таўстано́сы, ‑ая, ‑ае.

З тоўстым, вялікім носам. — Пераслалі дакументы назад! — з нейкім задавальненнем прамовіў таўстаносы, з маленькімі нерухомымі вочкамі, хударлявы Раман. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нямно́га, прысл.

Мала, не вельмі многа. Аднымі рукамі нямнога зробіш. Прыказка. / у знач. вык. [Алесь:] — Прыехалі!.. Прашу — дваццаць капеек за дарогу — гэта нямнога! Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прані́кнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Напоўніцца, ахапіцца якім‑н. пачуццём, думкай і пад. [Волька] праніклася жалем да сяброўкі, да яе цяжкага лёсу сіраціны. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зрыфмава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак., што.

Падабраць рыфму (да слова); зарыфмаваць. — Каханнем трэба даражыць, але ж яго трэба і заслужыць, — зрыфмавала.. [Іна] какетліва. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́кусь, ‑і, ж.

Разм. Тое, што і закуска (у 2 знач.). [Дзеравяга] зноў начапіў акуляры і агледзеў закусь, ад маласольных агурочкаў да вяндліны. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пава́біць, ‑ваблю, ‑вабіш, ‑вабіць; зак., каго.

Папрасіць падысці, падазваць да сябе якімі‑н. знакамі. [Федзя] павабіў рукой сяброў, прапануючы ім сысці са сцежкі ўбок. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыдыха́ць, ‑ае; зак.

Разм. Выдахнуць, здохнуць — пра ўсіх, многіх. Свінні павыдыхалі. □ — Ды ў вас тут, мабыць, рыба павыдыхала! — смеючыся, кідаю вуды на зямлю. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пагля́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Разм. Тое, што і погляд. Пагляд бацькі паступова мякчэў. Кулакоўскі. У .. [Кораня] прыемны адкрыты твар, шчыры пагляд, лагодны голас. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забурча́ць і забурчэ́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

Пачаць бурчаць, бурчаць. // Прабурчаць, прабурчэць; буркнуць. Сабака раптам спыніўся ля сена, забурчаў і пачаў абнюхваць зямлю. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гамза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Абл. Гугнявіць. — Валодзя не лічыў, а гамзаў... Мне не хацелася яго слухаць, — насілу вымавіў Федзя і пачаў адзявацца. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)