зло... (а таксама зла...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: а) зло, напрыклад: злоўжыванне; б) злы, напрыклад: злоязычны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

псік, выкл.

Выгук, якім адганяюць ката. — Псік, злы дух, не дасць пасядзець! — Кот выкаблучыўся ў паветры, адляцеў ад тоўстай нагі маці. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

захлёбісты, ‑ая, ‑ае.

Залівісты, з захлёбваннем. І раптам нібы прарвалася ноч: прачнуліся па дварах сабакі, і злы, захлёбісты брэх падняўся да самага неба. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пага́ны, -ая, -ае.

1. Які нельга есці з прычыны ядавітасці, нечыстаты.

П. грыб.

2. Прызначаны для смецця, нечыстот.

Паганае вядро.

3. Мярзотны, подлы чалавек.

П. чалавек.

П. настрой.

4. Злы, куслівы (пра сабаку).

5. Язычніцкі (уст.).

Паганыя ідалы.

Паганыя вочы (разм.) — шкодныя вочы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абыча́й, ‑ю, м.

Тое, што і звычай. Пераважна ў прыказках і прымаўках: Што край — то абычай. Кожны край мае свой абычай. Не пазычай: пазычай — злы абычай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узлава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад узлаваць.

2. у знач. прым. Злы, сярдзіты. Узлаваная маці моцна і гучна пляскала .. [Валодзьку] па голых паружавелых палавінках. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

д’я́бал, -бла, мн. -блы, -блаў, м.

1. У рэлігійным уяўленні: злы дух, чорт, сатана, які супрацьстаіць Богу.

2. Ужыв. як лаянкавае слова, а таксама ў некаторых выразах.

Куды цябе д. нясе?!

Якога д’ябла я там не бачыў?

|| прым. д’я́бальскі, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыступі́цца, -уплю́ся, -у́пішся, -у́піцца; зак.

1. да каго-чаго. Наблізіцца, падысці блізка; звярнуцца да каго-н.

Па балоцістым беразе не п. да ракі.

Сёння да яго не п., такі злы.

2. да чаго. Тое, што і прыступіць (у 3 знач.).

|| незак. прыступа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дамаві́к, ‑а, м.

У народных павер’ях — злы або добры дух, які жыве ў кожным доме. [Ігналя] напамінаў калматага дамавіка, лесуна або вадзеніка, якіх калісьці малявалі ў казках. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кашчэ́й, ‑я, м.

1. Міфічны персанаж усходнеславянскіх народных казак: кашчавы і злы стары, які валодае тайнай даўгавечнасці і незлічоным багаццем. Кашчэй бессмяротны.

2. Разм. Пра вельмі худога чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)