*Паначо́та, поночо́та ’цемра, цемната’ (Клім.). Калі лічыць па словаўтварэнню, то гэта аддзеяслоўнае ўтварэнне з суф. ‑ота (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 89) ад *паначыць (параўн. укр. поно́чіти ’цямнець вечарам’) і далей да ноч.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перадвячэ́рні, ‑яя, ‑яе.

Які бывае перад вечарам, папярэднічае вечару. Перадвячэрні час. □ Дзённая гарачыня спала, і вуліца ахіналася перадвячэрнім халадком і цішынёю. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вячэ́ра, ‑ы, ж.

Спажыванне ежы вечарам. Вячэра цягнулася ў гэты вечар доўга. Чорны. // Сама гэта ежа. Маці збірала на стол познюю вячэру. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падво́канне, ‑я, н.

Месца пад вокнамі знадворку. Вечарам у клубе было прадстаўленне. Усе, хто хацеў паглядзець і не ўмясціліся, па падвоканню стаялі. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рацпрапано́ва, ‑ы, ж.

Рацыяналізатарская прапанова. Начальнік усміхнуўся, нічога не адказаў — мусіць, быў задаволены вынаходствам, бо вечарам падпісаў ліст на выплату ганарару за рацпрапанову. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ша́басавы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і шабасовы. Многа было ў мястэчку і такіх хат, у якіх у пятніцу вечарам запальвалі шабасавыя свечкі. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шы́бкі, ‑ая, ‑ае.

Абл. Хуткі, імклівы, скоры. [Людзі] шыбкім крокам пусціліся да агню. Бядуля. Шкроб на шыбкім кані сваім вечарам хмарным прыскакаў у павет. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ве́чар ’час сутак ад канца дня да наступлення ночы’ (КТС, БРС, Сцяшк. МГ, Касп., Бяльк., Бяс.); ’увечары, вечарам’ (Сцяшк. МГ, Янк. I); ’забавы моладзі з танцамі’ (Інстр. лекс.); ’грамадскі вячэрні сход, прысвечаны якой-небудзь даце, падзеі’ (КТС, БРС), укр. ве́чір ’вечар’, рус. ве́чер ’тс’, урал. ’перадвясельная вечарынка’, вяц.вечарам’, смал. ’старасць’, ст.-рус. вечеръ ’вечар’; ’увечары’; ’забава’, вечерний ’заходні’ (з XIII ст.), польск. wieczór ’вечар’; ’вячоркі’; ’вечарам’, н.-луж. (w)jacor, в.-луж. wječor ’вечар’; ’захад’, чэш. večer ’вечар, вечарам’, славац. večer ’тс’, славен. večér ’вечар’; ’захад’, серб.-харв. ве̏че, ве̏чер ’ранні вечар’; ’вячоркі’; ’увечары’; ’захад’, макед., балг. вече́р ’вечар’; ’увечары’, ст.-слав. вечеръ ’вечар’. Прасл. večerъ суадносіцца з літ. vãkaras ’вечар’ (< *vekeros < *ve‑ke(spe)ros), арм. gišer (гл. Махэк₂, 680; Рудніцкі, 1, 376), лат. vakars, а таксама, відаць, з грэч. ἑσπέρα, ἕσπερος, лац. vespera, ірл. fescor ’тс’ (< *ve‑(ke)speros), ст.-інд. vaskara. Некаторыя даследчыкі звязваюць večer з ням. West ’захад’, ст.-в.-ням. wästan, англа-сакс. west, ст.-нарв. vestr (Эндзелін, KZ, 52, 119; Траўтман, 348; Мюленбах-Эндзелін, 4, 448). Гл. таксама Міклашыч, 376; Вальдэ, 827; Бругман, IF, 13, 1902, 157; Покарны, 1174; Брукнер, 614; БЕР, 1, 140; Фасмер, 1, 309; Праабражэнскі, 1, 81; Шанскі, 1, В, 81. Малаімаверна збліжэнне *večer з *věko ’века’ (КЭСРЯ, 79).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

суня́цца, суніму́ся, суні́мешся, суні́мецца; суніміся; зак.

1. Перастаць шумець, крычаць і пад.; супакоіцца.

Дзеці суняліся і леглі спаць.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Спыніцца, перастаць дзейнічаць.

Вечарам дождж суняўся.

На душы не сунімаецца трывога (непакоіць, турбуе).

3. Перастаць рухацца; спыніць рух, ход.

Мапеды звярнулі ў лес і суняліся.

|| незак. суніма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падабрэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Які стаў, зрабіўся добрым, дабрэйшым. — Сёння вечарам прыходзь на Высмал! — буркнуў падабрэлы Сцяпан. Карпюк. [Салавей] памаўчаў і абвёў усіх стомленымі падабрэлымі вачамі. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)