шту́чны², -ая, -ае.

1. Які ўяўляе сабой асобную рэч, які нельга ўзважыць або адмераць.

Ш. тавар.

Ш. аддзел магазіна (для гандлю таварамі паштучна).

2. Які праводзіцца, робіцца здзельна, за кожную штуку.

Штучная аплата.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасло́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які праводзіцца па словах; які праводзіцца з разліку за кожнае слова. Паслоўны падлік тэксту. Паслоўная аплата тэлеграм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здзе́льны сде́льный;

~ная рабо́та — сде́льная рабо́та;

~ная апла́та пра́цы — сде́льная опла́та труда́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сде́льно-прогресси́вный здзе́льна-прагрэсі́ўны;

сде́льно-прогресси́вная опла́та труда́ здзе́льна-прагрэсі́ўная апла́та пра́цы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пашту́чны, ‑ая, ‑ае.

Які вылічваецца за кожную штуку, асобны прадмет. Паштучная аплата. // Які выпускаецца, прадаецца і пад. штукамі, не агулам. Паштучны продаж. Паштучная апрацоўка дэталей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

повреме́нный

1. перыяды́чны;

повреме́нное изда́ние перыяды́чнае выда́нне;

2. пачасо́вы;

повреме́нная опла́та пачасо́вая апла́та;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сімвалі́чны, -ая, -ае.

1. гл. сімвал, сімволіка.

2. Які мае скрыты сэнс, які наводзіць на асацыяцыі (у 2 знач.).

Лёс героя с.

С. сэнс назвы рамана.

3. Пра пла́ты, сумы: мізэрна малы.

Аплата за паслугі — чыста сімвалічная.

С. ўзнос.

|| наз. сімвалі́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прагрэсі́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які паступова ўзрастае. Прагрэсіўная аплата працы.

2. Які імкнецца да прагрэсу, перадавы ў палітычных, сацыяльна-эканамічных адносінах. Гаварыць пачаў Анры Люсан, рэдактар прагрэсіўнай газеты. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шко́днасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць шкоднага. Якуб Колас рэзка, з’едліва асуджае сацыяльную шкоднасць абывацельшчыны, мяшчанства. Навуменка.

2. Шкодныя, небяспечныя для здароўя чалавека ўмовы працы. Дадатковая аплата за шкоднасць вытворчасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сухапа́йшчык ’батрак’ (Сцяшк. Сл.; калінк., Арх. ГУ). Складанае слова, у аснове якога, відаць, спалучэнне суха́я па́йка ’паквартальная аплата’ (гл. пай1), параўн. польск. suche dni, myto kwartałowe ’тс’ (Варш. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)