ша́снуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. (разм.).

1. Шуснуць, шмыгнуць куды-н.

Ш. у гушчар.

2. 3 шумам, хутка ўпасці, зляцець.

Дрэва шаснула на зямлю.

3. Моцна стукнуць па чым-н. або з энергіяй праявіцца ці хутка зрабіць што-н.

Ш. палкай па дошцы.

Ш. нажом па мясе.

Ш. талерку (пабіць). Шаснуў дождж.

Шаснула куля над галовамі.

4. Утварыць шоргат, глухі шум.

Нешта шаснула ў кустах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трущо́ба

1. (труднопроходимое место) не́тры, -раў ед. нет; (чаща) гушча́р, -ру м.;

2. в др. знач. трушчо́ба, -бы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поўнаўла́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае неабмежаваную, поўную ўладу. Толькі рэвалюцыя да канца вырашае аграрнае пытанне, робіць селяніна поўнаўладным гаспадаром над зямлёй. Кудраўцаў. Капытамі мераючы сажні, напралом падаўся у гушчар — дзікі, непакорны і паважны пушчы поўнаўладны гаспадар. А. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рубі́ж ’вастрыё касы’ (драг., Нар. словатв.). Дыялектны фанетычны варыянт да рубеж (гл.). Варыянты з суфіксамі ‑еж/‑іж назіраюцца, аднак, у адад’ектыўных назоўніках: глыбе́ж/глыбі́ж ’глыбокае месца ў рацэ; бездань’, гусце́ж/гусці́жгушчар’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прасячы́ся сов., в разн. знач. проруби́ться;

п. праз гушча́р — проруби́ться сквозь ча́щу;

п. праз рады́ непрыя́целя — проруби́ться сквозь ряды́ неприя́теля

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазабіра́цца сов. (о многих) в разн. знач. забра́ться;

п. на дрэ́вы — забра́ться на дере́вья;

п. ў гушча́р — забра́ться в ча́щу

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Гу́шча ’гушча’, гушча́р ’гушча’. Прасл. *gǫšča ’гушча’ (у розных значэннях: ’лес’, ’асадак’). Агляд форм гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 89–90. Гл. яшчэ Фасмер, 1, 479. Зыходнае *gǫstja (ад прыметніка *gǫstъ ’густы’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ты́ня ‘густыя балотныя зараснікі’: зайшла ў таку тыню, шчо не вубрусці (ТС), ‘гушчар, топкае месца’ (ЛМТ). Верагодна, фанетычны варыянт назоўніка ж. р. тынь4 (гл.), параўн. а тынь, а гушча! (тур., Цыхун, уласн. зап.). Значэнне ‘гушчар’, паводле Мартынава (БЛ, 7, 69–70), пацвярджае паходжанне абодвух варыянтаў ад прасл. *tyti з першасным значэннем ‘густа расці, шчыльнець, мажнець’. Сюды ж, магчыма, і гідронімы Тыня (басейн Гарыні) і Tynionka (басейн Віслы), а таксама тапонім Τουνι (= слав. Tynьje) у паўночнай Грэцыі, апошняе Голамб (МЈ, 40–41, 119) выводзіць з прасл. *tynъ. Пра мажлівыя адпаведнікі гл. Арол, 4, 126.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

напрало́м, прысл.

Не лічачыся з перашкодамі, не разбіраючы шляху (пры руху наперад). Прабівацца напралом. Ісці напралом. □ Вепр скочыў наперад і напралом памчаў праз гушчар. Самуйлёнак. // перан. Не лічачыся з абставінамі (пры дасягненні мэты). Сын, праўда, з норавам адметным, Ва ўсім імкнецца напралом. Гаўрусёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забра́ться сов., в разн. знач. забра́цца;

забра́ться на верху́шку де́рева забра́цца на верхаві́ну дрэ́ва;

забра́ться в гу́щу ле́са забра́цца ў гушча́р ле́су.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)