мацяры́нскі, ‑ая, ‑ае.
1. Уласцівы маці. Мацярынскай любоўю зноў загарэліся жаночыя вочы. Асіпенка. // Які належыць маці.
2. Спец. Такі, ад якога або ў якім утвараецца што‑н. новае, падобнае да яго. Мацярынскія сарты насення.
•••
Мацярынская парода гл. парода.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ліпу́чы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і ліпкі. Ліпучыя пясчанікі, запоўненыя дзе чорнай, дзе карычневай, а дзе шэрай вадкасцю, усё не канчаліся. М. Ткачоў. Вясна была ў самым разгары. Танклявыя таполькі выкінулі ліпучыя пупышкі. Лукша. Жаночыя размовы ліпучыя — слова за слова, навіна за навіною. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Барлёчы ’грубыя жаночыя чаравікі’ (Касп.), барля́чы (Шат.), ба́рлеч ’чаравік’. Укр. дыял. берля́чі ’зімовыя чаравікі’, польск. berlacze ’зімовыя боты, пантофлі’. Першакрыніца — ням. Bärenlatschen (да Bär ’мядзведзь’, Latsche ’пантофля’, гл. Брукнер, 21). Бел. і ўкр. формы, магчыма, праз польск. мову.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
плач, ‑у, м.
Дзеянне паводле дзеясл. плакаць (у 1 знач.), а таксама гукі, якія суправаджаюць гэтае дзеянне. У канцы вёскі чуўся плач, жаночыя крыкі, ды высока пад старымі ліпамі ўзвіхрыліся клубы чорнага дыму. Лынькоў.
•••
Плач раслін — выдзяленне соку з пня, галіны, сцябла расліны пры іх пашкоджанні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дыядэ́ма, ‑ы, ж.
1. Галаўная павязка грэчаскіх жрацоў, а таксама галаўны ўбор цароў у старажытнасці і ў сярэднія вякі.
2. Жаночае галаўное ўпрыгожанне з дарагіх камянёў у выглядзе невялікай кароны. На .. [князёўне] была дыядэма з сапраўдных брыльянтаў. Самуйлёнак. У чатырох пахаваннях былі сустрэты медныя дыядэмы — дарагія жаночыя упрыгожаны. Штыхаў.
[Грэч. diádēma.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
амазо́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
1. Жанчына-коннік. [Таня:] — Я недзе чытала, што ў даўнія часы былі жаночыя войскі. Здаецца, амазонкамі звалі. Новікаў.
2. Доўгая жаночая сукенка для язды на конях. Імчаліся конна маладыя паненкі ў чорных амазонках. Бядуля.
3. часцей мн. (амазо́нкі, ‑нак). Паводле грэчаскай міфалогіі — ваяўнічае племя жанчын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вятро́ўкі ’басаножкі’ (Сцяц., Нар., Сцяц., З нар. сл., Жд.); ’жаночыя туфлі з адкрытай пяткай’ (Інстр. I, Сцяшк. МГ). Запазычана з польскай мовы; гл. Сцяц., Нар., 152; Крамко, З нар. сл., 85 (у апошняга «ў перыяд да 1939 г.»). Геаграфія слова (толькі заходняе) на карысць гэтай думкі. Параўн. польск. wiatrówka ’летняе адзенне’ (Верш. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мачы́лка ’назва плоскуняў’ (брасл., ДАБМ, к. 283). Фармальна да мачы́ць (гл. мача́ць), аднак матывацыя наймення няясная. Адсутнасць дадатковай інфармацыі (лексема запісана толькі ў адным населеным пункце) не дае магчымасці супаставіць бел. лексему з рус. мо́ченец, моче́нец ’лён ці каноплі, якія вымочваюцца перад апрацоўкай’, ’валакно з іх’, ’лён’, ’каноплі’, ’жаночыя каноплі’, мочёник, моченика ’тс’ (СРНГ, 18). Запазычанне з рус. мовы (?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пол 1, ‑у, м.
Сукупнасць уласцівасцей, якія характарызуюць мужчынскія і жаночыя арганізмы і супроцьпастаўляюцца адзін другому. Мужчынскі пол. Жаночы пол.
•••
Дужы пол (жарт.) — пра мужчын.
Прыгожы (слабы) пол (жарт.) — пра жанчын.
пол 2, ‑а, м.
Палаткі, нары. Хата нагадвала даўнейшую курніцу: чорная земляная падлога, брудны і таксама чорны на ўсю хату пол, па якім ўпокат спала ўжо немалая Прахорава сям’я. Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сняго́ўцы ‘гумавыя жаночыя боцікі’ (Сцяшк., Скарбы, Шатал., Нар. лекс., Жыв. сл., Нар. словатв.), снегаўцы ‘тс’ (Мат. Гом.), ‘зімовы абутак з кароткімі халяўкамі’ (Жд. 1), сняго́ўцы ‘зімовыя боцікі’ (Сл. ПЗБ), снего́ўцы ‘тс’ (Сл. ПЗБ), ‘галошы’ (Сл. ПЗБ), снего́вец, сніго́вэц ‘кароценькі гумавы боцік’ (Сл. Брэс.). З польск. śniegowce ‘тс’; гл. Арашонкава, Бел.-польск. ізал., 11; Сл. ПЗБ, там жа. Адаптаванае сне́жнікі ‘тс’ (ашм., Стан.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)