баламу́т, -а, М -му́це, мн. -ы, -аў, м. (разм.).
1. Чалавек, які ўносіць неспакой, беспарадак у адносіны, работу і пад.
Паводзіны баламута.
2. Спакуснік, інтрыган.
Звязалася з гэтым баламутам.
|| ж. баламу́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
|| прым. баламу́тны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мяша́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.
1. Злучацца, змешвацца з чым-н.; перамешвацца.
Мяшаюцца пахі лугавых кветак.
2. Умешвацца ў што-н. (разм.).
М. ў чужыя справы.
3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Прыходзіць у беспарадак, блытацца; траціць яснасць.
Думкі мяшаюцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
каламу́ціць, -му́чу, -му́ціш, -му́ціць; незак., што.
1. Муціць, рабіць каламутным.
К. ваду.
2. перан. Выклікаць неспакой, баламуціць, уносіць беспарадак.
|| зак. закаламу́ціць, -му́чу, -му́ціш, -му́ціць; -му́чаны (да 1 знач.), скаламу́ціць, -му́чу, -му́ціш, -му́ціць; -му́чаны, ускаламу́ціць, -му́чу, -му́ціш, -му́ціць; -му́чаны і пакаламу́ціць, -му́чу, -му́ціш, -му́ціць; -му́чаны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Га́йна ’логава, беспарадак’ (Янк. III). Гл. гайно́.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Куёўшыць ’пераварочваць, рабіць беспарадак’ (ТС). Гл. куёўдзіцца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Няра́д (нерядъ) ’беспарадак; нязгода’, дэрываты — нярадна, няраднасць, нярадны (Нас.). Вытворнае ад рад (< *rędъ) (гл.), магчыма, праславянскага паходжання, параўн. рус. (смал., перм.) неряд ’беспарадак’, польск. nierząďбеспарадак, анархія; бяспраўе; распуста’, чэш. nerád ’смецце, дрэнь’, в.-луж. njerjad⇉н.-луж. njered ’тс’, славен. nered ’беспарадак, разладжанне’, серб.-харв. перед ’тс’, макед. перед ’тс’, балг. нереб ’тс’ (ne‑rędъ?, параўн. Махэк₂, 396; Шустар-Шэўц, 14, 1014).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́зрух ’разруха; беспарадак’ (Нар. Гом.). Гл. разруха, розрух.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бе́сталач, ‑ы, ж.
Разм.
1. Беспарадак, неразбярыха; бесталкоўшчына. [Мароз:] — Гм [Ціхаміраў] паглядзі, што ў цябе там на руме робіцца! Там жа пад’ехаць нельга! Такая бесталач! Лобан.
2. Бесталковы чалавек.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пабунтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.
1. Бунтаваць некаторы час. Пабунтавалі людзі і разышліся.
2. што. Разм. Зрабіць беспарадак у чым‑н., пераблытаць усё, многае. Пабунтаваць усе планы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
первозда́нный книжн.
1. (извечный) спрадве́чны, адве́чны;
2. перен. (первоначальный, неизменённый) першапачатко́вы, некрану́ты;
◊
первозда́нный ха́ос страшэ́нны хао́с (беспара́дак).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)