Прысто́іць, прысто́йваць ’ідучы, спыніцца, стаць на кароткі час’ (Гарэц., Бяльк., Жд.; чавус., Нар. сл.; ТСБМ), прыста́іваць ’спыняцца на кароткі час’; ’стаяць над тымі, хто працуе’; ’настойваць’ (Нас., Юрч.), прысто́яць ’прыпыніцца, пастаяць кароткі час’ (ТС), прыстояцьзатрымацца на хаду, прыпыніцца, пачакаць’ (Растарг.), ст.-бел. пристояти ’быць разам’: с молодци моими пристои (Альтбаўэр). Рус. смал. пристоя́ть ’спыніцца, зрабіць перадышку падчас хады’, укр. присто́яти ’пастаяць, чакаючы’. Да стая́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зыхо́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Заканчэнне, завяршэнне, канец. Губернатар дазволіў затрымацца ў Адэсе да зыходу хваробы брата. Мехаў. // Вынік чаго‑н. Зыход спаборніцтваў. Зыход паядынку. □ [Алесь Гурло] не верыў у сілу сваёй хваробы і не прадчуваў трагічнага зыходу. Хведаровіч.

•••

На зыходзе — у канцы. Ноч была на зыходзе, з кожнай хвілінай святлеў усход. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затры́млівацца несов.

1. заде́рживаться;

2. (в движении, росте, развитии) заде́рживаться, замедля́ться;

3. (замедляться, приостанавливаться — о движении) заде́рживаться, остана́вливаться;

1-3 см. затрыма́цца;

4. страд. заде́рживаться; замедля́ться; остана́вливаться; см. затры́мліваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

замару́дзіць, ‑руджу, ‑рудзіш, ‑рудзіць; зак.

1. што. Зрабіць больш павольным, марудным, паменшыць скорасць чаго‑н. Замарудзіць крок. □ Цягнік якраз замарудзіў хаду каля паўстанка. Хадкевіч.

2. без дап., з інф. або з чым. (звычайна з адмоўем). Затрымацца, прыпазніцца. Калеснік канчаў насаджваць спіцы, і каваль не замарудзіў з нацяжкай шыны. Пальчэўскі. Сцёпа, вядома, не замарудзіў прынесці кніжку, чым яшчэ больш узрадаваў дзядзьку Мікалая. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заба́віцца, ‑баўлюся, ‑бавішся, ‑бавіцца; зак.

1. Затрымацца дзе‑н. даўжэй, чым меркавалася; запазніцца. — Мо цягнік запазніўся, — падумаў Марцін. — Іначай чаго б яна забавілася. Мележ. [Удзельнікі нарады] сабраліся хутка, толькі недзе забавіўся дырэктар. Дуброўскі.

2. Зацягнуць, прамарудзіць з чым‑н., не зрабіць чаго‑н. у час. — Калі там, у Беларусі, усе гэтакія малайцы, дык яны, нябось, не забавяцца з будаўніцтвам свайго трактарнага. Кулакоўскі.

3. Зак. да забаўляцца (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

застря́ть сов.

1. захра́снуць, засе́сці, завя́знуць;

слова́ застря́ли в го́рле сло́вы засе́лі ў го́рле;

2. перен., разг. (запропаститься) прапа́сці; (задержаться) затрыма́цца; заба́віцца; (замешкаться) замару́дзіць; (оказаться в трудном положении) увя́знуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адзе́ржацца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.

Разм.

1. Устаяць на месцы, захаваць раўнавагу, не ўпасці. У галаве.. [парабчыхі] ад слабасці закружылася, яна не магла адзержацца на вышках. Чорны. Голас старога ўзняўся ад дрыжання, у нейкім адчаі ён падняў уверх галавешку і з усяе сілы выцяў ёю па галаве Хвядзька. Той захістаўся і не адзержаўся на нагах. Лобан.

2. Застацца дзе‑н., прабыць; затрымацца. Жаўнеры нядоўга адзержаліся ў нашым краі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спыні́цца, спыню́ся, спы́нішся, спы́ніцца; зак.

1. Перастаць рухацца, спыніць што-н. рабіць, устрымацца ад якога-н. дзеяння.

С. на паўдарозе.

Матор спыніўся.

Гэты чалавек не спыніцца ні перад чым (перан.: пойдзе на любыя ўчынкі).

2. Часова размясціцца, пасяліцца дзе-н.

С. ў гасцініцы.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра развіццё, ход і пад.: прыпыніцца, перарвацца.

Работы па ўкладцы труб спыніліся.

4. на кім-чым. Пра погляд, увагу, думкі і пад.: затрымацца на кім-, чым-н.

Мой позірк спыніўся на сыне.

5. на кім-чым. Прыйсці да якога-н. рашэння, спыніць свой выбар на кім-, чым-н.

С. на выбары маладога кандыдата.

|| незак. спыня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асе́сці, асяду́, ася́дзеш, ася́дзе; ася́дзь; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Апусціцца, паглыбіцца ў зямлю, ушчыльніўшыся, зляжаўшыся.

Сцены дома аселі.

Снег за ноч асеў.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Апускаючыся, сесці на дно, прыстаць да чаго-н. слоем.

Муць асела на дно.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Перастаць лётаць, сесці на што-н. (пра пчол, птушак і пад.).

Рой пчол асеў.

4. Пасяліцца на пастаяннае жыхарства.

Сям’я асела ў вёсцы.

5. перан. Затрымацца, замацавацца.

Радкі верша аселі ў памяці.

6. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Страціць сілу, паслабець.

Голас неяк асеў, прагучаў ціха.

7. перан. Пасля ўзбуджэння аціхнуць, спыніць актыўную дзейнасць.

Чалавек змоўк, неяк асеў.

|| незак. асяда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз. асяда́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запыні́цца, ‑пынюся, ‑пынішся, ‑пыніцца; зак.

Разм.

1. Замарудзіць або спыніць свой рух, ход; прыпыніцца. Ля ўваходу Мікола запыніўся на момант, каб перавесці дыханне, затым, не пастукаўшы ў дзверы, з сілай ірвануў іх на сябе. Сіняўскі. Зімовыя надвячоркам ля хаты старасты запыніліся двое. Навуменка.

2. Запнуцца, абарваць або замарудзіць гаворку. Чамусьці перад тым, як вычытаць Галіна прозвішча, дырэктар запыніўся, быццам у яго не хапіла духу. Сабаленка.

3. на кім-чым. Затрымацца, сканцэнтравацца на кім‑, чым‑н. (пра вочы, позірк, думкі і пад.). Дапытлівыя шэрыя вочкі селяніна на момант запыніліся на Лабановічу. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)