Трапа́к1 (трыпа́к) ’барана-спружыноўка’ (рас., Шатал.; лудз., брасл., Сл. ПЗБ). З драпа́к ’спружыноўка’, якое з польск. drapacz ’від культыватара для рыхлення глебы’. Сюды ж трапа́чыцьбаранаваць спружыноўкай’, трапа́ч ’барана-спружыноўка’ (рас., Шатал.).

Трапа́к2 (trepák) ’падстаўка, якая выкарыстоўваецца пры трапанні льну’ (шальч., Сл. ПЗБ; АБ, 9). Відаць, адаптаванае польск. trzepak ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пружыно́ўка ’культыватар’ (беласт., Сл. ПЗБ), пружы́нывка ’тс’ (Сл. Брэс.). Мацкевіч (Сл. ПЗБ, 4, 118) лічыць, што гэта запазычанне з польск. sprężynowka ’тс’. Смулкова (Смул., 64), адзначаючы распаўсюджанне слова ў Беларусі (Віцебскі і Старобінскі р‑ны), лічыць магчымым утварэнне слова ўжо на ўсходне-славянскай глебе ад пружына пры дапамозе суфікса ‑оўка. Параўн. яшчэ Куркіна адносна рус. пружи́тьбаранаваць’ (Зб. Слаўскаму, 156).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аха́бак ’бярэмя, вязка’ (Бір. Дзярж.). Хутчэй за ўсё ахапак (гл.) з азванчэннем n у інтэрвакальным становішчы, параўн. у тым жа арэале (Міншчына) драбакавацьбаранаваць вясной зямлю, узараную на зіму’ (Жд., з драпакаваць), стаган ’шклянка’ і інш.; аднак магчыма і самастойнае аддзеяслоўнае ўтварэнне тыпу рус. охабка ад охабить ’абхапіць’, хабить ’хапаць, захопліваць, прысвойваць’, гл. Фасмер, 3, 175; пра існаванне ў старабеларускай мове адпаведнага дзеяслова, магчыма, сведчыць цытата з аканнем «ахабивъ» (XV ст.), якую прыводзіць Карскі, 1, 136; параўн. таксама ст.-польск. ochabić ’абхапіць’ ад гукапераймальнага выклічніка xab‑, гл. Бернекер, 381.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лама́ць, ломаць, ламаці ’ламаць, крышыць’, ’нявечыць, калечыць’, ’здабываць, разломваючы чым-небудзь’, ’даводзіць да непрыгоднасці, псаваць разбураючы’, ’аб тупым, працяглым болю ў касцях’, ’разбураць, знішчаць старое, аджыўшае’ (ТСБМ, Сцяшк., Яруш., Сл. паўн.-зах.), ’церці лён, каноплі’ (Сл. паўн.-зах., Сцяшк., Інстр. 1), ’раўняць поле’ (Жд. 2), ’баранаваць упоперак пластоў’ (Дэмб. 2), ламаць шапку ’перагінаць, надломліваючы салому ў снопе каля перавясла’ (Сл. паўн.-зах.), ламаць борць ’раскрадаць мёд дзікіх пчол’ (Анох.), ’араць цаліну’ (Сл. паўн.-зах.). Укр. ламати, ломати, рус. ломать, польск. łamać, н.-луж. łamaś, в.-луж. łamać, чэш. lámati, славац. lamať, lamac, славен. lȃmati, lómiti, серб.-харв. ла́мати (< ло̀мити), ст.-слав. (прѣ)ламати. Прасл. lamati — ітэратыў да lomiti > ламіць (гл.). Аб ст.-слав. і ст.-рус. ла‑//ло‑ гл. Аткупшчыкоў, Из истории, 245. Сюды ж ламацца ’патрабаваць злучку (аб карове)’ (Касп.) — семантычны перанос з ламацца. Гл. лом.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вало́ка1 ’мера зямлі ад 16 да 30 дзесяцін’ (БРС, Мал., Сцяшк. МГ, Гарэц., Яруш.); ’невялікае поле’ (Выг. дыс.), укр. волока, польск. włoka ’тс’. Да валачыць (Скурат., Меры, 34). Гл. валока2.

Вало́ка2 ’барана’, валачыцьбаранаваць’ (Мат. Гом.). Да валачыць. Слова агульнаслав.; параўн. польск. włoka ’мера зямлі’ ад włoczenia ’баранаванне’ (Брукнер, 627), балг. влак ’барана, зробленая з сука’, чэш. vlák ’барана’. З іншымі значэннямі слова вядомае ўсім слав. мовам. Прасл. *volkъ (Фасмер, 1, 341–342; БЕР, 1, 161; Махэк₂, 693).

Вало́ка3 ’невад’ (Шатал.). Да прасл. *volkъ; параўн. балг. влак, серб.-харв. вла̑к, славен. vlȃk, чэш. vlak, польск. włok ’невад, рыбалоўная прылада’.

Вало́ка4 ’вяроўка, шнурок’ (Мат. Гом., Нік., Шн., 3, Інстр. I); ’вяроўка ў лапцях, абора’ (Шатал., Нік., Мат.); ’вераўчаныя лапці’ (Сцяц.). Адно з шырокага кола значэнняў, якія развіліся ў розных славянскіх мовах з прасл. *volkъ (параўн. укр. волока ’завязка ў лапцях’, волок ’сетка’, польск. włok ’рыбалоўная сетка’, чэш. vlak ’поезд’, балг. влак ’сані’, серб.-харв. вла̑к ’невад’, славен. vlȃk ’цяганне; невад’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мяша́ць, меша́ць, міша́ць, мыше́тэ ’размешваць, перамешваць’, ’злучаць разнароднае’, ’уцягваць, умешваць’, ’паўторна пераворваць’, ’баранаваць другі раз’, ’перашкаджаць’, ’замешваць, расчыняць цеста’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Нік. Очерки, Выг. дыс., Шат., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ, Жд. 1, ТС; полац., Хрэст. дыял.), мяша́ць свіння́м ’рыхтаваць корм для свіней’ (КЭС, лаг.), кам. мі́шань, мі́шанка, ме́шань ’корм для свіней, кароў’ (ТСБМ, Нас., Касп., ТС, Шатал.), ме́шанка ’кармавая сумесь для жывёлы, птушак, рыбы’, ’змешаны пасеў кармавых раслін’ (ТСБМ, Шат., Шатал., Сл. ПЗБ, Нік. Очерки; паўн.-усх., КЭС), мешані́на ’сумесь разнароднага’, ’блытаніна’, ’адсутнасць яснасці’ (ТСБМ, Нас.; міёр., Нар. словатв.), шальч. ’поле, узаранае другі раз’ (Сл. ПЗБ), нясв. ме́шанка ’зводная сястра’ (там жа), мяша́нка ’тоўчаная бульба, пюрэ’ (Ян.), ’мешанка’ (Сл. ПЗБ), мяша́лка ’мешалка’ (шальч., Сл. ПЗБ; мін. сляпянск., КЭС). Укр. міша́ти, рус. меша́ть, меха́ть, польск. mieszać, н.-луж. měšaś, в.-луж. měšeć, ст.-чэш. miešeti, дыял. míšet těsto, славац. miešať, славен. mešáti, méšati, серб.-харв. mijèšati, ме́шати, макед. меша, балг. мешам, ст.-слав. съмѣшати. Прасл. měšati. Да мясі́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паха́ць, пыха́ць ’араць сахой’ (Касп., Яруш., Сл. ПЗБ), ’баранаваць засеянае поле’ (Бір. Дзісн.; глыб., Хрэст. дыял.; в.-дзв., Шатал.; Касп., Мат. Маг.), ’месці хату’ (Касп.), ’разводзіць, сеяць, вырошчваць’ (ТС), калінк. ’прыносіць мёд’ (Сл. ПЗБ). Рус. пахать ’араць, абрабляць зямлю’ (кур., арл.), паўн. ’рэзаць хлеб’, ярасл. ’сеяць’, паўн.-дзв. ’месці падлогу’, ’падмятаць мякіну’, алан. ’абмятаць магілу’, цвяр. ’ісці, хадзіць, ступаць’, ’дзьмуць’; польск. pachać ’капаць’, ’рабіць зло’, чэш. páchati ’рабіць, учыняць’, ’пасці скаціну’, славац. pachať ’рабіць, вырабляць’, серб.-харв. па̏хати, па̀јати ’махаць’, ’абмятаць пыл, змятаць павуціну, абдзьмухваючы чысціць’. Прасл. paxati ’месці, чысціць’, якое звычайна звязваецца з прасл. paxnǫti ’пахнуць’. Для прасл. paxati ’месці’ Ваян (RÉS, 43, 90–91) у якасці і.-е. паралеляў прапануе літ. puõšti, лат. púost ’чысціць, аздабляць’, ст.-ісл. fága ’тс’, ст.-сакс. fegōn, ст.-фрыз. fēgia, гал. vagen ’месці, чысціць’, што дае магчымасць узвесці прасл. paxati да і.-е. *pēkʼ/pōkʼ (Мартынаў, Слав. акком., 125). Сюды ж па́хата, па́хота ’ворыва, узараная зямля’ (Нас., Грыг., Сл. ПЗБ, Выг., ТС), ’аранне сахой’ (Касп.), лях. па́хаць, тураў. па́хоць, глыб. па́хаця ’ворыва’ (Сл. ПЗБ, ТС). Гл. таксама пашні́на, па́шня́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарада́1 ‘скарадзьба, баранаванне’ (Касп.), ‘барана’ (Ласт., Байк. і Некр.), ‘барана з устаўнымі зубамі’, перан. ‘упартасць, маральная няўстойлівасць’ (Нік. Очерки). Рус. дыял. скорода́ ‘барана’. У апошнім значэнні прасл. *skorda, дэрыват з суф. ‑a ад прасл. *skorditiбаранаваць’. Мяркулава (Этимология–1973, 55) у якасці паралелі падае ўкр. гуц. коро́да ‘моцна сукаватае дрэва’, якое магло служыць прымітыўнай бараной. Гл. скарадзіць і наступнае слова.

Скарада́2 ‘усходы, асенняя рунь’ (Ян., Шатал.), ‘вясновыя ўсходы яравых’ (Яшк.), ‘усходы’ (Ян., усх.-палес., Выг., Пятк. 1), скарадзі́цца ‘налівацца’ (Шатал.), скарадзе́ць ‘зелянець’ (Пятк. 1), скороды́тысь ‘усходзіць’ (палес., Выг.). Укр. палес. скорода́ ‘ўсходы пасеваў, рунь’. Да скарадзіць (гл.), што да і.-е. *(s)ker‑ з ‑d‑расшыральнікам; гл. Мяркулава, Этимология–1973, 55. Архаічны семантычны дыялектызм. Параўн. аднак славен. skráda ‘пшаніца, Triticum repens’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл. *skorda ‘штосьці калючае, завостранае’ (Сной у Бязлай, 3, 247).

Скарада́3 ‘цыбуля-скарада, Allium schoenoprasum L.’ (Кіс.). Укр. дыял. скорода́ ‘цыбуля, Allium angulosum L.’, рус. скорода́ ‘палявыя дзікія цыбуля або часнок’, дан. ско́рда ‘часнок’. Запазычанне з грэч. σκόροδοѵ, σκορδοѵ ‘часнок’, роднаснага алб. hurdhë ‘тс’ (ЕСУМ, 5, 282; Міклашыч, 303; Фасмер, 3, 652). Гл. таксама Мяркулава (Очерки, 133) з некаторымі сумненнямі адносна ўкраінскіх назваў. Параўн. наступнае слова (гл.).

Скарада́4 ‘асака, Carex L.’ (Інстр. 2), ‘асака пальчатая, Carex digitata L.’ (маг., Кіс.), скаро́да ‘тс’ (Касп.). Укр. скоро́да ‘асака’. Відаць, этымалагічна тое ж, што і скарада1, 2 (гл.). Да семантыкі параўн. іншыя назвы, як целарэз і рус. том., кемер. реза́чка (да рэзаць, гл.). Але не выключаны і перанос назвы з дзікай цыбулі (гл. папярэдняе слова) з прычыны падабенства — вострае вузкае лісце. Паводле Сноя (Бязлай, 3, 247), усе назвы раслін з такімі характарыстыкамі, параўн. серб. скрада ‘ажына, сітніца, Luzula silvatica’, укр. бойк. ско́род ‘від высокай травы’, славен. skrada, škrada ‘пшаніца, Tritium repens’, як і скарада ‘барана’, узыходзяць да прасл. *skorda ‘штосьці калючае, завостранае’, што ўяўляе nomen agentis ад дзеяслова, прадстаўленага ў літ. sker̃sti ‘забіваць жывёліну, калоць’, skardýti ‘тс’, лат. šķḗrst ‘расколваць; вязаць’ < і.-е. *(s)ker‑d‑ ‘рэзаць, калоць’, у тым ліку ад той жа асновы і грэч. σχόρ(ο)δον ‘часнок’.

Скарада́5 ‘панікніца, Geum L.’ (Бяльк.). Няясна. Фармальна да папярэдняга, але аснова намінацыі няясная. Магчыма, перанос са скарада1, параўн. іншыя назвы розных відаў гэтай расліны: маг. грабелькі, рус. гребник, укр. гребенник (Аненкаў, 157), калі апошнія не сапсаваныя заходнеславянскія назвы, параўн. чэш. hrebičková bylina ‘гваздзіковае зелле’, таму што сухі корань яе мае пах гваздзікоў; чэшская назва з’яўляецца ўласна перакладам грэчаскай назвы расліны, гл. Махэк, Jména, 106.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нага́, ‑і, ДМ назе; мн. ногі, Р ног, Д нагам; ж.

1. Адна з дзвюх ніжніх канечнасцей чалавека. Правая нага. Левая нага. Падкурчыць ногі. □ Ногі ад доўгага сядзення замлелі, і.. [Віця] захістаўся. Чарнышэвіч. // Адна з канечнасцей птушак і большасці жывёл. Пярэдняя нага. Задняя нага. □ Конь перабіраў на месцы нагамі, матаў галавою. Хомчанка. Крахтаў лядок — па ім брылі ласі паціху, Сляды іх ног ляглі па зімніку старым. Бядуля.

2. Апора, ніжняя частка мэблі, пабудовы, механізма. Ногі стала. □ Раптам.. [гідраплан] крануўся паверхні сваімі цыбатымі нагамі. Самуйлёнак.

•••

Адбівацца рукамі і нагамі гл. адбівацца.

Адкінуць ногі гл. адкінуць.

Адкуль (толькі) ногі ўзяліся; дзе (толькі) ногі ўзяліся — пра таго, хто вельмі хутка ўцякае.

Адмахвацца рукамі і нагамі гл. адмахвацца.

Адна нага тут, другая там — вельмі хутка (збегаць, схадзіць куды‑н.).

Адной нагой у магіле (стаяць) — быць блізкім да смерці.

Адхадзіць ногі гл. адхадзіць.

Адчуць глебу пад нагамі гл. адчуць.

Баранаваць нагамі гл. баранаваць.

Без рук, без ног гл. рука.

Блытацца пад нагамі гл. блытацца.

Браць ногі на плечы (у рукі) гл. браць.

Быць на кароткай назе гл. быць.

Быць на роўнай назе гл. быць.

Валіцца (падаць) з ног гл. валіцца.

Выбіць глебу (грунт) з-пад ног гл. выбіць.

Гарыць зямля пад нагамі гл. зямля.

Дагары нагамі гл. дагары.

Дай бог (божа) ногі гл. даць.

Задраць ногі гл. задраць.

Збіцца з нагі гл. збіцца.

Збіцца з ног гл. збіцца.

Зваліцца з ног гл. зваліцца.

Зваліць з ног гл. зваліць.

Звязаць па руках і нагах гл. звязаць.

З галавы да ног; з ног да галавы гл. галава.

З рукамі і нагамі гл. рука.

З усіх ног — вельмі хутка, што ёсць моцы (кінуцца, пусціцца і пад.). Трэба ж некага клікаць на дапамогу, каб ратавалі. І Ганька з усіх ног кінулася дадому. Васілевіч.

Каб нагі тваёй (яго, яе, вашай, іх) не было гл. быць.

Калос на гліняных нагах гл. калос.

Кланяцца ў ногі гл. кланяцца.

Куды ногі нясуць — без мэты, без дарогі, абы-куды.

Кульгаць на абедзве нагі гл. кульгаць.

(Ледзь) вынесці ногі гл. вынесці.

Ледзь дацягнуць ногі гл. дацягнуць.

Ледзь ногі носяць — аб вялікай стомленасці або слабасці, старасці.

Ледзь ногі цягаць (валачы, перастаўляць) гл. цягаць.

Ледзь трымацца на нагах; на нагах не трымацца гл. трымацца.

Лёгкі на ногі гл. лёгкі.

Лізаць ногі гл. лізаць.

Ляжаць без задніх ног гл. ляжаць.

На адной назе — вельмі хутка.

Нага не ступала — ніхто не быў, не жыў, не хадзіў дзе‑н.

Нага чыя не ступіць — пагроза не пусціць каго‑н. куды‑н. або не хадзіць куды‑н.

Нага ў нагу — нароўні з кім‑н., у адпаведнасці з кім‑, чым‑н. (ісці, дзейнічаць, працаваць, развівацца).

Нагі маёй не будзе гл. быць.

Нагі тваёй (яго, яе, вашай, іх) не будзе гл. быць.

На нагах — а) стаяць, не сядзець, не ляжаць; б) у клопатах, пры рабоце. [Бабка:] — Як служка якая была — вечна на нагах: тое падай, гэта прыбяры ды яшчэ дзяцей прыглядзі. Вышынскі; в) не кладучыся ў пасцель (пры хваробе); г) устаўшы пасля сну, адпачынку або яшчэ не кладучыся спаць, адпачываць. У штаб камендатуры ўчастка я прыехаў апоўначы, аднак гаспадара яго — Віктара Мікалаевіча Васільева застаў яшчэ на нагах. Брыль; д) у дзеянні. Праз хвілін дзесяць уся мясцовая паліцыя была ўжо на нагах. Якімовіч.

Наступіць на нагу гл. наступіць ​1.

На шырокую нагу — вельмі багата, раскошна.

Ні нагой куды, да каго — не бываць дзе‑н., не хадзіць куды‑н., да каго‑н.

Ні рук, ні ног гл. рука.

Ні ў зуб нагой гл. зуб.

Ногі адбіць (збіць, набіць) гл. адбіць.

Ногі біць гл. біць.

Ногі блытаюцца — пра слабасць, стомленасць і пад.

Ногі не казённыя — а) не варта стаяць, лепш сесці; б) аб нежаданні ісці куды‑н.

Ногі не нясуць — няма сілы ісці, рухацца.

Ногі не трымаюць — аб моцнай стомленасці або дрэнным адчуванні.

Ногі працягнуць (выцягнуць, выпруціць, выпрастаць) гл. працягнуць.

Ног не давалачы гл. давалачы.

Ног не пацягнуць гл. пацягнуць.

Ног не хапае гл. хапаць.

Ног не чуць пад сабой гл. чуць.

Падняцца на ногі гл. падняцца.

Падняць на ногі гл. падняць.

Падставіць нагу гл. падставіць.

Падтаптаць пад ногі гл. падтаптаць.

Пакуль ногі носяць — пакуль можна рухацца, працаваць.

Паставіць з ног на галаву гл. паставіць.

Паставіць на ногі гл. паставіць.

(Сам) чорт нагу зломіць гл. чорт.

Спаць без задніх ног гл. спаць.

Стаць на ногі гл. стаць.

Стаяць на (сваіх, уласных) нагах гл. стаяць.

Траціць грунт (глебу, зямлю) пад нагамі гл. траціць.

Узяць нагу гл. узяць.

У нагах — а) каля ног, у тым месцы, дзе ногі. У нагах непрытомнай нявесткі ляжала нежывое дзіця. Брыль; б) унізе. У нагах [дуба] трава Нізка сцелецца. Колас.

Упасці ў ногі гл. упасці.

Устаць з левай (не з той) нагі гл. устаць.

Хай адсохнуць (у мяне) рукі і ногі гл. адсохнуць.

Як левая нага хоча — як хоча, так і будзе (пра самадура).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

след, ‑у, М следзе; мн. сляды, ‑оў; м.

1. Адбітак ступні нагі, капыта, лапы на якой‑н. паверхні. Калі Мікола праходзіў па гліне, дык ногі гразлі і сляды ад іх заставаліся на памосце. Бядуля. — Вось зайчык бег, — паказаў Косцік.. — Дзе? — Во сляды, бачыш, во! Гэта і гэта. Дзвюма ножкамі... Ці, праўда, чатырма. Брыль. // Адзнака таго, што тут хадзілі; дарога, шлях. След конь чуў добра сам, і яго не трэба было кратаць лейцамі. Пташнікаў. / у перан. ужыв. Мая Дуброўка!.. Успаміны Вядуць на мой юнацкі след. Бялевіч. // Паглыбленне, паласа і пад. на паверхні чаго‑н. пасля перамяшчэння па ёй. Пракладаецца першы след па новай саннай дарозе. Машара. [Незнаёмы:] — Вось паслухай, якім чынам утвараецца белаваты след за самалётам. Шыловіч. // Вынік чыёй‑н. дзейнасці, якой‑н. падзеі і пад. [Лявон:] — Чалавек павінен па сабе след на зямлі пакінуць. Інакш ён не чалавек... Б. Стральцоў. След гэтай гаворкі астаўся ў Алесі надоўга. Скрыган. [Тварыцкаму] хацелася і ашчаслівіць дачку, і адарвацца, адрачыся, ачысціцца ад свайго мінулага, знішчыць у сабе ўсе яго сляды. Кудраўцаў.

2. Адбітак, які‑н. знак ад ціснення, дотыку і. пад. На жоўтым століку выразна віднелася чарнільная пляма, вельмі падобная на след дзіцячай далонькі. Лынькоў. Вешалка толькі адарвалася, і на каўняры відзён след ад цвіка. Васілевіч. Вашамірскі расшпільваўся і паказваў .. рубцы — сляды кіпцюроў. Бядуля. // Тое, што, застаўшыся пасля каго‑, чаго‑н., з’яўляецца яго прыкметай, сведчыць аб чым‑н. Тут [у лесе] зусім не відно слядоў чалавека: ні сцежкі, ні ссечанага дрэва. Шамякін. / у перан. ужыв. Мы раз-пораз угадваем у творчасці ранняга Чарота сляды вучобы ў Купалы. Перкін.

3. Уцалелая частка чаго‑н., астаткі чаго‑н. Сляды пазалоты. □ У штабе тым [сельсавеце] усё заўжды Праверана, знаёма: Дзе вапна ёсць, Дзе глін сляды, І колькі тон, вядома. Астрэйка. Даўніх вогнішчаў сляды Зараслі травою. Гілевіч. / у перан. ужыв. Бачу я на твары Дзіцячай, шчырай радасці сляды. Агняцвет.

•••

У адзін след; у два (тры і пад.) сляды (дыскаваць, баранаваць) — разрыхляючы ўзараную зямлю, праходзіць з бараной, дыскамі па адным і тым жа месцы адзін або некалькі разоў.

Без следу — зусім бясследна (знікнуць, згінуць і пад.). Без следу згінуў камарыны кут, як быццам тут за ноч адбыўся цуд. А. Вольскі.

Блытаць сляды гл. блытаць.

Браць (узяць) след гл. браць.

Заблытаць сляды (след) гл. заблытаць.

Замесці сляды (след) гл. замесці.

Зблытаць сляды (след) гл. зблытаць.

Здвоіць след гл. здвоіць.

(І) след прастыў (прапаў) — пра знікненне каго‑, чаго‑н.

І следу не засталося гл. застацца.

І следу няма гл. няма.

Лавіць бягучага воўка след гл. лавіць.

Напасці (трапіць, натрапіць) на след гл. напасці.

Па гарачых (свежых) слядах — зараз жа, адразу пасля якой‑н. падзеі.

След у след — адзін за адным, ставячы нагу туды, куды ступаў той, хто ішоў наперадзе.

Як след — як трэба, як мае быць. Здалёк разгледзець жанчыну як след было цяжка. Лупсякоў. [Баба Іваніха:] — Цяпер, глядзі, бярыся як след за кніжкі. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)