перахо́дны, -ая, -ае.

1. Прызначаны для пераходу куды-н.

П. тунэль.

П. экзамен.

2. Прамежкавы, які з’яўляецца пераходам ад аднаго стану да другога.

П. перыяд.

Пераходныя гаворкі.

3. Пра вытворчыя і спартыўныя ўзнагароды: які перадаецца новаму пераможцу ў спаборніцтве, барацьбе.

П. кубак.

П. вымпел.

4. Які пералічваецца, пераносіцца на наступны год (спец.).

Пераходныя фонды.

Пераходная тэма.

5. У граматыцы: пра дзеяслоў, які патрабуе пасля сябе дапаўнення ў вінавальным склоне без прыназоўніка.

|| наз. перахо́днасць, -і, ж. (да 2 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дапамо́жны вспомога́тельный; подсо́бный;

д. атра́д — вспомога́тельный отря́д;

ады́грываць ~ную ро́лю — име́ть вспомога́тельное значе́ние;

~ная гаспада́рка — подсо́бное хозя́йство;

~ныя рабо́чыя — подсо́бные рабо́чие;

○ д. дзеясло́ў — грам. вспомога́тельный глаго́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перахо́дны

1. в разн. знач. перехо́дный;

п. экза́мен — перехо́дный экза́мен;

~ныя гаво́ркі — перехо́дные го́воры;

п. дзеясло́ў — грам. перехо́дный глаго́л;

2. переходя́щий;

п. сцяг — переходя́щее зна́мя;

~ныя су́мы — переходя́щие су́ммы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Матылічыць ’кружыцца’ (Ян.). Адназоўнікавы дзеяслоў. Да маты́ль > матылёк (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́каць ’гакаць’ (Бяльк.), ’секчы’ (Сцяц.), га́кну́ць (Касп.), га́кнуць (БРС). Параўн. рус. га́кать ’вымаўляць глыбокі гартанны гук (га, ага), калі сякуць дровы, удараюць цяжкім молатам і г. д.’, ’моцна ўдараць, біць’ (СРНГ). Ад прымарнага выклічніка га! Дзеяслоў га́каць утворан пры дапамозе звычайнага ў такіх фармацыях суфікса ‑к‑. Аналагічны па паходжанню і дзеяслоў го́каць (гл.). Не мае да гакаць ніякага дачынення ням. дзеяслоў hacken ’секчы’ (гэта выпадковае супадзенне).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кузніка́ваць ’працаваць кавалём’ (ТС). Складаны дзеяслоў. Гл. кузняі і каваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пляшы́ць ’накрываць страху на стыку’ (Сцяц.). Адназоўпікавы дзеяслоў, да плеш (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віскатаць ’вішчаць’ (КТС) — адыменны дзеяслоў. Да віскат (гл.). Сюды ж віскатанне (КТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жа́рнуць ’ударыць з вялікай сілай’. Аднакратны дзеяслоў утвораны ад жа́рыць 2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зале́ць ’мерзнуць’ (ТСБМ). Дзеяслоў з суфіксам ‑ець ад наз. золь 1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)