чита́ющий

1. прич. які́ (што) чыта́е;

2. прил. чыта́ючы;

чита́ющий автома́т чыта́ючы аўтама́т.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

магазі́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Памяшканне для гандлю чым-н.; крама.

Прамтаварны м.

2. Каробка або трубка ў апараце або прыборы, куды закладваецца што-н., напр., патроны ў аўтамат (спец.).

3. Рэзервуар у лямпе, куды наліваюць газу.

4. Склад, будынак для захавання чаго-н. (уст.).

Артылерыйскі м.

|| прым. магазі́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

задо́ўгі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Даўгаваты, даўжэйшы, чым трэба. Задоўгая вяроўка. □ Крышку задоўгай чаргой ліхаманкава строчыць аўтамат. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ро́батаўтамат, які выконвае складаныя дзеянні, падобныя да дзеянняў чалавека’ (ТСБМ). Праз рус. ро́бот з чэш. robot ’штучны, механічны рабочы’, створанага Карлам Чапекам у драме «R.U.R.» (1920 г.). Узыходзіць да раннепрасл. *orbъ > прасл. *robъ/*rabъ ’раб’ < і.-е. *orbhos.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абу́ранасць, ‑і, ж.

Стан абуранага. Хлопец мімаволі сціснуў аўтамат і змер[а]ў Грэчку бязлітаснымі блакітнымі вачыма, якія гарэлі ад гневу і абуранасці. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перазарадзі́ць, ‑раджу, ‑радзіш, ‑радзіць; зак., што.

Зарадзіць нанава, яшчэ раз. Перазарадзіць ружжо. Перазарадзіць фотаапарат. □ [Метак] перазарадзіў аўтамат і, пераскочыўшы плот, знік у ляшчэўніку. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паспяшы́ць, ‑шу, ‑шыш, ‑шаць; зак.

Тое, што і паспяшацца. Андрэй паспяшыў падзяліцца радаснай навіной. Асіпенка. Баец апусціў аўтамат і паспяшыў Пракопу на дапамогу. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прараката́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; зак.

1. Утварыць кароткі рокат, заракатаць. Блізка праракатаў аўтамат. Кулі ўпіліся ў яліну, пасыпалася кара. Ставер.

2. Ракатаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спало́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Раптоўна адчуць страх, боязь. Міхась спалохаўся, адхапіў палец ад курка — аўтамат сціх. Якімовіч. Марыя спалохалася, ухапіла яго кволую руку. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́стругаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Стругаючы, надаць чаму‑н. пэўную форму. Выстругаць цацку. □ Хлопец меркаваў, дзе б знайсці кавалак сырой асіны, каб выстругаць «аўтамат». Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)