прымацава́цца, ‑цуюся, ‑цуешся, ‑чуецца; зак.

1. Моцна, трывала далучыцца, прыстаць.

2. Стаць на ўлік дзе‑н. Прымацавацца да паліклінікі. □ [Лютынскі:] Ведаеш, Мікола. Я хачу да якой-небудзь вытворчай ячэйкі прымацавацца. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыставе́нь ’прымак’ (Інстр. 2; гарад., Нар. лекс.), пры́стаўня ’тс’ (Касп.). Да прыста́цьдалучыцца, прыжыцца’ (гл.). Аб суфіксах ‑ень, ‑ня гл. Вярхоў, Аб нек. асабл., 33 і наст.; Сцяцко, Афікс. наз., 38, 58.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прысука́цца ’прымацавацца, далучыцца шляхам сукання’ (Нас., ТСБМ), ’размясціцца вельмі блізка; прывязацца, прычапіцца, прыдрацца’ (Нас., Жд., ТСБМ; пух., Сл. ПЗБ; ТС), прысучы́цца ’прывязацца’ (Ласт.), прысу́чыцца ’тс’ (ТС), прысучы́цца ’пасватацца’ (брасл., Сл. ПЗБ). Гл. сукаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прычыні́цца¹, -ыню́ся, -ы́нішся, -ы́ніцца; зак.

1. да чаго. Стаць прычынай чаго-н.

Самаахвярная праца людзей прычынілася да росквіту гаспадаркі.

2. да чаго. Стаць саўдзельнікам якой-н. справы; далучыцца да чаго-н.

П. да развіцця музычнага мастацтва. П. да размовы.

3.(1 і 2 ас. не ўжыв.). Здарыцца, адбыцца.

Прычынілася бяда.

|| незак. прычыня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прымяша́цца, ‑аецца; зак.

Дадацца, далучыцца. У хуткім часе да чыстых творчых імкненняў прымяшалася і матэрыяльная зацікаўленасць. Зарэцкі. Сумненні апошніх дзён нахлынулі на Максіма Сцяпанавіча, і да сораму прымяшалася крыўда на сябе. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падсусе́дзіцца, ‑седжуся, ‑седзішся, ‑садзіцца; зак., да каго-чаго.

Разм. Сесці, размясціцца побач з кім‑н.; далучыцца да каго‑, чаго‑н.; прысуседзіцца. [Лоўгач:] — Давайце і мы па адной бярозе пасадзім!.. — Падсуседзімся да дзіцячай ініцыятывы? Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падалуча́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Разм. Далучыцца да каго‑, чаго‑н. — пра ўсіх, многіх. Хаця яшчэ і ранні час, Ужо мы грамадою едзем: З бліжэйшых вёсак, сёл да нас Падалучаліся суседзі. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прымкну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак.

1. што. Зачыніць, замкнуць на некаторы час.

П. дзверы.

2. Прысунуцца шчыльна да чаго-н.

П. вухам да тэлефоннай трубкі.

3. да каго-чаго. Тое, што і далучыцца.

П. да большасці.

Прымкнуць штык (спец.) — надзеўшы, прымацаваць да вінтоўкі.

|| незак. прымыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прымыка́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыце́рціся, прытру́ся, прытрэ́шся, прытрэ́цца; прытро́мся, прытраце́ся, прытру́цца; прыцёрся, -це́рлася; прытры́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Шчыльна далучыцца ў выніку прыгонкі, шліфоўкі, трэння.

2. перан., да каго-чаго. Прыстасавацца, прыладзіцца (разм.).

П. адзін да аднаго.

|| незак. прыціра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. прыціра́нне, -я, н. (да 1 знач.) і прыці́рка, -і, ДМ -рцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уключы́цца, уключуся, уключышся, уключыцца; зак.

1. Далучыцца да сістэмы дзеючых апаратаў, пачаць дзейнічаць. На хаду расшпільваючы кабуру пісталета, я бег да машыны, у якой уключылася ўнутранае асвятленне. Сабаленка. [Кінакамеры] ўключыліся ў той момант, як мора хлынула на бераг. Шыцік.

2. Стаць актыўным удзельнікам чаго‑н., увайсці ў склад, далучыцца да чаго‑н. Уключыцца ў сацыялістычнае спаборніцтва. Уключыцца ў размову. □ Беларусь, працоўная, Савецкая, уключылася ў сям’ю Савецкага Саюза. Сташэўскі. Прыгледзеўшыся да жыцця, асвойтаўшыся са справамі, .. [Я. Скрыган] неяк натуральна ўключыўся ў творчы працэс. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)