табуні́цца, ‑ніцца; незак.

Збірацца, збівацца ў табун, статак. Ласі табуняцца на ўзлессі. // перан. Разм. Трымацца разам. Хлапчукі табуніліся каля завадатара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сбива́ться

1. збіва́цца; см. сби́ться;

2. страд. збіва́цца; збіра́цца; см. сбива́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ра́хаццазбірацца, рыхтавацца, поркацца, капацца, шавяліцца’ (ТС), ря́хацца ’паціху, марудна збірацца’ (Растарг.). Параўн. укр. ра́ха́тися, ря́хатисязбірацца, рухацца’, рус. дыял. ря́хнуться ’крануцца, сыйсці з месца’. Паводле Мяркулавай (Этимология–1986–1987, 148), да прасл. *raxati, *rexnǫti, дзе x < sk (> *resk‑ з першасным значэннем ’драць’ — ’плясці’), у аснове семантыкі — рэзкі рывок, штуршок як пачатак руху. Параўн. таксама Фасмер, 3, 449 (рус. раха́ть, рахну́ть ’кідаць; гнаць’, мяркуецца, узыходзяць да гукапераймання); SEK, 4, 189, 193 (фармальна блізкія каш. rakować są ’выпраўляцца, збірацца ў дарогу’, rëknǫ́c ’крануцца, скіравацца’ выводзяцца з ням. regen ’кранаць, рухаць’, rücken ’крануцца, пасунуць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сцяка́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да сцячыся.

2. перан. Сыходзіцца, з’язджацца, збірацца ў адно месца (пра людзей). [Начальнік:] — Успомніце, Фадзей Сысоевіч, як па адным прыбывалі ў цэх станкі, як з усіх куткоў горада сцякаліся да нас людзі. Мыслівец. // Паступаючы з розных месцаў, збірацца дзе‑н. Сюды ж [у Тураў] сцякаліся здабыткі працы і промыслаў навакольнага насельніцтва. «Маладосць». Сюды [да партызан] з усяго наваколля сцякаліся весткі пра ворага. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свярдзёлак, ‑лка, м.

Невялікі свердзел. А дзядзька моўчкі стаў збірацца: Дастаў сякерку і свярдзёлак, Пад паху сунуў ён аполак На латакі і на падстаўкі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мо́ршчыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; незак.

1. Збірацца ў маршчыны (пра скуру, часткі твару і пад.).

2. Моршчыць твар (ад болю, незадаволенасці і пад.).

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Пакрывацца маршчынамі, складкамі (пра адзежу, рэчы).

|| зак. намо́ршчыцца, -чуся, -чышся, -чыцца, памо́ршчыцца, -чуся, -чышся, -чыцца і змо́ршчыцца, -чуся, -чышся, -чыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сберега́ться

1. (сохраняться) захо́ўвацца, зберага́цца;

2. страд. захо́ўвацца, зберага́цца; ашчаджа́цца, збіра́цца; см. сберега́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раздне́ць, ‑ее; безас. зак.

Пра наступленне дзённага святла. Ледзь разднее — старыя і малыя спяшаюцца ў лес — восень самая грыбная пара. Сачанка. Як толькі разднела і ўзышло сонца, пачалі збірацца вучні. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гру́дзіцца, ‑дзіцца; незак.

Разм. Размяшчацца грудай, кучай. [Мяшкі] грудзіліся адзін на другім, нібы кінутыя да часу. Пестрак. // Збірацца ў шчыльны натоўп; скучвацца. Вакол стала грудзілася з дзесятак чалавек, якія запісвалі свае мандаты. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

се́ймік, ‑а, м.

Гіст. Сход шляхты павета або ваяводства ў Вялікім княстве Літоўскім. На слонімскі сеймік павінны былі збірацца ўсе дэпутаты Вялікага княства, перш чым адправіцца на агульны сейм у Варшаву. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)