палу́каш, ‑а, м.

Пляцёны кораб, які ўстаўляецца ў драбіны воза або ў сані. — Чаго там сварыцца, жывіце здаровы. — Міша ўкінуўся ў палукаш і паехаў. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разрумя́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.

Выклікаць румянец на твары ў каго‑н.; зрабіць вельмі румяным. Здаровы холад зімы авеяў і разрумяніў .. [паненцы] шчокі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нашту́рхацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Паштурхацца доўга, многа. [Дзядзька Клімент:] — А вось і я... Здаровы!.. Ф-фу-у, і наштурхаўся ж у гэтым аўтобусе, усе косці ломіць. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Крамянчу́к ’моцны, здаровы хлапчук’ (ТС). Кантамінацыя крэмень (гл.) і хлапчук (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вагаві́ты ’які мае значную вагу’ (КТС): «малы нарадзіўся здаровы і вагавіты». Да вага.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мужурна́ ’поўны, тоўсты, здаровы’ (міёр., З нар. сл.), драг. мужурно, мужурнэ́ско ’грубы, нязграбны здаровы мужчына’. Да муж (гл.). Аб суфіксе ‑ур‑ гл. Сцяцко, Афікс. наз., 174; ‑н‑о́ таксама надае экспрэсіўны характар, напр., драг. пічно́ ’вялікая, але халодная печ’. Аналагічна рус. ‑л‑о́: мужло́ ’неадукаваны, грубы, некультурны чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валідол ’лякарства’ (КТС). З рус. валидол < франц. validol < valideздаровы, моцны’ (Шанскі, 1, В, 12).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

я́драны, -ая, -ае.

1. 3 буйным спелым ядром.

Я. арэх.

2. перан. Які адрозніваецца ў якіх-н. адносінах: здаровы, моцны, мажны (пра чалавека), свежы, чысты (пра паветра, надвор’е), моцны, які настояўся (пра напіткі), пругкі, сакавіты (пра плады, зелень), грубаваты, але яркі і выразны (пра слова, мову і пад.) і г.д.

Я. мужчына.

Ядранае паветра.

Ядранае збожжа.

|| наз. я́дранасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Магу́т ’вельмі дужы, здаровы чалавек’ (Крывіч, IV) — праславянскі архаізм. З прасл. mog‑ǫ‑tъ < mog‑ti ’магчы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

маца́к, ‑а і ‑у, м.

Разм.

1. ‑а. Здаровы, моцны чалавек.

2. ‑у. Моцны тытунь або напітак. «Ідзі, Аўдоля, пасядзі, трохі адпачні. Закуры .. мацаку, усё роўна ты ў нас за мужчыну ідзеш». Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)