падава́ць, ‑даю, ‑даеш, ‑дае; ‑даём, ‑даяце; незак.

1. Незак. да пада́ць.

2. Прыгатаваўшы пэўным чынам, прыносіць, ставіць на стол (пра страву). Падаваць рыбу пад соусам.

•••

Падаваць надзеівыяўляць якія‑н. задаткі, праяўляць здольнасці да чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дружы́ць, дружу, дружыш, дружыць; незак., з кім і без дап.

Быць у дружбе з кім‑, чым‑н., выяўляць узаемную прыхільнасць; сябраваць. [Зыгмусь з Фэлькам] дружылі вельмі, з самых малых год сваіх. Чорны. Нам дружыць патрэбна між сабою І стаяць за мір — плячо к плячу. Смагаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́явіць ’выкрыць’, выявіцца ’выкрыцца’ (КЭС, лаг.; БРС, Яруш.), выяўля́ць, сюды ж выя́ўны ’выразны, голасны’; ’што добра вызначаецца’ (Янк. Мат.; КЭС, лаг.), выя́ўна ’выразна, голасна, зразумела’. Усё да вельмі разгалінаванай групы славянскіх слоў, якія ўзыходзяць да *(j)av‑: *(j)aviti, *(j)avьnъ і г. д. Гл. я́ўны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мацава́цца, мацуюся, мацуешся, мацуецца; незак.

1. Цвёрда, стойка трымацца, выяўляць вытрымку ў чым‑н.; стрымлівацца. Коля мацаваўся, стараючыся схаваць сваё хваляванне. Рунец. // Старацца быць бадзёрым. Адразу пасля вайны яшчэ мацавалася Адарка, а тут во здаваць пачала. Лупсякоў.

2. Зал. да мацаваць (у 1–3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блі́снуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. і аднакр., чым і без дап.

1. Ярка засвяціцца, заззяць (пра маланку, сонца, агонь і пад.).

Бліснула маланка.

2. Паказацца, заблішчаць (пра яркія прадметы).

Бліснула шабля.

3. Зіркнуць (пра імгненны позірк).

Б. вачамі.

4. перан. Ярка праявіцца.

Б. талентам.

5. перан. Прамільгнуць.

Бліснула думка.

|| незак. блі́скаць, -аю, -аеш, -ае (да 1—3 знач.).

Бліскаць вачамі (разм.) — позіркам выяўляць пачуццё гневу, незадаволенасці і пад.

|| наз. блі́сканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

недаўмява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Быць у недаўменні; выказваць, выяўляць недаўменне. — Дык чаго ж ты прыйшла? — недаўмявае дзед Купрыян. [Аўгіня:] — Прыйшла забраць тое, што прынесла з сабою з дому. Колас. Калісьці кітайскія літаратары пускалі ў жыццё свае творы без подпісу, ананімна. Чытаў я пра гэта ў юнацтве і недаўмяваў. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прамяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Свяціцца праменямі. Ясна зоры твае [Масква] прамянеюць, Поўна дум пра цябе галава. Броўка. // перан. Блішчаць, ззяць (пра вочы). Па .. [Люсіным] твары палалі падобныя на вяснянкі крапінкі, вочы прамянелі ціхім сарамлівым шчасцем. Карпюк. // перан. Выяўляць сваім знешнім выглядам задавальненне, радасць, шчасце (пра чалавека). [Пецька] увесь прамянеў ад радасці, што сядзіць.. разам з усімі. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пралы́сіна, ‑ы, ж.

1. Не пакрытае валасамі, шэрсцю месца; плеш. Няёмка адчуваў сябе і Бабейка, але ён стараўся не выяўляць гэтага: падбадзёрваюча міргнуў хлопцам, абцягнуў на сабе гімнасцёрку з чорнага сукна, прыгладзіў рэдкія, з пралысінай, валасы і сеў з краю стала. Хадкевіч.

2. Голае месца сярод поля, лесу і пад. Пачала прабівацца трава на саланчаковых пралысінах за пасёлкам. Беразняк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

характарызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.

1. Даць (даваць) характарыстыку каму‑, чаму‑н., вызначыць (вызначаць) адметныя рысы, асаблівасці каго‑, чаго‑н. [Намеснік дырэктара:] — Мне цябе характарызавалі з самага лепшага боку. Грамовіч. — Яна ў цябе, як ведзьма, — характарызаваў Рыгор Петрусю яго гаспадыню. Гартны.

2. Выявіць (выяўляць) адметную рысу, асаблівасць каго‑, чаго‑н. Нашу [беларускую] раннюю прозу.. характарызуе глыбокая дэмакратычнасць. Пшыркоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пы́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Абдаваць гарачынёй; быць вельмі гарачым. Румяная скарынка на іх так зіхацела, нібы пыхала жарам печы, дзе пякліся гэтыя буханкі. Лынькоў. Зыркім, агністым полымем пыхала на .. лісцінах вечаровае сонца. Савіцкі.

2. перан.; чым. Выяўляць якое‑н. моцнае пачуццё, які‑н. стан. Пругкае цела з тонкай эластычнай скурай так і пыхала здароўем. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)