про́стасць, ‑і, ж.

Разм. Тое, што і прастата. Гэты праект захапіў дзядзьку Марціна сваёю простасцю. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самазберажэ́нне, ‑я, н.

Тое, што і самазахаванне. Да чаго ж моцны гэты жывёльны інстынкт самазберажэння! Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́раз, прысл.

1. Цяпер, у сучасны момант.

Я з. заняты.

2. У самым хуткім часе, неўзабаве.

З. я вам усё раскажу.

3. Толькі што, зусім нядаўна.

Расказаная з. гісторыя.

4. (звычайна з часціцай «жа»). Неадкладна, у гэты ж час.

Трэба з. жа ўсё праверыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даўніна́, ‑ы, ж.

Разм. Былыя, даўно мінулыя часы; старадаўнасць. Ян разгаварыўся, пачаў успамінаць даўніну і, здаецца, на гэты час забыў сваё гора. Чарнышэвіч. Гэты голас з даўніны глыбокай песні інкаў да мяне прынёс. А. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тут¹, прысл.

1. У гэтым месцы.

Тут многа ягад.

Тут пабудуем дом.

2. У гэты час, у гэты момант.

А тут і бацька зайшоў у хату.

3. у знач. часц. У спалучэнні з займеннікамі і прыслоўямі «як», «які», «дзе», «куды», «калі» ўжыв. ў рытарычных пытаннях для ўзмацнення экспрэсіўнасці выказвання.

І як тут яму не верыць? І дзе тут дзенешся?

4. у знач. часц. Выкарыстоўваецца пры пераходзе да якой-н. тэмы, прыкладу.

Тут мы ўбачылі, што вярнуўся гаспадар.

◊

Тут жа (разм.) — адразу ж.

Тут як тут (разм.) — адразу, раптоўна з’явіўся, аказаўся і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карыкату́ра, -ы, мн. -ы, -ту́р, ж.

1. Малюнак, на якім намаляваны хто-н. або што-н. у скажоным, падкрэслена смешным выглядзе.

К. на гультаёў.

2. перан. Смешнае, недасканалае падабенства да каго-, чаго-н.

Гэты касцюм — к. на ўменне шыць.

|| прым. карыкату́рны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сей м. р. ‘гэты’ (Ян., Сцяшк. Сл.; брэсц., ЛА, 2; Хрэст. дыял., ТС), се́е н. р. ‘гэтае’ (Ян.), сёй у спалучэннях сёй-той, той‑сёй ‘некаторыя людзі’, сёе‑то́е, то́е‑сёе, то́е ды сёе ‘некаторым рэчы’ (ТСБМ), сё і то ‘тс’ (ТС). Ст.-бел. сеи, сее (Альтбаўэр). Укр. сей м. р., ся, ся́я ж. р., се, се́е н. р.; рус. сей, сия́, сие́, стараж.-рус. сь (сии), си (сиꙗ), се (сиѥ), ст.-польск. si, sie, ст.-чэш. sen, sie, se, серб.-харв. са̂ј, си м. р., са, сај ж. р., се, ся н. р., славен. sej, бант. сей, сия́, сие́, ст.-слав. сь, си, се. Прасл. *sь(je), *si(ja), *se узыходзяць да і.-е. *ḱis; параўн. літ. šis ‘гэты’, лат. šis, ст.-прус. schis, літ. šì‑tas ‘гэты’, лац. cis ‘па гэты бок’, citrā ‘па гэты бок, унутры, пад, без’, citrō ‘сюды’, гоц. himma ‘гэтаму’, hina ‘гэтага’, ст.-в.-ням. hiutu ‘сёння’ і г. д.; гл. Траўтман, 304; Вальдэ-Гофман, 1, 192 і наст.; Торп, 87; Фасмер, 3, 591 і наст.; ESSJ SG, 2, 618–623.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзі́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць дзіўнага (у 1 знач.). Сваёю дзіўнасцю гэты вобраз міжвольна прыцягваў да сябе ўвагу публікі. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шапяля́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць шапялявага; шапялявае вымаўленне. Гэты лёгкі польскі акцэнт, гэтую ледзь прыкметную шапялявасць Шурка недзе чуў. Мехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тэ́ты ‘гэты’: тэты горшчык; у тэтым куточку (Ян.), сюды ж тэточкі ‘гэтакі’ (Мат. Гом.). Спалучэнне дэістычнага тэ (< прасл. *te) і часціцы то (< *to), дапасаванай па родзе (ESSJ SG, 2, 650), аналагічнае да сеты ‘тс’ (гл.); паводле Бузука — падобнае ўтварэнне це́то з ці ето (Svesl. zb., 164), гл. ці і гэты, паводле ESSJ (SG, 2, 119) — з це, параўн. укр. це ‘гэта’, і то 1, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)