друкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак., што і без дап.

1. Адціскаць, выбіваць якія‑н. знакі (літары, лічбы, чарцяжы, малюнкі і пад.) на паперы з дапамогай спецыяльных прыстасаванняў. // Выпускаць такім спосабам у свет; выдаваць. Друкаваць збор твораў Янкі Купалы. // Змяшчаць у друку. [Нічыпар:] Моцна вучоны чалавек. Кніжкі друкуе свае, студэнтам лекцыі чытае. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выдава́нне ср.

1. вы́дача ж.;

2. вы́дача ж.;

3. изда́ние;

4. вы́дача ж., разглаше́ние;

5. вы́дача ж.;

1-5 см. выдава́ць1-4, 6

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыкі́двацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прыкінуцца.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пападацца, трапляцца паміж кім‑, чым‑н.; пракідацца. Праўда, зямля там не дужа добрая — ёсць пырнік, свірэпка, растуць васількі, дзе-нідзе прыкідваецца і шча[ўе]. Гроднеў.

3. Зал. да прыкідваць.

•••

Прыкідвацца авечкайвыдаваць сябе за някемлівага, дурнаватага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пінькаць, пінькнуць — перадае гук сініцы (КТС), рус. ттькатьвыдаваць слабыя гукі’, польск. pińkać ’шчабятаць, спяваць’, чэш. pinkati, мар. pnikai ’пішчаць’. Гукапераймальнае > ’тварэнне з суф. ‑ка‑ (Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 80; Махэк₂, 450).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

беспрацо́ўны, ‑ая, ‑ае.

Пазбаўлены работы, заработку, а таксама магчымасці атрымаць (у капіталістычных краінах) пастаянны заработак. У кішэні ляжалі дакументы на імя беспрацоўнага настаўніка, за якога я павінен быў выдаваць сябе. Анісаў. / у знач. наз. беспрацо́ўны, ‑ага, м.; беспрацо́ўная, ‑ай, ж. Я знаю, што мне беспрацоўным не быць, Што голад не будзе за мною хадзіць. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ашамётак ’нерухавае дзіця, адзетае ў рыззё не свайго памеру’ (КЭС, лаг.). Ад шамятацьвыдаваць ’прыглушаныя гукі; ціха есці; рваць што-небудзь на дробныя кавалачкі і інш.’, параўн. рус. шеметать ’праводзіць час без справы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Свіршч ‘дзірачка, якая праточана чарвяком’ (Нас.). Хутчэй за ўсё, аддзеяслоўны назоўнік ад свірашчэ́цьвыдаваць рэзкі прарэзлівы голас’ (Ласт.), параўн. свісту́н ‘пусты арэх з дзірачкай’ (Нас., Касп.). Параўн. таксама іншае ўтварэнне ад таго ж дзеяслова — свіраст (свіра́ст) ‘рэзкі прарэзлівы гук’ (Ласт.). Гл. свірчэць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скверашча́ць ‘туркацець, выдаваць траскучы гук’ (Нас., Байк. і Некр.), сквярашча́ць ‘капрызнічаць, плакаць’ (Сцяшк.). Дзеяслоў суадносны з назоўнікам сквера(с)т ‘крык жабы; лаянка’ (Нас.), параўн. укр. скве́ресть, сквереща́ти ‘тс’, суфіксацыя характарызуе інтэнсіўнасць дзеяння, у аснове якога гукапераймальны корань *skvьr‑, гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сто́гнуцьвыдаваць працяглыя глухія гукі’ (Нас., Байк. і Некр.): на ўси животы стогнець (Нас.). Гл. стагнаць. Сюды ж стогоне́ць ‘гудзець, аддавацца гулам’ (ТС), што можна разглядаць як другаснае пашырэнне асновы, і стогне́ць ‘дрэнна захоўвацца, псавацца’ (ТС) — магчымы ітэратыў да стагнаць з семантыкай ‘дрэнна сябе адчуваць; дрэнна пачувацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

з’арганізава́цца, ‑зуецца; ‑зуемся, ‑зуецеся, ‑зуюцца; зак.

1. Аб’яднацца, стварыўшы якую‑н. групу, арганізацыю. [Тодар] далучыўся да былых акружэнцаў, што з’арганізаваліся ў партызанскі атрад. З імі і праваяваў усю вайну. Пальчэўскі. [Крывавязаў:] — Мы, восем чалавек артылерыстаў, пазаўчора з’арганізаваліся ў ячэйку. Хадкевіч. // Аб’яднацца. згуртавацца для якой‑н. мэты. [Янка Чабор] пісаў: «Давайце з’арганізуемся, каб агульнымі сіламі выдаваць свой уласны часопіс». Хромчанка.

2. Заснавацца, стварыцца, узнікнуць. Пры клубе з’арганізаваўся аматарскі хор.

3. Набыць арганізаваны характар. З’арганізавалася спартыўная вучоба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)