зале́тась, прысл.
Два гады назад. І вясна прыйшла. Такая самая, як летась, як залетась, як кожны год. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Веснаўскі ’вясенняе парасё’ (КТС, Я. Ермаловіч); польск. wiosnować ’даглядаць вясной’, wiośniak ’той, што нарадзіўся вясной’. Да вясна́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
даясна́, прысл.
Дабяла, дачырвана. Жалеза нагрэлася даясна. □ Прыйшла не з краскамі вясна-красна. Распалілася даясна Нізкага неба скляпенне. Барадулін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ве́снік, ‑а, м.
Тое, што і вястун. Прыбег прамень, ад сонца ясны веснік, І абвясціў людзям: вясна ідзе. Пушча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазале́ташні, ‑яя, ‑яе.
Які быў пазалетась. Пазалеташняя вясна. // Які мае два гады, захоўваецца два гады. Пазалеташняе цяля. Пазалеташнія запасы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Веснацвет (паэт.) ’веснавая пара, калі краскі пачынаюць буйна цвісці’ (КТС, М. Хведаровіч). Новаўтварэнне ад вясна́ (гл.) і цвет (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абдарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.
Разм. Тое, што і абдарыць. Сонейкам цёпленькім, зеленню вабнаю Абдаравала зямельку вясна. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жыццяра́даснасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан жыццярадаснага, радаснае адчуванне жыцця; вясёлы, бадзёры настрой. Прырода, вясна і маладосць напоўнілі .. [хлопцаў] жыццярадаснасцю. Маўр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вясня́чка ’яравая пшаніца’ (слонім., Сцяшк. МГ) — вузка-рэгіянальнае ўтварэнне ад вясна́ (гл.) і суф. ‑ячк‑а (Сцяцко, Афікс. наз., 182).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Праве́сня ’прадвесне’ (баран., лях., Сл. ПЗБ). Укр. провесінь, провесна, рус. дан. провесни ’тс’. Утворана ад вясна з прыстаўкай пра- (гл.), першапачатковае значэнне якой ’перад’, г. зн. ’пара года, якая папярэднічае вясне’, параўн. прадвесне ’тс’ (гл.). Канец слова перадае канчатак М. скл., захаваны ў спалучэнні па правеснн (< провеснь), параўн. аналагічнае балг. пролет ’вясна’ (ад г. зн. ’перад лезам’), пролети ’вясной’ (БЕР, 5, 758).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)