вы́смыкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Вырваць, выцягнуць; вышмаргнуць што‑н. у некалькі прыёмаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пустаме́льства, ‑а, н.

Пустыя размовы; балбатня. «Не выцягнуць, — прыйшло першае рашэнне [Чарнавусу], — пустамельства ўсё гэта». Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбарса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Выцягнуць абору (з лапця). Кандрат.. сеў, разбарсаў лапці. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распласта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

1. Палажыць пластом, шчыльна прыціснуўшы да якой-н. паверхні.

Ранены ўпаў на зямлю і распластаў рукі.

2. Выцягнуць, раскінуўшы ў бакі.

Р. крылы.

|| незак. распла́стваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вы́барсацьвыцягнуць абору з лапця’ (бялын., Янк. Мат., Янк. I, Шат.). Ад барса́ць ’зацягваць абору ў лапці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

навывалака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Разм. Выцягнуць волакам адкуль‑н. у вялікай колькасці. Навывалакаць бярвення з ракі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́волочить сов. (вытащить) вы́валачы, мног. павывалака́ць, павывала́кваць; (вытянуть) вы́цягнуць, мног. павыця́гваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́качать сов.

1. вы́пампаваць;

2. перен., прост. вы́матаць; вы́цягнуць; см. выка́чивать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́матаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак. (разм.).

1. каго-што. Знясіліць, змардаваць, змучыць.

В. усе сілы.

Дарога мяне выматала.

В. душу.

2. што. Прымусіць паступова выдаткаваць; выцягнуць, забраць па частках усё.

В. усе грошы.

|| незак. вымо́тваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́лавіць, -лаўлю, -лавіш, -лавіць; -лаўлены; зак., каго-што.

1. з чаго. Ловячы, здабыць, выцягнуць.

В. бервяно з вады.

В. многа рыбы.

2. Пералавіць усіх.

В. карасёў у сажалцы.

|| незак. выло́ўліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. вы́лаў, -лаву, м. (да 1 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)