Рмаць ’надрывацца’, ’раззлавацца, выйсці з сябе’: не рмі́ся! (паўн.-усх., КЭС). Паводле Дабравольскага (Дабр., Этн., 4, 677), з рваць. Аднак гэта можна дапусціць толькі ў адносінах да лексемы з першым значэннем ’надрывацца’. Што ж тычыцца другога — да рус. рни́ться ’быць злым, злавацца’, ст.-рус. рнятизлавацца, крыўдаваць’ (1539), рнитися ’тс’ (1517). Да рынуцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бутэ́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

1. Шкляная пасудзіна для вадкасцей, звычайна цыліндрычнай формы з вузкім горлам.

Б. ліманаду.

2. Старая руская мера вадкасцей, роўная 0,6 л.

Заглядаць у бутэльку (разм., іран.) — часта выпіваць, напівацца.

Лезці ў бутэльку (разм., неадабр.) — злавацца на каго-н., звычайна беспадстаўна.

|| памянш. бутэ́лечка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. бутэ́лечны, -ая, -ае.

Бутэлечнае піва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вайдава́ць, вайтава́ць ’злаваць, злавацца, знаходзіцца ў роспачы, адчаі’ (КЭС). Укр. войдувати ’буяніць, дэбашырыць’. Балтызм, параўн. літ. vaĩdytis ’сварыцца’. Варыянт з ‑т‑, магчыма, у выніку збліжэння з войт, вайтаваць ’выконваць ролю войтаў злавацца’ (параўн. рус. смал. войтить ’выконваць пасаду войта’) або з вайцяць ’сварыцца’ (ашмян.). Рудніцкі (1, 463) лічыць укр. войдуватися ’вазіцца’ неалагізмам, утвораным на базе кантамінацыі ўкр. возитися і ўкр. воювати.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пеклава́цца ’клапаціцца, даглядаць каго-небудзь’ (валож., Жыв. сл.), ’выконваць цяжкую работу’ (Юрч.), ’гараваць, бедаваць’ (карм., Мат. Гом.), пеклава́нне ’клопаты, цяжкасці’ (Сцяшк. Сл.), ’цяжкая пакутлівая праца’ (Юрч. СНЛ), смал. пеклева́ться, пеклува́ться ’мучыцца, пакутаваць’, укр. пеклува́тися ’клапаціцца, даглядаць’. З польск. piekłować się ’рабіць, ствараць пекла; злавацца’, якое з чэш. peklovati se ’стварыць пекла (сварыцца, страшэнна злавацца)’ < pekliti se ’тс’ < peklo ’пекла’; значэнне ’клапаціцца, даглядаць’ — другаснае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кіпяці́цца, ‑пячуся, ‑пяцішся, ‑пяціцца; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Награвацца да кіпення. Вада кіпяціцца. // Варыцца ў кіпячай вадзе. Бялізна кіпяціцца.

2. перан. Хвалявацца, гарачыцца, злавацца. [Вартавы:] Бальшавікі, здаецца, бяруць верх!.. Глядзі, як там капітан гэты кіпяціцца! Размахаўся рукамі, як вятрак!.. Мележ.

3. Зал. да кіпяціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рдзець ’чырванець’ (ТСБМ), ’свярбець’, рдзе́цца ’чырванець (пра рану)’ (ТС), ’выклікаць злаванне’ (Юрч. СНЛ), рдзель ’чырванашчокі мужчына’, ’чырванашчокая жанчына’ (Нас.), рдзіццазлавацца’ (Юрч. СНЛ). Да ірдзець (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дуры́ць ’дурыць’. Рус. дури́ть, укр. дури́ти, польск. durzyć ’дурыць’, серб.-харв. ду́рити сезлавацца’ і г. д. (агляд форм у Трубачова, Эт. сл., 5, 161). Прасл. *duriti () — каузатыўны дзеяслоў, звязаны з *dur‑ (гл. дурны́).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піня́ць, фалькл. піняці ’наракаць, дакараць’ (віц., Рам. 3), ’злаваць, папікаць’, піняцца ’скардзіцца, злавацца’ (Бяльк.). КЭСРЯ, 332 выводзяць ад пеня, якое са ст.-слав. пена ’штраф’ < пят. росна < ст.-грэч. ποινή ’пакаранне’. Гл. таксама пяня́цца ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

не́ к чему няма́ чаго́; (не надо) не трэ́ба; (нечего) не́чага; (не следует) не ва́рта;

не́ к чему серди́ться няма́ чаго́е́чага) злава́ць (злава́цца).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

злава́ць, злую, злуеш, злуе; злуём, злуяце; незак.

1. каго-што. Выклікаць, абуджаць злосць у каго‑н. Мяне.. асабліва злавала чамусьці прысутнасць дзяўчыны. Карпюк. Лёдзя села за стол і, каб не злаваць бацьку, узялася сілком есці. Карпаў.

2. Тое, што і злавацца. [Таня] злавала на дзяўчат, калі тыя пачыналі размаўляць, не вытрымліваючы маўчання. Шахавец. Бурліць вадаспад, злуе, успенены злосцю, імчыцца па каменных глыбах. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)