карта́вінка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Злёгку картавае вымаўленне. Гаварыў .. [Слава] неяк інакш, неяк націскаў на «р», і заўсёды ў яго выходзіла з картавінкай. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выгова́ривание

1. выгаво́рванне, -ння ср., вымаўле́нне, -ння ср.;

2. выгаво́рванне, -ння ср.; см. выгова́ривать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вымо́ва ’заўвага, якая з’яўляецца пакараннем за правіннасць’ (БРС, КЭС, лаг.); ’вымаўленне’ (Нас., Касп.); ’умоўленая рэч звыш платы’ (Нас.). Крукоўскі (Уплыў, 119) лічыць слова калькай рус. вы́говор, але хутчэй гэта запазычанне з польск. wymowaвымаўленне’, якое пад уплывам рус. слова пашырыла свае значэнні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скорагаво́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. Хуткае маўленне.

Гаварыць скорагаворкай.

2. Спецыяльна прыдуманая фраза, пабудаваная на спалучэнні гукаў, якія робяць цяжкім яе хуткае вымаўленне (напр.: ліска лашчыць лісяня, а ласіха — ласяня), хуткапрамаўлянка.

|| прым. скорагаво́рачны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

я́канне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. якаць.

2. У мовазнаўстве — вымаўленне ненаціскнога галоснага «е» як «а» («я») пасля мяккіх зычных у першым складзе перад націскам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

це́канне, ‑я, н.

Вымаўленне мяккага «ц» на месцы этымалагічна мяккага «т» (ціха, плаціць) і на месцы этымалагічна цвёрдага «т» у пазіцыі перад галоснымі пярэдняга рада (хата — у хаце, хаціна).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карта́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які нячыста, няправільна вымаўляе гукі «р» або «л». Картавае дзіця. / у знач. наз. карта́вы, ‑ага, м.; карта́вая, ‑ай, ж. — Гэта той картавы? Што хваліцца: «Мяне на х’ёнце паяніла». Навуменка.

2. Нячысты, няправільны (пра вымаўленне гукаў «р» або «л»). Картавае «р». Картавае вымаўленне. Картавая гаворка. □ І калі з маладога гурту вылеціць раскацісты гучны смех або дзе пачуеш крыху картавую мову, так і закарціць азірнуцца: пэўна ж, ён [Паўлюк Трус] там. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Буха́й ’бугай’ (Сцяшк. МГ). Запазычанне з польск. buhajпольск. мове звычайнае вымаўленне ‑ch‑ замест h‑). Гл. яшчэ буга́й1. Параўн. бахун.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

карэкту́ра, ‑ы, ж.

1. Праверка і вымаўленне друкарскага набору; карэкціраванне. Зрабіць карэктуру.

2. Адбітак з друкарскага набору, прызначаны для выпраўлення памылак. Вычытваць карэктуру. □ — Гэта — карэктура. У наборы могуць памылкі быць. Іх трэба выправіць. Шынклер.

[Ад лац. correctura — тое, што трэба выправіць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́гаваркавымаўленне’ (Нас.) і выгаворка ’тс’ (Байк. і Некр., Нас.), рус. выговор ’тс’. Суфіксальнае ўтварэнне ад дзеяслова вы́гаварыць ’вымавіць’; параўн. вы́піўка з выпіць і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)