Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
зразуме́лы поня́тный, я́сный; вразуми́тельный;
◊ ~лая рэч! — я́сное де́ло!
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зразуме́лы, ‑ая, ‑ае; ‑а.
1. Даступны разуменню; просты, ясны. Усё само сабой зразумела. □ У Беларусі байкі І. Крылова, блізкія і зразумелыя простым працоўным людзям, карысталіся вялікай папулярнасцю.Казека.Пытанне Русаковіча было зразумелым для Калесніка.Паслядовіч.
2. Апраўданні, небеспадстаўны. Пасля доўгага роздуму і зразумелых ваганняў я асмеліўся зірнуць у пісьмо.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зразуме́лы, -ая, -ае.
1. Даступны разуменню.
Зразумелае пытанне.
Дакладчык даволі зразумела (прысл.) растлумачыў факты, падзеі.
2. Апраўданы, небеспадстаўны.
Цалкам зразумелае пярэчанне.
3.зразуме́ла, пабочн. сл. Вядома, канечне.
Я, зразумела, згадзіўся на яго прапанову.
4. зразуме́ла, безас., у знач.вык. Ясна.
Усё зразумела.
|| наз.зразуме́ласць, -і, ж. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зразуме́лы verständlich, begréiflich; klar
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
лапіда́рны, -ая, -ае (кніжн.).
Сціслы, але выразны, зразумелы.
Л. стыль.
|| наз.лапіда́рнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
аксіяматы́чны, -ая, -ае (кніжн.).
1.гл. аксіёма.
2. Бясспрэчны, зразумелы без доказаў.
|| наз.аксіяматы́чнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
членараздзе́льны, -ая, -ае.
Выразны, зразумелы, ясны (пра гукі мовы, пра мову).
Гаварыць членараздзельна (прысл.).
|| наз.членараздзе́льнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
талко́вы, -ая, -ае.
1. Разумны, кемлівы; дзелавіты.
Т. работнік.
2. Ясны, зразумелы, пераканаўчы.
Талковае выступленне.
|| наз.талко́васць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)