пры́маразкі, ‑аў; адз. прымаразак, ‑зку, м.

Лёгкія маразы, звычайна ранішнія або начныя, восенню і вясной. Пагода стаяла сухая, з невялікімі прымаразкамі па начах. Якімовіч. Вясновыя халады і прымаразкі скончыліся. С. Александровіч. Дрэвы хапіў прымаразак: яны стаялі голыя і сумныя... Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уво́сень, прысл.

У асенні час, восенню. Чаго толькі няма ў тым буданчыку! Тут і раскладныя лесвіцы, з дапамогай якіх увосень збіраюць яблыкі, і няскончаны рамачны вулей,.. і розны інструмент. Даніленка. Увосень слаўна чакаць першага снегу, а зімой — першай травы. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адтараба́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.

Разм. Адцягнуць, завалачы куды‑н. што‑н. [Майбарада:] — Адтарабанілі мы.. [машыну] тады ў механічную майстэрню ў саўгас, заключылі ўмову на капітальны рамонт. Скрыган. // Завезці, адвезці. Позняй восенню бацька запрог каня і адтарабаніў мяне ў вёску Цюцькі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэмісезо́н, ‑у, м.

Разм. Паліто, якое носяць вясной і восенню. Я тулюся да акна, а потым устаю, ускідаю на плечы свой дэмісезон і, зірнуўшы яшчэ раз на суседа, іду з купэ. Галавач. Нізенькі аптэкар, наставіўшы каўнер дэмісезону, пабег дахаты, прытанцоўваючы ад холаду. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ле́та, -а, М ле́це, мн. ле́ты, лет і -аў, н.

1. Пара года паміж вясной і восенню.

Людзі рады лету, а пчолы цвету (прыказка).

2. мн. Гады́.

З лета ў лета — круглы год.

Колькі лет, колькі зім — як даўно! (вокліч пры сустрэчы з кім-н., каго даўно не бачыў, з кім даўно не сустракаўся).

|| ласк. ле́цейка, -а, н. і ле́цечка, -а, н. (да 1 знач.).

|| прым. ле́тні, -яя, -яе (да 1 знач.).

Летнія дажджы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папамясі́ць, ‑мяшу, ‑месіш, ‑месіць; зак., што і чаго.

Разм. Мясіць доўга, неаднаразова; памясіць многа чаго‑н. Папамясіць цеста. □ Яшчэ зімою, як замерзне [грэбля], ці ўлетку, калі спёка, сюды-туды, можна па ёй перабрацца на другі бок. Але восенню і вясною... Ого! Тут папамесім гразі. Каліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рыба́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак.

Разм. Тое, што і рыбачыць. Калі праз пяць мінут сабраліся рыбаліць, Яраш спытаў сына: — Тарас, ідзеш з намі? Шамякін. Мы праязджалі там мінулай восенню, калі Віктараў бацька вёз, нас рыбаліць на Турэц. Савіцкі. Любяць рыбаліць і многія таварышы Зубава. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

убу́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Разм.

1. У вялікай колькасці ўліць, усыпаць, укласці і пад. у што‑н.; уваліць. Ураджай павінен быць сёлета добрым .. Восенню, перад сяўбой механізатары сюды [пад азімыя] столькі гною ўбухалі. Шымук.

2. Неашчадна патраціць. Столькі грошай убухалі за мэблю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фашы́на, ‑ы. ж.

Спец. Звязаны пучок хворасту, чароту для ўмацавання насыпаў, плацін, дарог і пад. Сёлетняй жа восенню меркавалася хоць бы давесці да ракі і прывесці ў парадак магістраль — разбурыць пабудаваныя ў пачатку вайны завалы, расчысціць і ўмацаваць фашынай рэчышча, дзе-нідзе кранутае плывуном. Краўчанка.

[Ням. Faschine ад лац. fascis — вязка прутоў, пучок.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Папа́р ’поле, пакінутае на адно лета незасеяным з мэтай паляпшэння глебы пад пасеў азімых’ (ТСБМ, Нас., Касп., Шат., Шн.), папа́р, попа́р, пупа́р ’тс’ (Сл. ПЗБ). Прэфіксальны дэрыват ад пар (гл.), або, улічваючы палес. попа́рыты ’араць зямлю восенню для вясновага севу’ (Выг.), нулявы дэрыват ад гэтага дзеяслова. Сюды ж папа́рына ’расліннасць на папары’ (Янк. 1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)