ке́лля, ‑і, ж.

Асобны пакой або асобнае жыллё манаха, манаткі ў манастыры. Манаская келля. // перан. Паэт. Невялікі пакой адзінокага чалавека. — Вось мая келля, — адчыніў Фядот Андрэевіч дзверы ў пакой, дзе было паўнютка кніг. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Буда́н ’будан’ (БРС, Янк. II), ’будынак, жыллё, хата і да т. п.’ (слаўг., Яшкін). Паколькі ўтварэнне ад бу́да́жыллё, будан і да т. п.’ вельмі няпэўнае (па якой мадэлі?), то трэба буда́н лічыць ідэнтычным па паходжанню з байда́н (гл.) ’будан, выган, адкрытае месца і да т. п.’, рус. байда́н, буйда́н ’адкрытае месца, узвышша і да т. п.’ Усё з майда́н (са зменай м|б у цюрк. мовах; падрабязней гл. пад байда́н, там і некаторая літ-pa). На запазычанае слова, мабыць, аказала ўплыў слова бу́да́жыллё і да т. п.’ Ад буда́н утвораны (суф. ‑аш) буда́ш, буда́ч ’будка, будан’ і будала́ш ’тс’ (Яшкін). Словаўтварэнне апошняга не вельмі яснае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абжы́ць, ‑жыву, ‑жывеш, ‑жыве; ‑жывём, ‑жывяце; зак., што.

Асвоіць новае месца, зрабіўшы яго ўтульным, прыгодным для жыцця, прыстасаваць пад жыллё. Патрэбна будзе — абжыве Ён [малодшы сын] новую планету! Смагаровіч. Трэба ж даць лад свайму дому, Абжыць неабжыты пустыр. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чум, ‑а, м.

Лёгкае пераноснае жыллё конусападобнай формы ў некаторых народаў Паўночна-Усходняй Еўропы і Сібіры, якое зроблена з жэрдак, абцягнутых скурамі жывёл. У круглым чуме, куды прывялі нас бацькі Івана, сапраўды было светла, чыста і ўтульна. Рамановіч.

[Комі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скіт, ‑а, М скіце, м.

1. У праваслаўных манастырах — жыллё для манахаў-пустэльнікаў, размешчанае аддалена ад манастырскага будынка.

2. Стараверскі манастыр або пасёлак манастырскага тыпу ў глухой пустэльнай мясцовасці. Далёка асталіся Кержанскія лясы з рэшткамі колішніх стараверскіх скітаў. Пальчэўскі.

[Грэч. skētis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абста́віцца, ‑стаўлюся, ‑ставішся, ‑ставіцца; зак.

1. Паставіць што‑н. вакол сябе; абкружыць сябе чым‑н. Абставіцца крэсламі.

2. Абзавесціся, забяспечыць сваё жыллё мэбляй. У яго позірку [Кірыла] злавіў нешта падобнае на знявагу ці насмешку: «Сядзіш, пісака, у кабінеце? Бач, як абставіўся». Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пярэ́дняя, ‑яй, ж.

Першы пры ўваходзе ў жыллё пакой, дзе пакідаюць верхнюю вопратку. Андрэй памог дзяўчыне ўвайсці ў пярэднюю, потым у адзін з пакояў. Васілёнак. Ні ў пярэдняй, ні ў свяцёлцы, цесна застаўленай сталамі, канапамі, столікамі, нікога не было. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кра́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Падаць дробнымі каплямі (пра дождж). Калі пачаў крапаць дождж, Вася пакрыў жыллё палаткай і скамандаваў дзецям забірацца ў сярэдзіну. Мележ.

2. Пакрываць крапінамі што‑н., наносіць крап. Крапаць чарнілам на паперу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шпако́ўня, ‑і, ж.

Жыллё для шпакоў у выглядзе невялікай будачкі, якая прымацоўваецца на доўгай жэрдцы або дрэве каля жылля. Новенькая беленькая шпакоўня ўзнеслася над яшчэ голымі кронамі невялічкага маладога садка. Дуброўскі. Кончыліся птушыныя спевы, а ў шпакоўнях і гнёздах аперыліся птушаняты. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

з’е́хаць, з’е́ду, з’е́дзеш, з’е́дзе; з’едзь; зак.

1. Едучы, спусціцца з чаго-н.

З. з гары на санках.

2. Едучы, павярнуць у бок.

З. з дарогі.

3. Пакінуць якое-н. жыллё, перасяліўшыся (разм.).

З. з кватэры.

4. перан. Ссунуцца з месца, спаўзці; асунуцца ўніз (разм.).

Шапка з’ехала на патыліцу.

У непрытомнасці жанчына з’ехала на зямлю.

З’ехаць з глузду (разм.) — страціць розум, звар’яцець.

|| незак. з’язджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)