сярэ́дні, -яя, -яе.

1. Які знаходзіцца ў сярэдзіне, паміж якімі-н. крайнімі пунктамі, велічынямі і пад.; прамежкавы.

Сярэдняе цячэнне ракі.

С. ўзрост.

2. Які ўяўляе сабой велічыню, атрыманую дзяленнем сумы некалькіх велічынь на іх колькасць.

Сярэдняя зарплата за год.

Сярэдняя вага.

Сярэдняя хуткасць цягніка.

Сярэдняе (наз.) арыфметычнае.

3. Пасрэдны; ні добры, ні благі.

С. студэнт.

Сярэднія поспехі.

4. Не вышэй звычайнага ўзроўню, нормы.

Сярэднія патрабаванні.

Чалавек сярэдняга росту.

Сярэдняе вуха — поласць за барабаннай перапонкай, перад унутраным вухам.

Вышэй (ніжэй) сярэдняга — вышэй (ніжэй) якой-н. нормы.

У сярэднім — зыходзячы з сярэдніх велічынь, паказчыкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сы́зма ’раскол, раздзел цэркваў’ (Нас.), ’пустая неўрадлівая зямля’, ’скупы, злы, благі чалавек’, ’хто жыве ў недастатку’ (Сл. ПЗБ), ’бязбожнік’ (Арх. Федар.), ’скрытная, хітрая, каварная і сквапная асоба’ (мсцісл., З нар. сл.), ’злы, благі чалавек’ (Шатал., гродз., Нар. лекс.), ’цвёрдая нявырабленая ўтравелая глеба’ (Янук.), сызматы́к ’раскольнік, іншаверац’, сызматы́чка ’іншаверка’ (Нас.), сюды ж таксама сусмасты́к ’уніят, далучаны да праваслаўя’ (Бес.), сасмасты́к ’чалавек, які насуперак усяму імкнецца захапіць нешта’ (Цых.). Ст.-бел. схизма, сцызма ’рэлігійны раскол’ запазычана са ст.-польск. schizma, schizmatyk (Карскі, Белорусы, 163; Кюнэ, Poln., 100; Булыка, Лекс. запазыч., 181, 174), відаць, пераважна вусным шляхам з пераасэнсаваннем запазычанага слова. Параўн. схізма. Няясныя шляхі развіцця значэння ’неўрадлівая зямля’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляда́чы ’слабы, кволы; благі, дрэнны, нізкай якасці, сапсаваны; гультай; непрыстойны, нягодны, гадкі; неўрадлівы; непрадукцыйны; капрызны, спешчаны; пераборлівы на яду’ (Нас., Гарэц., Мал., Сцяшк., Янк. БП, ТСБМ, Мат. Гом., Сл. ПЗБ, Нар. Гом., Ян., Жд. 1; стаўб., З нар. сл.; пін., мазыр., Жыв. сл.). Утворана ад ляда́шчы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́дла ’труп жывёліны, мярцвячына; аб кім-, чым-н. вельмі дрэнным’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Бяльк., Грыг., Мядзв., Гарэц.), па́дліна ’тс’ (ТС), па́дло ’аб тым, хто благі’ (Сл. ПЗБ). З польск. padło ’тс’ (Карскі, Белорусы, 146), таксама як і па́дліна < польск. padlina (Кюнэ, Poln., 83). Да падаць (Брукнер, 390).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плахі́1 (плахт) ’дрэнны, нядобры’ (Бяльк.; чэрв., пух., даўг., Сл. ПЗБ; Ян.), ’непрыстойны’ (віл., Сл. ПЗБ). З рус. плохой ’кепскі, дрэнны’, ’няўжыўчывы’, ’непрыгожы, несамавіты’, ’дурны, някемлівы, бесклапотны’ і інш., якое з’яўляецца глухім варыянтам балтызма благіліт. plūgasблагі, дрэнны, паганы’, ’худы’, ’слабы’, параўн. прасл. *hasъліт. grožis ’краса’, прасл. xytrъліт. gudrus ’хітры’, альбо пад уплывам рус. плохой бел. благі змяніла звонкія зычныя на глухія.

Плахі́2 ’спакойны, добры’ (шчуч., пруж., Сл. ПЗБ), ’слабы’ (Ян.), ’ціхі, сціплы’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). Укр. плохий ’спакойны, ціхмяны, лагодны, рахманы, пакорлівы’, польск. płochy ’палахлівы, дзікі’, ’ветрагон’, ’марны, нікчэмны’, кш©. ріохі ’тс’, ’хуткі’, чэш. piachy ’палахлівы, асцярожны’, ’сарамлівы’, ц.-слав. плахі? ’баязлівец’, стараж.-рус. плахі? ’трывога’, плахый ’які памыляецца’, славен./Λ//? ’сарамлівы’, серб.-харв. плах ’парывісты, запальчывы’, ’круты’, макед. плах, балг. плах ’баязлівы’. Прасл. *polхь, параўн. поўнагалосныя формы: бел. полах, рус. і ўкр. по́лох, роднасныя ст.-грэч. πάλλω ’ўзбуджаю, узварушваю’, πελεμίζω ’трэсці (трасу)’, ст.-нарв. felms‑fiillr, гоц. us‑fihna ’напалоханы’, ст.-нарв. j&la ’напалохаць’ < і.-е. *pólo‑/*póle (Вязлай–Сной, 3, 45; Фасмер, 3, 317). Бел. і ўкр. формы з пло‑, відаць, пад уплывам польскай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кляпа́ла ’драўляны балабан на шыі ў скаціны’ (ТС), ’благі звон’, ’цурбан з ручкамі’ (Гарб.). Параўн. рус. клепало, укр. клепало ’тс’, балг. клепало, серб.-харв. клѐпало, славен. klepálo ’тс’, польск. klepadlo, чэш. klepadlo, славац. klepadlo, в.-луж. klepadlo ’тс’. Прасл. klepadlo да klepati (Трубачоў, Эт. сл., 10, 7). Гл. кляпаць3.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Парахно ’парахня’ (Мат. Гом.), порохно́ ’тс’ (ТС). Рус. порохно́ ’гнілое дрэва’, укр. порохно́ ’парахня’, ст.-слав. прахненьблагі, непатрэбны’, польск. próchno ’гніль’, чэш. práchno ’гніль, пацяруха, тлен’, славац. práchno ’трут, пацяруха’, в.-луж. prochny ’гнілы, трухлявый’, н.-луж. prochnawy ’тс’. Прасл. паўн.-слав. porchъno < porchъ (гл. по́рах) (Параўн. Фасмер, 3, 333).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плох ’хворы’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ); плохіблагі, кепскі’, ’слабы, хворы, хваравіты’, плохшы ’торты’ (Нас., Сл. ЛЗБ, Ян., ТС), ’разбэшчаны’ (Ян.), плоха ’дрэнна, млосна’ (Сцяшк. МГ, Сл. ПЗБ, Ян.), ’кепска, дрэнна (рабіць што-н.)’ (Бяльк.), плохвійа ’пустая, неўрадлівая зямля’ (ТС). Да плахі (гл.). Сюды ж: плашэць ’прыходзіць у торты стан’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прескве́рный разг.

1. (очень скверный)е́льмі) дрэ́нны, (ве́льмі) пага́ны; (ве́льмі) ке́пскі, (ве́льмі) благі́; (ве́льмі) га́дкі, (ве́льмі) бры́дкі; (ве́льмі) агі́дны; (ве́льмі) паску́дны;

2. (плохого качества)е́льмі) дрэ́нны; (ве́льмі) ке́пскі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бры́дкі, ‑ая, ‑ае.

1. Непрыгожы з выгляду, гадкі. [Тапурыя:] — Асілкам..[селянін] не быў, але да работы быў здатным і з твару быў не брыдкі. Самуйлёнак. // Непрыемны, дрэнны. Брыдкі настрой. Брыдкі характар. □ Няўжо яшчэ працягваецца той брыдкі сон! Чарнышэвіч.

2. Паганы, ганебны, благі. Брыдкія паводзіны. □ Алімпе не хапала яшчэ таго, каб родная маці яе стала завадатаркай брыдкіх спраў. Сабаленка. Перад.. [Юркам] было сорамна, і сам сабе Цімка здаваўся брыдкім. Карпаў. // Непрыстойны, брудны, пахабны. Пайшлі па вёсцы пра Зосю брыдкія плёткі. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)