прытрыма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -ы́маны; зак.

1. каго-што. Злёгку ўтрымаць, не даючы рухацца або ўпасці.

П. каня.

П. збан.

2. што. Тое, што і затрымаць (у 2 знач.).

Дажджы прытрымалі ўборку збожжавых.

3. перан., каго-што. Патрымаць да некаторага часу, прыберагчы; не пусціць у продаж.

П. сена к вясне.

П. тавар.

|| незак. прытры́мліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

затрыма́нне ср.

1. в разн. знач. задержа́ние;

2. задержа́ние, заде́ржка ж., замедле́ние;

3. заде́ржка ж., остано́вка ж.;

1-3 см. затрыма́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

захліпну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

1. Міжвольна спыніць, затрымаць дыханне, папярхнуцца або памерці ад папаўшага ў рот імклівага струменю паветра, дыму і пад.

З. паветрам.

Атака ворага захліпнулася (перан.: пацярпела няўдачу).

2. Адчуць цяжкасць, перабоі ў дыханні (ад якога-н. моцнага пачуцця, смеху, плачу і пад.).

З. ад радасці.

З. ад смеху.

|| незак. захліпа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запыні́ць, ‑пыню, ‑пыніш, ‑пыніць; зак., каго-што.

Разм.

1. Спыніць рух, ход каго‑, чаго‑н., затрымаць каго‑, што‑н. на месцы. Запыніць машыну. □ Людзі разыходзяцца. Намерыўся выйсці і Свідэрскі, але яго запыніў сержант. Глебка. // Запаволіць, прыпыніць. Запыніць дыханне. Запыніць крок.

2. на кім-чым. Затрымаць, сканцэнтраваць на кім‑, чым‑н. (сваю ўвагу, позірк, думку і пад.). Ніна запыніла позірк на маршчынках, што выразаліся пад вачамі. Мележ. // Прыцягнуць да сябе чыю‑н. увагу. Вось тая шчаслівая думка, што запыніла на сабе Пракопаву ўвагу. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спыніць, супыніць, прыпыніць, стрымаць, затрымаць, суняць, асадзіць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

затры́мліваць несов.

1. в разн. знач. заде́рживать;

2. (движение, рост, развитие) заде́рживать, замедля́ть;

3. (прекращать движение) заде́рживать, остана́вливать;

1-3 см. затрыма́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прытрыма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Злёгку падтрымліваючы, не даць рухацца, упасці і пад. Леанід прытрымаў хворую руку, узлез на сена і пачаў вобмацкам выбіраць, дзе зручней прымасціцца. Пташнікаў. — Прытрымай [бервяно], я змянюся, — сказаў Рыгор і выняў кол, каб залажыць яго трошкі вышэй за наступны кавалак. Крапіва. // Затрымаць, прыпыніць (рух каго‑, чаго‑н.). Марцін прытрымаў каня, пакуль Насця.. садзілася на сена. Мележ. Параўняўшыся з агароджай школы, .. [жанчына] прытрымала крок, пайшла павальней. Колас. // Затрымаць на некаторы час, патрымаць некаторы час дзе‑н., для якой‑н. мэты. Нейкі незнаёмы вахцёр прытрымаў мой пропуск. Савіцкі. Білі не дробязь — не сподачкі .., а возьме каторы вялізную вазу.., падыме над галавой, прытрымае, смакуючы небяспеку, і гвазне. Брыль. // Затрымаць наступленне, выкананне чаго‑н. Дажджы прытрымалі сяўбу.

2. Патрымаць да некаторага часу; прыберагчы. Прытрымаць сена к вясне. Прытрымаць тавар.

•••

Прытрымаць язык — не выказацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

останови́ть сов.

1. (прекратить движение) спыні́ць, затрыма́ць;

2. (сдержать, запретить что-л.) спыні́ць, не даць;

3. (сосредоточить на ком-, чём-л.) спыні́ць; звярну́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зыбу́чы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і зыбкі; рухомы. Тут бусел, спрадвечны, Як белы свет, Балацявінку зыбучую месіць. Барадулін. Шафёр спыніў машыну, каб распазнаць мясцовасць, а галоўнае дарогу. Бо гадзіну таму назад нас хацелі затрымаць у лесе нанач зыбучыя пяскі. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

А́рышт (БРС), а́рэшт выгук — ’хопіць!’, арэ́шт ’затрыманне, забарона’ (Нас.). Арыштава́ць (БРС), арэштава́ць (Нас.), ст.-бел. арештовати (XVI ст. — Гіст. мовы, 1, 250). З польскай, дзе ў XVI ст. праз нямецкую ці чэшскую або непасрэдна з сярэдневяковай лацінскай arrestum (Брукнер, 6) ад arrestareзатрымаць’ (Курс суч., 164). Пра няўстойлівасць форм з с/ш у арестъ, арештъ пісаў Булыка (Весці АН БССР, 1970, 6, 118). Пераход е > ы адбыўся ў складзе, не падмацаваным націскам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)