Бізу́н1 ’бізун’. Укр. бізу́н, рус. дыял. бізу́н. Запазычанне з польск. bizun, bizon ’тс’ (а гэта, як лічыць Брукнер, 28, з венг. bizonyi ’праўда, сапраўды’, гл. Брукнер, там жа, там і матывацыя). Сюды, мабыць, адносіцца і бізуннік ’зараснік сітняку, Scirpus lacustris L.’ (Яшкін).

Бізу́н2 ’вельмі бедны чалавек’ (Сцяц., Нас.). Пераноснае ўжыванне слова бізу́н1, запазычанага з польскай мовы. Параўн. польск. goły jak bizun.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маге́рка, маґерка, марге́лка, маде́рка ’круглая высокая або невялікая лёгкая лямцавая мужчынская шапка, якую насілі раней сяляне’, ’род капелюша’ (ТС, Грыг., Дэмб. 2, Мядзв., Маш., Малеч., Макс., Мал., Бяльк., Гарэц., Растарг.). Ст.-бел. макгерка, магерка (1577, 1625 гг.). Рус. маге́рка, укр. маги́рка ’белая лямцавая шапка’. Запазычана з польск. magierka ’венгерская шапка’ < венг. magyar ’венгерскі’ (Булыка, Запазыч., 195; Фасмер, 2, 555; Праабражэнскі, 1, 500, Брукнер, 317). Гл. таксама магер.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бамбу́ла ’вялікі, рослы і тоўсты чалавек’ (Ніканч.). Укр. бамбу́ла ’непаваротлівы, нехлямяжы чалавек або жывёла’, польск. bambuła ’тс’, чэш. bambula ’дурань’. Махэк₂ (44) бачыць крыніцу ў венг. bamba ’дурны’ (гукапераймальнае, гл. MESz, 1, 235). Тады бел. і ўкр. словы (націск!) праз польск. мову. Для ўкр. слова (без матэрыялу іншых слав. моў) Рудніцкі (70) прыводзіць франц. bamboula ’сенегальскі негр’ (са спасылкай на О. Горбача). Вельмі няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Беке́ша (Нас.), таксама беке́ш (Сцяшк. МГ, Сакал.), біке́ш (Янк. Мат., Інстр. I), бікеша (Інстр. I). Запазычанне з польск. bekiesza (а гэта з bekieszka; ад прозвішча Bekesz венгерскага караля С. Баторыя, гл. Кіт, ЭИРЯ, IV, 48 і далей). Варыянт беке́ш, біке́ш адлюстроўвае венг. форму bekes (< польск.). Гл. Фасмер, 1, 146; Кіт, там жа; Шанскі, 1, Б, 83. Аб гісторыі слова падрабязна (з літ-рай) гл. таксама MESz, 1, 271. Параўн. ст.-бел. бекешка (XVI ст., Булыка, Запазыч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Магу́тны ’вельмі дужы, здаровы’, ’вельмі вялікі, значны па сіле, велічыні’, ’тоўсты, масіўны (пра слой, пласт)’, ’з вялікімі вытворчымі і матэрыяльнымі магчымасцямі’ (ТСБМ, Касп., Бяльк.). Укр. могу́тний, рус. могу́тный ’моцны, магутны, здаровы’, чэш., славац. mohutný ’тс’. Утворана ад дзеепрыметніка цяп. часу mogǫt‑ пры дапамозе суф. ‑ъnъ‑jь. Да магчы́ (гл.). Параўн. Фасмер (2, 636), Махэк₂ (371). Анышкевіч (Сл. бойк. гов., 1, 426) супастаўляе бойк. маготний з венг. mag ’зерне’. Сюды ж магутнасць ’уласцівасць магутнага, вялікая сіла, моц’ (ТСБМ, Гарэц.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́бці, кабцікі ’від абутку’ (Караткевіч, КТС). Форма з азванчэннем ад польск. kapcie ’від прымітыўнага абутку са скуры або тканіны; стары стаптаны абутак, пантофлі’. Слова вядома ў чэш. гаворках і ў славац. мове (запазычана з польск.?). Укр. і рус. паўдн.-зах. (укр.?) капці, капцы. Слова з няпэўнай этымалогіяй; мяркуюць аб магчымым запазычанні з венг. карса ’ануча’, а польск. форма пад уплывам łapcie. Слаўскі (2, 52) прымае гэту версію як найбольш верагодную. Аб іншых прапановах гл. Слаўскі, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́рмас ‘рэдзька’ (Сцяшк. Сл.), ту́рмус ‘турнэпс’ (навагр., Жыв. сл., Васільковая сп.). Лічыцца сапсаванай назвай турнэпс (гл.), параўн. турне́пс, турнэт ‘тс’ (Сл. ПЗБ.). Аднак здзіўляе падабенства з аддаленымі геаграфічна назвамі асм. тур. turma ‘рэпа’, тат. torma ‘рэдзька’; венг. torma ‘хрэн’, з якіх выводзяць харв. turma, turman ‘хрэн’ (Скок, 3, 485), славен. tȗrman ‘тс’ (Сной у Бязлай, 4, 250). Магчыма, пранікненне праз мову беларускіх татараў-гароднікаў? Параўн. напоўненую «ўсходнімі элементамі» лічылку: Шалды‑балды, / Бушмак — барада́, / Выйдзі вон з гарада́. / Турмас! (бялын., Дзіц. фальк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Негара́зд ’не вельмі-та, дзе там’ (Растарг.), негараст (nieharast) ’нязручна; нешчасліва’ (Арх. Федар., Федар. 7), укр. негаразд ’нядобра, дрэнна’, рус. негоразд ’не вельмі, няўдала’. Ад незафіксаванага *гаразд > параўн. рус.горизд ’лоўкі, удалы, вопытны’, укр. гаразд *добра, шчасліва’, чэш. horazditi ’сварыцца, бушаваць, шумець’ (< венг. < слав., гл. Махэк₂, 149), якія выводзяцца з мяркуемага гоц. *garazds ’які разумна гаворыць’ (< ga і razda ’голас, мова’), гл. Фасмер, 1, 439, што даволі праблематычна. Параўн. таксама Шаур, SP, А 24, 33 і інш. (адносна чэш. nehorázny); Фасмер, 3, 57 (рус. негориздок).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бра́га (у розных значэннях) (БРС, Янк. I, Касп., Нас., Шат., Бяльк.). Рус. бра́га, укр. брага, польск. braha (< усх.-слав. моў). Лічылася запазычанне з кельт. моў (параўн. ірл. braich ’солад’, кімр. brag ’тс’). Бернекер, 80; Шахматаў, AfslPh, 33, 87; Брукнер, 38; Лер-Сплавінскі, RS, 18, 6; Машынкі, Pierw., 68. Але хутчэй за ўсё гэта запазычанне з цюрк. моў (*бърага < чуваш. pɛraGa). Гл. Фасмер, 1, 205 (там іншая літ-ра і іншыя малапраўдападобныя версіі). Параўн. яшчэ MESz, 1, 366 (венг. bráha), дзе ёсць меркаванні да этымалогіі слав. слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куле́ш ’рэдкая мучная каша’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сл. паўн.-зах., Нік. Очерки, Шн., Серб., Бяльк., Федар. Рук., Мат. АС, Малч., Мядзв., Вешт., Грыг., Гарэц., ТС, Касп.). Укр. куліш, рус. кулеш ’тс’, балг. куляша ’від кашы’, серб.-харв. ку̀леш ’мамалыга’, польск. kulesz ’каша з кукурузнай мукі’, славац. kuľaša ’тс’. Мадэль словаўтварэння даволі празрыстая: *kulexъ > kulešь, як lem‑exъ > lemešь (SP, 1, 72, 77). Да kuliti, kuljati (гл. куляць1). Параўн. кулага (гл.). Іншая версія: да венг. köles ’проса’ (Якабсон, Slavic Word, 2, 1955, 612), параўн. Трубачоў, Slavia, 29, 1960, 9.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)