удобовари́мый

1. легкатра́ўны, лёгкі для страўле́ння;

2. перен., разг. лёгкі для разуме́ння; (доходчивый) дахо́длівы; (вразумительный) зразуме́лы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

замыслава́ты, ‑ая, ‑ае.

Складаны, хітры, не адразу зразумелы. Дзяцей часта асякаюць старэйшыя ў сям’і, калі яны прыстаюць з запытаннямі, то вельмі наіўнымі, то часамі занадта замыславатымі. Колас. // Вычварны, мудрагелісты. [Шурка] .. выпісвае на невялікай ледзяной сцяжынцы замыславатую фігуру. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ратэ́льны ’спагадлівы, чулы’ (смарг., Сл. ПЗБ), ратэ́льны, рахтэ́льны ’знаходлівы, дасціпны’ (Скарбы), ст.-бел. ретельный ’пабуджальны, руплівы, добрасумленны’ (Ст.-бел. лексікон). Параўн. польск. rzetelny ’зарадны, шчыры, добрасумленны’, якое Брукнер (476) выводзіць з źrzetelny ’празрысты, відочны’; далейшае развіццё, магчыма, пад уплывам чэш. zřetelnýзразумелы, уважлівы’, параўн. míti na zreteli ’мець на ўвазе’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

я́сны, -ая, -ае.

1. Яркі, зіхатлівы.

Я. месяц.

2. Светлы, нічым не зацемнены.

Яснае неба.

Ясная ноч.

Сягоння ясна (прысл.).

3. перан. Нічым не засмучаны, спакойны.

Я. твар.

Я. позірк.

4. Добра бачны, выразна ўспрымальны на слых, зразумелы.

Ясныя абрысы гор.

Ясная дыкцыя.

Абстаноўка ясная.

Я. намер.

Усё было ясна (безас., у знач. вык.).

5. Лагічны, стройны, дакладны.

Я. розум.

Я. адказ.

|| наз. я́снасць, -і, ж.

Унесці я. у гэта пытанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Кру́пнік1 ’суп з круп’ (ТСБМ, Шат., Шпіл., Нік. Очерки, Вешт., Крачк., Бяльк., Нар. словатв., КЭС, лаг., Касп., Сцяшк., ТС, Сл. паўн.-зах.). Гл. крупы.

Кру́пнік2 ’алкагольны напітак, прыгатаваны з мёду, спірту і розных прыпраў’ (КЭС, лаг.). Параўн. укр. крупник ’тс’, польск. krupnik ’тс’. Цэнтр распаўсюджання гэтай назвы — Беларусь. Семантычны пераход не зусім зразумелы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ясне́е сравн. ст.

1. нареч. ясне́й; выра́зней, больш зразуме́ла; см. я́сно 1—4;

2. прил. ясне́йшы; выра́знейшы; больш зразуме́лы; см. я́сный.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Су́тарма ’таўкатня, вялікая колькасць народу; сумяціца’ (Нас., Гарэц.), ’нелады, непарадак’ (Бяльк.), ’мітусня; непарадак’, ’вялікае скопішча людзей’ (Растарг.), ’праява, нейкая жывая істота’ (Косіч). Рус. калым. сутурма́, усх.-рус. су́торма, варонеж. суто́рьма ’тс’. Паводле Фасмера (3, 811–812), з *sǫ‑ ’су’ і *torьma, *toriti, параўн. су́торитъ ’малоць лухту’ (гл. су́тарыца), звязаныя з літ. tarýti, taraũ ’вымавіць’, tarmẽ ’гаворка’, грэч. τορός ’выразны, зразумелы; пранізлівы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

маладасту́пны, ‑ая, ‑ае.

1. Да якога цяжка дабрацца, даступіцца. Асабліва панура выглядалі запушчаныя, маладаступныя нізіны-лужкі, заваленыя галлём і сатлеўшымі верхавінамі ссечаных старых дрэў. Колас.

2. Якім не ўсе маюць магчымасць карыстацца (з-за высокіх цэн, адсутнасці дазволу і пад.). Медыцынская дапамога [у дарэвалюцыйнай Беларусі] была платнай і таму маладаступнай працоўным. «Весці». // Не ўсім зразумелы. Маладаступная кніга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

умо́ўны, -ая, -ае.

1. Загадзя ўмоўлены і зразумелы толькі тым, хто ўмовіўся.

У. стук.

Умоўнае месца.

2. Які мае сілу толькі пры якіх-н. умовах.

Умоўнае асуджэнне.

Прыгавораны ўмоўна (прысл.). Умоўная згода.

У. рэфлекс (выпрацаваны пад уплывам пэўных умоў).

3. Які не існуе на самай справе, яўны або сімвалічны.

Умоўная мяжа.

Умоўныя дэкарацыі.

4. У граматыцы: які ўтрымлівае ў сабе значэнне ўмовы (у 1 знач.).

У. сказ.

У. лад дзеяслова.

У. злучнік.

|| наз. умо́ўнасць, -і, ж. (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

я́сный

1. (яркий, светлый) я́сны;

2. (отчётливый, хорошо видимый, слышимый) выра́зны, я́сны;

я́сные зву́ки выра́зныя гу́кі;

3. (понятный) зразуме́лы, я́сны;

я́сное де́ло вядо́мая рэч.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)