адыхо́д, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. адыходзіць — адысці (у 1, 2 і 6 знач.). // Адбыццё, адпраўленне. Заставалася шмат часу да адыходу поезда. Колас.

2. Тое, што і адходы.

•••

На адыход, на адыходзе — перад тым, як пайсці, пакінуць каго‑н.; на развітанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эльдара́да, нескл., н.

Краіна казачных багаццяў і цудаў. Погляд з горада ў вёску ўзнікае тут [у паэме «Новая зямля»] зусім не як плач па тым, што адыходзіць, і не дзеля малявання эльдарада ці ідылій, якіх у вёсцы на самай справе не было. Лойка. // перан. Месца, дзе ў дастатку знаходзіцца што‑н.

[Ад ісп. el dorado — залатая краіна, якую шукалі іспанцы пры заваяванні Паўднёвай Амерыкі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Патрэ́п’е, патрэпле, патрапце, патріпʼя, патрэпʼя, питрупяпачассе, ачоскі, горшы гатунак ільну, канапель, які адыходзіць пры трапанні’ (Янк. 2, Юрч., Бяльк., Сл. ПЗБ, Мат. Гом., Мат. Маг.; КЭС, лаг.; ушац., КЭС; паўн.-усх., КЭС, бялын., Янк. 3.), ’першы ачос ільну’ (Касп.). Утворана пры дапамозе суфікса ‑ьje ад патрапаць (Борысь, Prefiks., 33). Параўн. таксама патрапкі (гл.). Сюды ж патрапляй (пра нітку), ’недабраякасны’ (светлаг., Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аддаду́рыць ’адставіць’ (Сцяц.), аддудурыць ’адтапырыць’ (Яўс.), аддыдурыць ’адставіць дудкаю (хвост)’ (Бяльк.), аддудырыць ’адставіць нязграбна, няўклюдна’ (Юрч. Сін.), аддудыраны ’адтапыраны’ (Янк. II), аттатурыць ’адтапырыць’ (там жа), аттатураны ’адтапыраны’ (там жа). Тлумачэнне Бялькевіча мае ясныя рысы народнай этымалогіі. Марфалагічна тут біпрэфіксальная форма дзеяслова з разавым дзеяннем (ад‑да‑дур‑ыць). Слова, магчыма, літоўскага паходжання: atadùrtiадыходзіць’, sudùrdyti ’адставіць з першаснага палажэння’. Наконт літ. dùrti ’штурхаць’ гл. Фрэнкель, 113.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паміра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да памерці.

2. перан. Прыходзіць у заняпад. — Памірае мястэчка, — скардзіўся рабін у сваіх казаннях. Бядуля. // Адыходзіць у мінулае, адміраць — аб грамадскіх з’явах і пад. Чапляючыся за жыццё, памірае адсталае, старое, тое, што аджыла свой век; нараджаецца і дужэе новае, перадавое. Кудраўцаў.

•••

Паміраць (лопацца) са смеху — знемагаць ад смеху.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отправля́тьсяI несов.

1. адпраўля́цца; (уходить) адыхо́дзіць, ісці́; (уезжать) ад’язджа́ць, е́хаць;

2. перен. (исходить из чего-л.) зыхо́дзіць, выхо́дзіць (з чаго-небудзь);

3. страд. адпраўля́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

про́вады, ‑аў; адз. няма.

Дзеянне паводле дзеясл. праводзіць — правесці (у 7 знач.); развітанне з тым, хто ад’язджае, адыходзіць. Провады ў армію. Провады гасцей. □ На провадах былі родзічы тых, хто ад’язджаў, і шмат хто з аднавяскоўцаў. Шахавец. // Разм. Развітальны вечар, бяседа. — Ды, праўду сказаць, я і провады ўчора наладзіў. Але ўсё ж з нагрэтым кутком шкада расставацца. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сцяка́ць ’паступова выцякаць’ (Ласт., Бяльк.), ’пазбаўляцца вадкасці’, ’праходзіць, адыходзіць’ (Ян.), ’зыходзіць (крывёю)’, ’падглядваць, шукаць’ (Нас.), ’выцякаць’, ’рабіцца тонкім, кволым (пра гародніну)’ (маст., шчуч., Сл. ПЗБ), сце́каць ’выцякаць’ (ПСл), ’абхапіць’: як рука сцекае ’як рукой абхапіць’ (ганц., Сл. ПЗБ), ’выцякаць’, ’марнець, слабець, млець’ (ТС), сцякці́ ’зарасці’ (Сцяшк. Сл.), сце́кці ’выцячы, зыйсці’ (Нас., ТС), ’ахапіць’ (ТС), сюды ж сцёклісты, сцёклы ’худы, тонкі’ (ТС), сце́кціся ’зрабіцца кволым, змарнець’ (лудз., Сл. ПЗБ). Да сцячы, цячы, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

летуце́ннік, ‑а, м.

Той, хто схільны да летуцення, аддаецца летуценням. Колінг — вялікі летуценнік, але адначасова і чалавек справы. Гамолка. Кожны будаўнік — у пэўнай ступені паэт і летуценнік, з вялікаю вераю ў свае сілы і магчымасці. Грахоўскі. // Той, хто адыходзіць ад рэальнай рэчаіснасці ў свет фантастыкі; фантазёр. На новае месца працы ў вёску Выганы Лабановіч прыехаў не наіўным летуценнікам, а сталым чалавекам. Пшыркоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разу́мнік, ‑а, м.

Разумны, разважлівы чалавек. — Вядома таксама, што адзін дурань можа задаць столькі пытанняў, на якія не адкажуць сто разумнікаў. Навуменка. [Бабуля:] — А Туман наш — разумнік. Чуе разлуку. Увесь дзень не адыходзіць. Ні на крок. Шыловіч. // Разм. іран. Той, хто любіць разумнічаць, мудраваць, лічыць сябе разумнейшым за іншых. — Не трэба мне тваіх тлумачэнняў. Разумнік! Я сам бачу! Злазь з камбайна! — крычыць Яўмён. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)