Ву́ліквулей’ (КСТ), укр. ву́лік ’тс’. Да вуль ’тс’, гл. ву́лей; адносна суфіксацыі параўн. польск. słowik, чэш. slavík, балг. сла́вик (прасл. solvikъ, аб прычынах нарашчэння гл. Мартынаў, Деривация, 56 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рой, -ю, мн. раі́, -раёў м.

1. Вялікая колькасць насякомых, якія кружацца ў паветры.

Р. мошак.

2. Сям’я пчол (або іншых падобных насякомых), якія ўтвараюць на чале з маткай адасобленую групу.

Пчаліны р.

3. перан. Мноства, вялікая колькасць каго-, чаго-н.

Р. думак.

|| прым. ро́евы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.) і ро́йны, -ая. -ае (да 2 знач.).

Роевыя пчолы.

Ройны вулей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абно́жка, ‑і, ДМ ‑жцы, ж.

Спец.

1. Пылок з кветак, які пчала прыносіць на задніх ножках. У маі цвітуць сады, пчолы вяртаюцца ў вулей з абножкай. Ермаловіч.

2. толькі мн. (абно́жкі, ‑жак). Грубая кароткавалосая воўна з ног авечак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́мачны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да рамкі (у 1, 3 і 4 знач.). // Які мае рамкі (у 3 знач.). Рамачны вулей.

2. Які па форме нагадвае рамку, зроблены ў выглядзе рамкі (у 1 знач.). Рамачны відашукальнік. Рамачная антэна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уво́сень, прысл.

У асенні час, восенню. Чаго толькі няма ў тым буданчыку! Тут і раскладныя лесвіцы, з дапамогай якіх увосень збіраюць яблыкі, і няскончаны рамачны вулей,.. і розны інструмент. Даніленка. Увосень слаўна чакаць першага снегу, а зімой — першай травы. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вашчы́на, ‑ы, ж.

Пустыя пчаліныя соты з воску. // Васковая пласцінка з выціснутым на ёй пачаткам ячэек, якая ўстаўляецца ў вулей і з’яўляецца асновай сотаў. Я з дзедам сядзеў на ўслоне за сталом і дапамагаў яму ўстаўляць вашчыны ў пчаліныя рамкі. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.

1. Невялікая рама (у 2 знач.).

Партрэт у прыгожай рамцы.

2. Графічнае абрамленне якога-н. тэксту, малюнка.

3. толькі мн., чаго; перан. Межы, у якіх павінна адбывацца, адбываецца што-н.

У рамках канцэртнай праграмы.

4. Прыстасаванне для сотаў у вуллі.

Выйсці за рамкі — перайсці межы чаго-н.

|| прым. ра́мачны, -ая, -ае (у 1, 2 і 4 знач.).

Рамачная антэна.

Р. вулей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Нау́знік ’малы пчаліны вулей, які ставяць у лесе на дрэве для прываблівання раёў’ (Кос.). Гл. навузнік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раскладны́, ‑ая, ‑ое.

Такі, які можна разлажыць, рассунуць, разагнуць у месцах згібаў. Раскладны стол. Раскладное вудзільна. □ Чаго толькі няма ў тым буданчыку! Тут і раскладныя лесвіцы, з дапамогай якіх увосень збіраюць яблыкі, і няскончаны рамачны вулей, які майструе дзед Мірон, і розны інструмент. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стайло́ ‘сук на дрэве, на якім ставяць калодны вулей’ (лун., Шатал.), ста́йло ‘неагароджанае месца на пакосе, дзе адпачывае ўдзень жывёла’, ‘стаянка’ (ТС), ‘памост на дрэве, на якім ставяць калодны вулей’ (петрык., Шатал.; мазыр., З нар. сл.), Да стаяць з суф. ‑л(о). Сюды ж стайлі́на ‘дрэва, у дупле якога жывуць пчолы’ (староб., Мат. дыял. канф., 74). Гл. стойла.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)