Вы́рач ’балота’ (Жд., 1). Няясна. Магчыма, ёсць нейкая сувязь з вырвір’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кума́вір у рацэ Гарыні’ (Яшк.). Параўн. кумін (гл.) і куміна (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бу́кта, ‑ы, ДМ ‑кце, ж.

Абл. Глыбокае месца, яма, вір у рацэ, возеры і пад. [Пракоп:] — Павінен жа я выказаць свае думкі, сваё разуменне, а не кідацца галавою ў букту, каб потым не бегаць, як кот з падсмаленым хвастом. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

верту́н

1. (непоседа) разг. вярту́н род. вертуна́ м.;

2. (голубь) вярту́н, род. вертуна́ м.;

3. (водоворот) обл. вір, род. ві́ру м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прагно́й1 ’сітавасць (у драўніне)’ (ТС). Да прагніць з аблаўтам у корані.

Прагно́й2вір’ (брагін., Шатал.), прогнои ’багністая мясціна на балоце’ (ТС). Укр. прагнаі ’незамярзаючае месца на балоце, топкае месца’, прогноіна ’дрыгва’. Да прагніць з чаргаваннем галосных у корані. Адносна семантычнага пераходу ’вір’ — ’балота’ гл. Талстой, Геогр., 213.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хааты́чны, ‑ая, ‑ае.

Бязладны, пазбаўлены парадку, паслядоўнасці, арганізаванасці. На шырокіх прасторах зямлі бурліць вір змагання, жорсткага, бязлітаснага, але не бязладнага і хаатычнага, а змагання, падпарадкаванага акрэсленаму закону. Колас. На гэты раз на экране ўзніклі хаатычныя хвалі, якія, здавалася, вось-вось набудуць нейкі пэўны выгляд. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ві́рак ’юрок, невялікая палачка з засечкамі, пры дапамозе якой намотваюць ніткі’ (Сцяшк. МГ). Да вір3 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

коловоро́т м.

1. стол. ко́рба, -бы ж.;

2. (водоворот) вір, род. ві́ру м.;

3. (круговорот) кругаваро́т, -ту м.; (вихрь) ві́хар, -хру м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Круга́вір’ (Яшк.). Гл. круг3.

Круга́ ’вакол’ (Янк. Мат., Сцяц. Нар.). Гл. круг1. Фармальная структура няясная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зачарсцве́лы, ‑ая, ‑ае.

Які стаў чэрствым, зацвярдзеў. Зачарсцвелы кавалак хлеба з агурком здаюцца незвычайна смачнымі. Навуменка. // перан. Бяздушны, нячулы. Бацька ўслед за дачкою трапіў у вір такіх падзей, якія здольны адрадзіць як уражлівую да новага маладую душу Таццяны, так і зачарсцвелую натуру старога чалавека. У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)