Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«ВЯЧЭ́РНІ МІ́НСК»,
газета. Выходзіць у Мінску з ліст. 1967 на бел. і рус. мовах 5 разоў на тыдзень. Асвятляе пытанні грамадска-паліт., эканам. і культ. жыцця горада і рэспублікі. Друкуе вершы, апавяданні. Выдае штотыднёвы рэкламны дадатак (з 1973), штомесячныя дадаткі — знешнеэканамічную газ. «Международный клуб» і час. «Здоровье и успех» (абодва з 1996). З ліп. 1996 у камп’ютэрнай сістэме ІНТЭРНЭТ выходзіць электронны варыянт «Вячэрняга Мінска».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Віцебскі вячэрні камуністычны універсітэт пры Віцебскім гаркоме КП(б)Б 3/125
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ МАШЫНАБУДАЎНІ́ЧЫ КАЛЕ́ДЖ.
Засн. ў 1954 як Мінскі вячэрні аўтамех. тэхнікум на базе філіяла аўтамех. тэхнікума. З 1957 Мінскі вячэрнімаш.-буд. тэхнікум. З 1960 Мінскі машынабуд. тэхнікум. З 1990 сучасная назва. Спецыяльнасці (1999/2000 навуч.г.): тэхналогія, абсталяванне і аўтаматызацыя апрацоўкі матэрыялаў ціскам; вытв-сцьтрансп. сродкаў; эканоміка і кіраванне прадпрыемствам; маркетынг; тэхналогія, абсталяванне і аўтаматызацыя машынабудавання. Прымаюцца асобы з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗЕНСКІ ПОЛІТЭХНІ́ЧНЫ ТЭ́ХНІКУМ.
Засн. ў Гродне ў 1956 як вячэрні філіял Мінскага політэхнічнага тэхнікума. З 1964 Гродзенскі вячэрні палітэхнікум, з 1966 сучасная назва. Аддзяленні: буд., мех., электрамеханічнае. Спецыяльнасці (1996/97 навуч.г.): прамысл. і грамадз.буд-ва; тэхналогія, абсталяванне і аўтаматызацыя машынабудавання; стандартызацыя і сертыфікацыя якасці прадукцыі; тэхн. абслугоўванне тэхнал. абсталявання і сродкаў робататэхнікі ў аўтаматызаванай вытворчасці; вытв-сцьбуд. вырабаў і канструкцый. На камерцыйнай аснове — банкаўская справа; правазнаўства. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АСА́ХІ СІМБУ́Н»
(«Ранішняе сонца»),
адна з самых буйных японскіх газет. Выдаецца з 1879 штодзённа канцэрнам Асахі сімбунся ў Осака, Токіо (з 1888), Сапара і інш. Мае ранішні і вячэрні выпускі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́КА (Mikko),
Мік Лепа (7.12.1911, Арукюла Вільяндзіскага пав., Эстонія — 6.12.1978), эстонскі жывапісец. Вучыўся ў Маст.-прамысл. вучылішчы (1927—30) у Таліне, у Вышэйшай маст. школе «Палас» (1931—32, 1936—39) у Тарту. У 1941 выкладаў у Вышэйшай маст. школе імя К.Мягі ў Тарту, з 1944 у Талінскім ін-це прыкладнога мастацтва, з 1951 у Маст. ін-це Эстоніі ў Таліне (з 1965 праф.). Творам уласцівы абагульнена-сімвалічныя вобразы, тэатр. сцэнічнасць, спалучэнні буйных, часам блізкіх да манахромных дэкар. паводле колеру плоскасцей: «Смалільшчыцы лодак» (1939), «Мыццё авечак», «Вячэрні пейзаж» (абодва 1959); «Дзяўчаты шыюць» (1965), «Песні часоў» (1970), «Чалавек і космас» і «Кола часу» (абодва 1971). Дзярж. прэмія Эстоніі 1972.
рус. пісьменнік. Скончыў Маскоўскі ун-т (1948). Аўтар кніг, прысвечаных рус. даследчыкам, падарожнікам-першаадкрывальнікам. З сярэдзіны 1950-х г. працуе ў дэтэктыўна-прыгодніцкім жанры: аповесці «Справа «стракатых» (1956), «Зграя» (1966), «...З многімі невядомымі» (1967—68), «Вячэрні круг» (1982), раманы «Злым ветрам» (1973) і «Пятля» (1975).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ ТАН, Сі Гу (1050 — каля 1130),
кітайскі жывапісец. Вядучы дзеяч акадэмій жывапісу ў Кайфыне і Ханчжоў. Творчасці характэрны пераход ад суровых манахромных ландшафтаў, поўных эпічнай велічы, да сціплых лірычных вясковых пейзажаў са сцэнамі нар. побыту. Працаваў таксама ў гіст. і быт. жанрах. Сярод твораў: «Храм каля ракі ў летнюю пару», «Вячэрні зыб на восеньскай рацэ», «Вясковы лекар» і інш.