прэпарава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак. і незак., каго-што (спец.).

Вырабіць (вырабляць) прэпарат (у 1 знач.) з каго-, чаго-н.

П. птушку.

|| наз. прэпарава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

начака́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., чаго.

Чаканячы, вырабіць у якой‑н. колькасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адштукава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак., што (разм.).

1. Адмыслова зрабіць, вырабіць што-н., надаць чаму-н. закончаны выгляд.

А. сабе дом.

2. Аздобіць, размаляваць, упрыгожыць.

А. кватэру.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́штампаваць, ‑пую, ‑пуеш, ‑пуе; зак., што.

Вырабіць, зрабіць што‑н. штампоўкай. Выштампаваць дэталь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́прасці, ‑праду, ‑прадзеш, ‑прадзе; зак., што, чаго.

Прадучы, вырабіць; спрасці, напрасці. Выпрасці нітак на дратву.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́дзьмуць, -му, -меш, -ме; -мі; -муты; зак., што.

1. Выдаліць моцным струменем паветра.

2. Вырабіць шляхам выдзімання (у 2 знач.; спец.).

В. бутэльку.

|| незак. выдзіма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. выдзіма́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́тапіць, -плю, -піш, -піць; -плены; зак., што.

Тапленнем здабыць, вырабіць.

В. сала.

|| незак. выто́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. выто́пліванне, -я, н. і вы́тапка, -і, ДМ -пцы, ж.

|| прым. вытапны́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

налудзі́ць, ‑луджу, ‑лудзіш, ‑лудзіць; зак., што і чаго.

Лудзячы, вырабіць у якой‑н. колькасці. Налудзіць пасуды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наштампава́ць, ‑пую, ‑пуеш, ‑пуе; зак., што і чаго.

Вырабіць у якой‑н. колькасці штампоўкай. Наштампаваць дэталей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адпрэпарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Вырабіць прэпарат з чаго‑н. (для даследавання, лячэння і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)