ніко́лькі, прысл.

Ні ў якой меры; ані. Мы ўспамінаем [задумы Міколы], смяёмся, а Мікола ніколькі не крыўдзіцца. Навуменка. Маладых масквічак ніколькі не цікавілі нейкія «нудныя» праблемы арганічнай хіміі. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

васілько́вы, ‑ая, ‑ае.

Сіні, колеру васілька. Васільковая аблямоўка. □ Ідучы заспявалі пра жыта, васільковыя, сінія вочы, што ніколі не будуць забыты, ані ў песні, ні сэрцам дзявочым... Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уно́чы, прысл.

У начны час, ноччу. Нас паліла сонца ўдзень, Халадзіў уночы цень. Бядуля. Вітанне таму, хто ў суровыя годы Не ведаў спакою ні ўдзень, ані ўночы. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аніхто́, анікога, М ані аб кім; займ.

Разм. Зусім ніхто, ні адзін чалавек. Не, народа майго аніхто не сагне! Панчанка. [Сярго:] Ведайце, што нас Не пераможа ў дружбе аніхто. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шэ́лег, ‑а, м.

Старажытная дробная манета. А бацька толькі што выплаціў арэнду, і ў хаце не было болей ані шэлега, каб наняць папа і адслужыць па нябожчыцы малебен. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отню́дь нареч. зусі́м, ані́, ні ў я́кім ра́зе;

отню́дь нет зусі́м не, ні ў я́кім ра́зе.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

высакаро́днасць, ‑і, ж.

Уласцівасць высакароднага (у 1–3 знач.). Высакароднасць паводзін. Высакароднасць сплаву. □ [Ліннік:] — А я песні люблю. Асабліва народныя. Ані ў чым гэтак не раскрываецца высакароднасць народу, як у песні. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прымро́іцца, ‑мроюся, ‑мроішся, ‑мроіцца; зак.

1. Уявіцца ў марах. Плывуць, як човен, сані. «Нібы ракою ў Астрахань», — прымроілася Ані. Вялюгін.

2. Прысніцца. Як добра, што можа такая сустрэча прымроіцца толькі ў сне! А. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

со́пкасць, ‑і, ж.

Уласцівасць соцкага. [Чмаруцька:] — Колькі разоў жонцы казаў, каб не давала мне гэтай жоўтай [бульбы], вады ў ёй задужа, сопкасці ані звання. Лынькоў. Людзі дачакаліся бульбы — вараць яе, цешацца ёю і хваляць за сопкасць. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Гаварыць сіпатым голасам. Сіпае дзяўчына, і ані не разабраць ніводнага слова. Ермаловіч. Ячны сіпае праз суконную хустку, якой абвязана шыя да самых вуснаў. Брыль. Бабка, гаворачы гэта, аж сіпала ад абурэння. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)