аэраса́ні, ‑ей; адз. няма.

Сані, якія перамяшчаюцца з дапамогай паветранага вінта, што прыводзіцца ў рух рухавікамі ўнутранага згарання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

матацы́кл, ‑а, м.

Падобная на веласіпед машына з рухавіком ўнутранага згарання. Раптам аднекуль уварваўся рэзкі строкат матацыкла. Паслядовіч.

[Фр. motocycle.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

газалі́н, ‑у, м.

Вадкі прадукт перагонкі нафты, які скарыстоўваецца ў якасці паліва для рухавікоў ўнутранага згарання; недаачышчаны бензін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сапу́н, ‑а, м.

1. Разм. Той, хто цяжка дыхае, сапе.

2. Спец. Клапан у картэры рухавіка ўнутранага згарання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сгора́ние згара́нне, -ння ср.;

дви́гатель вну́треннего сгора́ния рухаві́к уну́транага згара́ння;

сгора́ние органи́ческих веще́ств згара́нне аргані́чных рэ́чываў;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ка́ртэр, ‑а, м.

Металічная каробка, якая служыць апорай для рухавіка ўнутранага згарання, а таксама засцерагае яго ад пашкоджання і забруджвання.

[Англ. carter.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

магне́та, нескл., н.

Спец. Невялікая электрамагнітная прылада, якая ўтварае іскру для запальвання гаручай сумесі ў цыліндрах рухавіка ўнутранага згарання; магнітаэлектрычны генератар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́хлап, ‑у, м.

Выхад адпрацаваных газаў з цыліндраў рухавіка ўнутранага згарання праз выхлапную трубу. Машына пакаціла. Сіні дым з выхлапу.. тхнуў у твар. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запа́льванне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. запальваць — запаліць.

2. Прыстасаванне, якім выклікаецца загаранне паліва ў рухавіках унутранага згарання. Уключыць запальванне. Праверыць сістэму запальвання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́гаркі, ‑аў; адз. няма.

1. Тое, што застаецца пасля згарання чаго‑н.

2. Разм. Тое, што і выгар. Як мора, калыхалася трава На выгарках. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)