гала́нтны, ‑ая, ‑ае.

Ветлівы, ласкавы, далікатны. Хлопцы адкінулі ў адносінах да Маі ранейшае панібрацтва і стараліся быць галантнымі. Карпюк. [Афіцэр] прыціснуў левую руку да грудзей, схіліў галаву ў галантным паклоне. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Датклі́выдалікатны’ (БРС). Слова гэта было ўжо вядома ў ст.-бел. мове з XVI ст. Запазычанне з польск. dotkliwy ’тс’ (гл. Булыка, Запазыч., 101).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Субты́льны ’кволы, слабы’, ’далікатны, тонкі’ (ТСБМ), субтэ́льны ’зграбны’, сюды ж, відаць, субтына́е ’танец аднаго чалавека’ (Сцяшк. Сл.), ст.-бел. субтелный ’тонкі, празрысты’ (1596 г.). Запазычана праз польск. subtelny, subtylny ’тонкі, крохкі, далікатны’ з заходнееўрапейскіх моў, параўн. франц. subtil, ням. subtil, што да лац. subtīlus ’тонкі, пяшчотны’ (першапачаткова ’тонкатканы’ — *sub‑texlis, параўн. тэкстыль, гл.). Сучасная літаратурная форма, відаць, з рускай. Гл. Фасмер, 3, 793; ЕСУМ, 5, 464; Булыка, Лекс. запазыч., 196.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ладзга́н ’пра малое дзіця, якое соваецца, лазіць куды не трэба’ (зэльв., Сцяц.). Балтызм, параўн. літ. lazgus ’гаваркі, ветлівы, далікатны’, lazgełi ’моцна гаварыць’, ’віцца, развівацца’ (Лаўчутэ, Балтызмы, П7).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

анёльскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае дачыненне да анёла (у 1 знач.).

2. перан. Разм. Вельмі лагодны, пяшчотны, далікатны. Анёльскі голас. Анёльскае аблічча. □ Тавар беластоцкі, каторы пагорш, Ён [гандляр] з ласкай анёльскай збывае за грош. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Даліка́тнасць ’далікатнасць’ (БРС). Кюнэ (Poln., 50) лічыць, што гэта запазычанне з польск. delikatność ’тс’ (польск. слова зыходзіць да лац.). Таксама можна лічыць, што польск. паходжання і бел. даліка́тныдалікатны’ (БРС) польск. delikatny. У ст.-бел. мове засведчана толькі деликатъ ’пястун’ (< франц. délicat < лац. delicatus; гл. Булыка, Запазыч., 90). Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 496. Гл. таксама падрабязна аб сітуацыі з словам делика́тный у рус. мове ў Шанскага, 1, Д, Е, Ж, 60 (што мае значэнне і для ўдакладнення этымалогіі бел. слова і яго гісторыі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сало́дкі, -ая, -ае.

1. Які мае прыемны смак, уласцівы цукру, мёду і пад.

С. яблык.

2. перан. Прыемны, які прыносіць задавальненне і асалоду.

Салодкая трывога.

Не салодка (прысл.) жывецца сіраце.

3. перан. Празмерна далікатны, занадта ўважлівы і ласкавы.

Салодкая ветлівасць.

Салодкія манеры.

4. перан. Ліслівы, ненатуральны, дагодлівы.

Салодкія словы.

5. у знач. наз. сало́дкае, -ага.

Паставіць на стол салодкае.

|| наз. сало́дкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Абыча́йлівы ’з норавам’ (Касп.) (да абычай) ’той, хто прытрымліваецца сваіх звычак’. Параўн. таксама абычайлівыдалікатны’, абычайнасць ’далікатнасць, сумленне’ (Нас.). Параўн. рус. норовноровистый и нравственный (< нрав царкоўнаславянскага паходжання) ’той, хто прытрымліваецца звычаеў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пушо́к, ‑шку, м.

Памянш.-ласк. да пух; малады, далікатны пух. Рослы хлопец з першым пушком на барадзе .. быў просты і вясёлы, яго адразу палюбіў Ігнась. Чарнышэвіч. У гняздзе сядзелі птушаняты. Яны былі ўжо ў даволі густым пушку. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́рсткі, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Хуткі, жвавы, быстры. Для свайго ўзросту .. [доктар] быў яшчэ даволі порсткі і рухавы. Васілевіч. Аля падхоплівае чамаданы і порсткімі крокамі накіроўваецца ў горад. Пальчэўскі.

2. Запальчывы, быстры. Па характару яны зусім розныя людзі: Мікалай Вітушка спакойны, разважлівы, далікатны, а Міхал Падабед порсткі, гарачы і крыху грубаваты. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)