патрэ́скваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Злёгку, час ад часу трашчаць. Лабановіч сеў супраць дзверцаў печы. Дровы ўгарэліся і весела патрэсквалі. Ад агню ішло лагоднае цяпло. Колас. [Сюзана] ішла праз скверык, і пад яе нагамі ледзь чутна патрэскваў вячэрні лядок. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
удо́й, ‑ю, м.
Колькасць малака, надоенага за адзін раз або за які‑н. перыяд часу. Ранішні ўдой. Сутачны ўдой. Радавы ўдой. □ [Вера] прынесла з пограба ўчарашні дзённы і вячэрні ўдой, зліла разам у бітон і сказала мужу: — Адзінаццаць літраў. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вячо́рніца ’Hesperis matronalis L.’ (БРС, Кіс., РБС). Укр. вечерниці (душисті) (Грынч.), рус. вечерница, польск. wieczernik, в.-луж. wječornička, чэш. večernice, слав. večernica, балг. вечерник ’тс’. Да вячэрні; назва, паводле характэрнай асаблівасці расліны; тое ж у лацінскай назве.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вячэ́рніца 1 ’вячэрняя зорка, планета Венера’ (Інстр. I, Касп., Мат. Гом.), Укр. вечерниця, рус. вечерница, польск. wiecze(o)rnica, памор. večérńica, в.-луж. wječornička, чэш. večerníce, славац. večernica, серб.-харв. večernica, večérnjača, славен. večęrnica, макед. вечерница, балг. вечерница ’тс’. Агульнае ўтварэнне ад večerьnъ ці ад выразу тыпу «вячэрняя зорка». Адносна семантыкі параўн. тураў.: «Вячэрня зора, бо першая з вечара сходзіць» (КСТ).
Вячэ́рніца 2 ’Nyctalus noctula’ (КТС), вячэрнік ’кажан’ (Інстр. II). Ад вячэрні з дапамогай суфікса ‑іц‑а. Назва адлюстроўвае спосаб жыцця кажаноў, якія палююць пасля заходу сонца. Бел. вячэрнік (суф. ‑ік) атрымоўвае фармальную, незалежную паралель у выглядзе рус. вечерник ’вячэрні матылёк’ (Даль), балг. вечерница ’тс’ (БЕР).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дыфіра́мб, ‑а, м.
1. У Старажытнай Грэцыі — урачыстая харавая песня ў гонар бога Дыяніса. // Хвалебны лірычны верш.
2. перан. Перабольшаная пахвала; усхваленне. Табе складаю дыфірамб, Пяро маё — таварыш верны, Калі сягоння ў час вячэрні Звіняць лісты, як гулкі ямб. Танк.
•••
Пець дыфірамбы гл. пець.
[Грэч. dithyrambos.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпа́цыр, ‑у, м.
Прагулка на свежым паветры. Дні праз тры Таня вечарам, спаткаўшыся з Міхасём, ужо сама запрасіла яго на шпацыр да Дзвіны, і Міхась вярнуўся адтуль позна ўночы. Машара. Іра спадзявалася, што Алег кінецца да яе і яны ўдваіх пойдуць на вячэрні шпацыр. Сабаленка.
[Польск. spacer ад ням. spazieren.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апусці́цца, -ушчу́ся, -у́сцішся, -у́сціцца; зак.
1. Перамясціцца ў больш нізкае становішча; знізіцца.
Бусел апусціўся на луг.
2. на што і без дап. Наблізіўшыся да паверхні зямлі, ахінуць, ахутаць што-н.
Вячэрні змрок апусціўся на горад.
3. без дап. Спусціўшыся, перагарадзіць доступ куды-н.
Заслона апусцілася.
Шлагбаум апусціўся.
4. перан. Перастаць клапаціцца пра свой знешні выгляд, дрэнна паводзіць сябе ў маральных адносінах.
Апусціўся чалавек.
|| незак. апуска́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
|| наз. апушчэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Вечарні́ца ’вечарынка, забава’ (Др.-Падб., Нас. Доп., Яруш.), рус. (на руска-ўкраінскім паграніччы) вечерница ’вячэрні сход моладзі’, укр. вечерниці ’тс’, польск. wieczornica, wieczornice ’вячоркі’. Паўночнаслав. утварэнне ад прыметніка večerьn‑ь і суф. ж. р. Nomen agentis ‑ic‑a (параўн. польск. wieczornica ’дзяўчына, якая ходзіць на вячэрнія сходы або на вечарніцы’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пса́йка (psai̯ka) ’страказа’, бча́йка ’тс’. Дзендзялеўскі (Зб. Нахцігалу, 102) выводзіць з *pьs‑aj‑bk‑a, спасылаючыся на іншыя назвы насякомых з коранем *pьs‑ (гл. пёс): укр. песюха, песяча муха, песя муха ’Hippobosca equina L.’, славац. psota, psotka ’невялікі вячэрні ці начны матылёк’. Няпэўна, параўн. пчайка (гл.). Магчыма, памылкова прачытанае pšaika (пшайка).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ва́карына ’валы вады на рацэ’ (Яшк.), вако́рына ’тс’ (КТС). Балтызм. Параўн. літ. vakarìnis ’вячэрні; заходні’, vakãris ’заходні вецер’ (Цыхун, Лекс. балтызм, 52). Суфікс адзінкавасці ‑ін‑ з’яўляецца не словаўтваральным сродкам, а вынікам перараскладання на беларускай глебе літоўскага слова. Вагары ’хвалі’ да вакар‑ына з азванчэннем г у інтэрвакальным становішчы пад магчымым уплывам вагацца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)