Страж ‘ахоўнік, абаронца’ (ТСБМ), страж, стра́жа ‘варта’ (беласт., ашм., Сл. ПЗБ). Мяркуючы па прыкладах, даволі позняе запазычанне з рус. страж ‘тс’, дзе праз царкоўнаславянскую з ст.-слав. стражь, стража ‘тс’, або праз польск. straż ‘тс’, што з чэш. straž, параўн. ст.-польск. stróża (Басай-Сяткоўскі, Słownik, 341). Сюды ж стра́жнік ‘ляснік, лясны абходчык’ (Нас., Гарэц.; ганц. Ск. нар. мовы), ‘паліцэйскі’ (Бяльк.), што з рус. стра́жниквартаўнік’ або польск. strażnikвартаўнік, наглядчык’. Гл. Цвяткоў, Запіскі, 2, 1, 62.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

здаўме́цца, ‑еюся, ‑еешся, ‑еецца; зак.

Разм. Дадумацца да чаго‑н., здагадацца аб чым‑н. Вартаўнік націскаў плячамі і, было відаць па ўсім, не мог здаўмецца, хто стаіць перад ім. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

а́ргус, ‑а, м.

1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі — стовокі вартаўнік, якога багіня Гера паставіла вартаваць Іо, дачку аргонскага цара.

2. перан. Кніжн. уст. Пільны ахоўнік, вартавы. // Сімвал пільнасці.

3. Лясная птушка сямейства фазанавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пачыкіля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.

Разм. Тое, што і пачыкільгаць. Смірын падставіў плячо, і яны ўдвух пачыкілялі да шашы. Алешка. Вартаўнік, стары, кульгавы, апрануты ў чорную бурку з башлыком, .. пачыкіляў дамоў. Дайліда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыбіра́льшчык, ‑а, м.

Рабочы, які займаецца прыбіраннем, навядзеннем чыстаты, парадку дзе‑н. У трох пакоіках сельсавета не было нікога. Толькі на ганку з двара сядзеў стары аднаногі Мікодым, нязменны вартаўнік і прыбіральшчык сельсавета. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

швейца́р, ‑а, м.

Вартаўнік ля знадворных дзвярэй у пад’ездах устаноў, рэстаранаў, гасцініц і жылых памяшкаяняў. [Краўчанку] прыпыніў швейцар: — Уваход забаронены, таварыш. Мікуліч. Я з абурэннем патрабую прапусціць матку, але швейцар і слухаць не хоча. Мядзёлка.

[Ням. Schweizer.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Палясо́ўшчыквартаўнік лесу, ляснік’ (Яруш., Мядзв., Інстр. II, Дасл. па літ. і мове, Гродз. пед., 1967, 41). Рус. паўдн., усх. полесовщи́к ’тс’. Ад *палясоўны (< лес) з суф. ‑шчык (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 75). Не выключана, што гэта і запазычанне з рус.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сельпо́, нескл., н.

1. Сельскае спажывецкае таварыства. Каля крамы мясцовага сельпо ходзіць начны вартаўнік, паглядае на вокны, што свецяцца ў познюю пару ды прыслухоўваецца да мернага пастуквання паравіка. Шахавец.

2. Разм. Магазін сельскага спажывецкага таварыства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сто́ражвартаўнік’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк., Пятк. 2, Варл., Сл. ПЗБ, Бяльк.), перан. ‘колас, які застаўся на полі’ (віл., Сл. ПЗБ), сто́рожвартаўнік’, ‘стаўная вуда на шчупакоў’, ‘першы колас у жыце’ (ТС), ‘пчала, якая належыць да «стражы»’ (Анох.), ‘нацягнуты шнурок у рыбалоўнай прыладзе, які сігналізуе аб наяўнасці рыбы’ (Нас., ТС), ‘першы або апошні колас у жыце’ (ТСБМ), сто́рож ‘шнурок, якім прывязана цэўка да сукала’, ‘пруток у сукале, на які натыкаецца цэўка’, ‘пруток, які падтрымоўвае нічальніцу ў час вязання’ (Бел.-польск. ізал.). Укр., рус. сто́рож, стараж.-рус. сторожь, польск. stróž, славен. stȓašəc, балг. страж, ст.-слав. стражь ‘ахоўнік’. Прасл. *storžь утворана з суф. ‑jь ад прасл. *stergti, *stergǫ ‘сцерагчы’, з якім яно звязана чаргаваннем галосных; гл. Слаўскі, SP, 1, 81; Фасмер, 3, 768. Параўноўваюць з літ. sárgas ‘стораж, вартаўнік’, sérgti ‘пільнаваць, быць пільным’, лат. sar̂gsвартаўнік’, прус. absergisnan ‘абарона’ (Глухак, 587). Сюды ж старо́жа ‘ахова, варта’ (Нас., Байк. і Некр., Нар. Гом., Юрч.), ст.-бел. сторожа ‘тс’ (Карскі 2-3, 428). Параўн. укр., рус. сторо́жа, стараж.-рус. сторо́жа, польск. stróža, в.-луж. stróža, н.-луж. stroža, чэш., славац. stráž, серб.-харв. стра̑жа, славен. strȃža, балг. стра́жа, макед. стража, ст.-слав. стража. Прасл. *storža. Гл. яшчэ Махэк , 587; Борысь, 581–582; Шустар-Шэўц, 1366; Бязлай, 3, 324. Борысь (Etymologie, 492) для значэння ‘нацягнуць, наставіць, напнуць’ рэканструюе прасл. *storžiti — каўзатыў ад *sterkti. Гл. сцерагчы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адкапы́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Разм. груб. Скрывіўшы, адставіць; адвесіць (пра губы). Аляксей Ісаевіч зморшчыў лоб, смешна адкапыліў губу. Хомчанка. Зазваніў званок. Гэта званіў наш маўклівы вартаўнік, што заўсёды хадзіў адкапыліўшы ніжнюю цяжкую губу. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)