Дзя́дзька ’дзядзька’. Параўн. укр. дя́дько, рус. дя́дя. Усх.-слав. лексемы. Лічыцца, што яны ўзніклі асіміляцыяй з дѣдѧ (< *dědъ). Гл. Фасмер, 1, 561; Трубачоў, История терм., 85; Бернекер, 1, 191; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 230–231.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кара́л, рус. коралл, королёк (па аналогіі з король). Запазычанне праз польск. koral, koralik з італ. corallo (лац. coralium). Форма мн. л. каралі, кралі (Гарэц., Др.-Падб., Яруш.) з польск. korale (Бернекер, 567; Фасмер, 2, 322, 365).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крыха́ ’нязначная колькасць’ (ТСБМ, Сержп. Ск.). Укр. криха, рус. кроха, ст.-рус. кръха ’тс’. Параўн. літ. krušà ’град’, лат. krusa ’тс’, літ. krùšti ’крышыць’. Іншыя індаеўрапейскія паралелі менш верагодныя (Бернекер, 1, 630; Траўтман, 143; Фрэнкель, 302).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́клер ’пасрэднік пры заключэнні гандлёвых і біржавых здзелак’ (ТСБМ). Запазычана праз польск. ці рус. мову з ням. (новав.-ням.) Makler ’тс’ або з гал. makelaar ’спекулянт’ (Праабражэнскі, 1, 503; Бернекер, 2, 9; Фасмер, 2, 561).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калча́н ’скураная або драўляная сумка, чахол для стрэл’ (БРС, ТС, ТСБМ). Ва ўсх.-слав. мовах запазычанне з тат. kolčan ’тс’, гл. Міклашыч, 123; Бернекер, 1, 543. У бел. мове, мяркуючы паводле крыніц, кніжнае запазычанне з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прэ́лесць ’цуд’ (шчуч., Сл. ПЗБ), прэ́люс ’тс’ (драг., там жа). З рус. пре́лесть ’тс’, што з царкоўнаславянскай (Бернекер, 1, 755; Фасмер, 3, 358). Непасрэдна з царкоўнаславянскай паходзіць ст.-бел. прелестный ’ілжывы, няшчыры’: пророчество кривое и прелестное (Альтбаўэр).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бядро́ ’сцягно’. Рус. бедро́, укр. бедро́, польск. biodro, чэш. bedro, балг. бедро́, серб.-харв. бѐдро і г. д. Прасл. *bedro. Найбольш верагодным з’яўляецца параўнанне з лац. femen, femur ’тс’; Бернекер, 48; Слаўскі, 1, 33–34; Фасмер, 1, 143.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лаўр ’лаўр высакародны. Laurus nobilis’, ’вянок з лісця гэтага дрэва (ці куста) або галінка як сімвал перамогі, узнагароды’ (ТСБМ). Укр. лавр, лавір, лаврина, рус. лавр, польск. laur. З лац. laurus (Міклашыч, 161; Бернекер, 1, 695; Фасмер, 2, 445).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мярсце́нь ’нябожчык, які даўно ужо памёр’, ’здань’ (паўн., КЭС), мерсьціцца ’здавацца’, прымярэсціцца ’вярзціся’ (там жа), рус. мерещиться ’тс’, рус. ярасл. мерестить ’здавацца’, разан., кастр. мереститься. Да прасл. merkst‑, суфікс якога са ‑sk‑ (Бернекер, 2, 38; Фасмер, 2, 603).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брусні́ца. Рус. брусни́ка, укр. брусни́ця, польск. bruśnica, чэш. brusnice і г. д. Слав. *brus‑ ’брусніца’ тлумачыцца як этымалагічна звязанае з брус (гл.), *brъs‑nǫti ’здзіраць’, *brusiti ’гладзіць, тачыць’ (ягады брусніцы быццам лёгка зрываюцца). Як семантычную паралель параўн. ням. Streichbeere (да streichen гладзіць’). Бернекер, 90; Траўтман, 36; Праабражэнскі, 1, 47; Фасмер, 1, 221; Махэк₂, 70 (апошні лічыць назву «праеўрапейскім» словам). Форму брушні́ца ’брусніца’ (Сцяшк. МГ, Нас., Бяльк.) Кюнэ (Poln., 46) лічыць запазычаннем з польск. brusznica. Да слав. *brusьnica ’брусніца’. Бернекер (90) адносіць па паходжанню і бел. брусне́ць ’чырванець; загараць’, брусне́лы ’чырванаваты; загарэлы’ (Нас.). Гл. яшчэ Лучыц-Федарэц. Бел.-рус. ізал., 64.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)