адкапа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і адко́паны; зак., каго-што.

1. Капаючы, адшукаць, дастаць; выкапаць.

А. клад.

2. перан. Знайсці што-н. рэдкае і пад.; адшукаць (разм.).

Дзе вы адкапалі такую кнігу?

3. Адкідаць што-н. ад (з) чаго-н.

Адкапаць снег ад ганка.

4. Выканаўшы сваю норму, кончыць капаць, капацца (разм.); зрабіцца непрыгодным для капання.

Селянін ужо адкапаў сваё (перан.).

|| незак. адко́пваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. адко́пванне, -я, н. і адко́пка, -і, ДМ -пцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пагубі́ць, ‑гублю, ‑губіш, ‑губіць; зак., каго-што.

1. Зак. да губіць.

2. Тое, што і пагубляць. Збягаючы з ганка, [Гертруда] пагубіла з ног незашнураваныя чаравікі і босая, калючы з непрывычкі ногі і абдзіраючы іх, выбегла за дом. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паплаве́ц, ‑лаўца, м.

Невялікі поплаў. Давёўшы разору да прырэчнага паплаўца, [Міхась] гукнуў да Ніці: — Хопіць на сёння. Якімовіч. [Жанчына] спусцілася з падгнілага ганка на маленькі дворык, адгароджаны ад вялікага нізкай агароджай.. Скрозь была трава, мятліца — як паплавец які перад ганкам. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рыдлёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы; Р мн. ‑лёвак; ж.

Ручная прылада для капання; металічная лапата. Мы ўзяліся за работу: я рыдлёўкай выкопваў бульбу, а Ганка падбірала яе. М. Стральцоў. Бясшумна кідалі рыдлёўкі зямлю, Тужліва гучаў У прасторы салют. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уссу́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Разм. Нечакана наткнуцца на каго‑, што‑н. у час руху. Уссунуцца на пень. □ — А браткі ж мае, — гаварыў часам «дзядзька», спускаючыся з мокрага ганка, — вось цемрыва, хоць на воўка ўссунься, а-я-яй! Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наўпро́ст, прысл.

Разм. Па прамой лініі, найкарацейшым шляхам; нацянькі. Шчыльней захінуўшыся плашчом, Буевіч збег з ганка і наўпрост цераз сад падаўся да калгаснай канторы. Шашкоў. — Хатка адсюль недалёка, — сказаў.. [ляснік], — з паўкіламетра, не болей, калі ісці наўпрост па балоту. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чвыр, ‑у, м.

Разм. Тое, што і жвір. Чыста былі замецены сенцы, высыпаны чвырам. Чорны. [Параска:] — Запражыце, цётка, каня ды чвыру вазы са два на дарогу вывезіце. Лобан. Прыступкі ганка свяціліся тады залацістай жаўцізной — гэтак бабка Настуся вышароўвала іх з чвырам. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чыры́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Тое, што і цырыкаць. Верабей скача па гладкім асфальце тратуара і нешта па-свойму гаворыць, чырыкае. Брыль. Ля ганка сельмага чырыкалі вераб’і, трымцела ад ветру і залацілася на сонцы растрэсеная на вуліцы салома. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазво́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; зак.

1. каго (што). Звесці ўніз усіх, многіх.

П. дзяцей з ганка на двор.

2. каго (што). Адвесці на другое месца ўсіх, многіх.

П. коней убок.

3. што. Пра сутаргу: раптоўна і балюча скараціць мышцы.

Сутарга пазводзіла ногі.

4. каго-што. Звесці куды-н., злучыць, аб’яднаць у што-н. усіх, многіх.

П. палкі ў дывізію.

5. каго-што. Знішчыць, перавесці ўсіх, многіх ці ўсё, многае.

П. лясы.

6. перан., каго. Збіць з правільнага шляху ўсіх, многіх.

Гэта такія сябры пазводзілі хлопцаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

схо́дні, ‑яў; адз. сходня, ‑і, ж.

Разм. Тое, што і сходы. Катэр стаіць напроці старых вязаў, і па сходнях бягуць, спяшаючыся, на паром людзі. Савіцкі. Усеўся [Іван] на халодных бетонных сходнях ганка і стаў чакаць. Дуброўскі. Матрос клаў доўгую сходню паміж бортам і берагам. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)