паве́тра, -а, н.
Сумесь газаў, якая складае атмасферу Зямлі.
Чыстае п.
Бываць на паветры (хадзіць на прагулку). Дыхаць паветрам чаго-н. (перан.: пранікнуцца ўражаннем ад чаго-н.). На вольным паветры (у садзе, за горадам, не ў закрытым памяшканні). Вісець у паветры (перан.: знаходзіцца ў няпэўным становішчы). Узляцець у п. (узарвацца). Паветра! (каманда ў знач.: трывога, паявіўся варожы самалёт). Бой у паветры.
|| прым. паве́траны, -ая, -ае.
Паветраныя войны.
П. мост (авіяцыйная лінія з перавалачнымі аэрадромамі і навігацыйным абсталяваннем).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
враща́ться
1. круці́цца; варо́чацца; вярце́цца;
2. перен. (бывать) быва́ць; знахо́дзіцца;
3. (вестись) ве́сціся;
пре́ния враща́лись вокру́г одного́ вопро́са спрэ́чкі вялі́ся вако́л аднаго́ пыта́ння;
4. страд. круці́цца; варо́чацца; вярце́цца; см. враща́ть;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
быва́ла,
1. Адз. пр. часу ж. і н. роду ад бываць.
2. Часціца, у знач. пабочн. Разм. Паказвае на значэнне дзеяння, якое нерэгулярна паўтаралася ў мінулым: іншы раз, раней, здаралася. А як ён [Піліп] іграў на гармоніку! Бывала, як утне са скрыпачом Тодарам полечку, дык ніхто не ўстоіць і не ўседзіць. Якімовіч. Бывала, ці трэба ці не, стары Тамаш заклапочана і мнагазначна падкручваў якую-небудзь трубку ў кантактах, правяраў злучэнне. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расха́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Хадзіць павольна ўзад і ўперад. Як і ўчора, расхаджваў вартавы, ціха насвістваў. Навуменка. // Павольна хадзіць; прагульвацца. Міхалка спаважна расхаджвае па садзе між казачнага пчалінага гарадка з рознакаляровымі домікамі. Якімовіч. // Шмат хадзіць, часта бываць дзе‑н., у каго‑н. Расхаджваць па гасцях. // Разм. Хадзіць у тым або іншым адзенні. Нехта з членаў камітэта нясмела падаў голас: — Сам Дывінец вунь звузіў калошы, дый у [сты]льным гальштучку расхаджвае... Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бе́гаць, бе́гаю, бе́гаеш, бе́гае; незак.
1. Тое, што і бегчы (у 1 знач.), але абазначае дзеянне, якое адбываецца шматразова ці ў розных напрамках.
Мурашкі бегаюць.
2. Часта бываць у каго-н., хадзіць да каго-н.
Б. па хатах.
3. за кім. Заляцацца да каго-н. (разм.).
Б. за дзяўчынай.
4. Займацца бегам як спортам.
Б. хутчэй за ўсіх.
5. Хутка рухацца, мільгацець (аб прадметах, пальцах, вачах і пад.; разм.).
Вочы так і бегаюць, як у злодзея.
◊
Па завуголлі бегаць (разм., неадабр.) — пазбягаць працы.
Па нітачцы бегаць (разм., неадабр.) — быць паслухмяным, дысцыплінаваным.
|| наз. бе́ганне, -я, н. (да 1 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
быва́ть несов., в разн. знач. быва́ць; (существовать — ещё) быць; (случаться — ещё) здара́цца;
быва́ют слу́чаи быва́юць (здара́юцца) вы́падкі;
быва́ть в лесу́ быва́ць у ле́се;
э́того не быва́ет гэ́тага не быва́е;
◊
как не быва́ло (кого, чего) як і не было́ (каго, чаго);
как ни в чём не быва́ло а) хоць бы што; і нічагу́сенькі; б) і ву́хам не вядзе́; як нічо́га і не было́; а ён не лыс;
ничу́ть не быва́ло нічо́га падо́бнага, зусі́м не.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ступа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да ступіць 1.
2. Крочыць, ісці. Тут [на Палессі] асцярожна трэба ступаць нагой: трава расце на дрыгве, якая гойдаецца пад нагамі, з якое сочыцца вада. Чорны. Бацька глядзіць, як лёгка ступою я, і нешта думае. Сачанка. // на што. Рабіць апору на што‑н. пры хадзьбе. Боль пры хадзе меншы, калі ступаць не на пятку, а на насок. Навуменка.
•••
Нага не ступала гл. нага.
На парог не ступаць — не хадзіць да каго‑н., не бываць у каго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лю́дзі, людзе́й, Д лю́дзям і людзя́м, Т людзьмі́; М лю́дзях і людзя́х.
1. мн. да чалавек; ужыв. таксама для абазначэння асоб, якія належаць да пэўнага асяроддзя, групы.
Л. рады лету, а пчолы цвету (прыказка). Л. навукі.
Маладыя л. (маладыя мужчыны).
2. У ваенным асяроддзі: жывая сіла, салдаты.
Страты ў людзях і тэхніцы.
3. Кадры, працаўнікі.
Інстытуту патрэбны л.
4. Слугі, наймічкі, парабкі (уст.).
5. Іншыя, пабочныя асобы (для абазначэння няпэўна дзеючай асобы).
Не хвалі сябе, няхай л. пахваляць (прыказка).
◊
Бываць на людзях — быць сярод людзей.
Вывесці ў людзі — дапамагчы заняць пэўнае месца ў грамадстве.
Выйсці ў людзі — дасягнуць трывалага або высокага месца ў грамадстве.
|| прым. людскі́, -а́я, -о́е.
Людская памяць.
Шчасце людское.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прына́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.
1. Прыцягваючы ўвагу чым‑н. (звычайна кормам), прымусіць наблізіцца (птушку, рыбу, жывёл).
2. Выклікаць жаданне быць, бываць дзе‑н.; прывабіць. [Ніна:] Дык, можа, і арэшнік пасадзіць, вавёрачак прынадзіць на сосны. Кучар. Вось казу прынадзіў Канюшынкай садзік. Шушкевіч. // Выклікаць сімпатыю да сябе. Марылька аж зазлавала была на мяне. Маўляў, гэта я вінаваты — гэтак хлопчыка прынадзіў, што ён не прызнае яе за маму. Сабаленка. // Прыцягнуць да якой‑н. справы. За доўгі час удалося яму прынадзіць толькі з паўсотні чалавек. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
яздо́к, ездака, м.
1. Той, хто едзе на кані верхам або кіруе запрэжкай. Яздок вымушаны быў стрымліваць гарачага каня. Гурскі. На пралётцы на ўвесь рост стаіць яздок. «Маладосць».
2. Пра таго, хто ўмее добра ездзіць. Гэй, ляці, але дзяржыся, Злы яздок, Без пары не праваліся У масток. Чарот. [Дзеду] маршал Будзённы, яздок зна[кам]іты, з падзякаю ціснуў руку. Колас.
•••
Не яздок куды — пра таго, хто не хоча або не можа ездзіць куды‑н., бываць дзе‑н. Галя рашуча адарвалася ад родных мясцін, і калі Косцік спытаў: «Хутка ў Нежыхаў пададзімся?» — яна адказала: «Я туды не яздок. Мне няма чаго туды падавацца!» Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)