Разло́жысты ’развесісты, раскідзісты (пра дрэва, крону, галіны)’, ’шырокі, адкрыты’, ’які далёка чуецца’ (ТСБМ), ’разгалісты’ (Сл. ПЗБ), ’галінасты’ (Сцяшк. Сл.), ’развесісты’ (Гарэц., Др.-Падб.), рус. дыял. разло́жистый ’які разыходзіцца ў бакі’. Ад раз- і лажыць. Сюды ж разло́г ’абшар, адкрытая прастора’ (ТСБМ), ’прастор, пагоркі, нізіны’ (Сцяшк., Др.-Падб.), разло́г ’рыхлая глеба’ (Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хо́ры, ‑аў; адз. няма.

Адкрытая галерэя або балкон у верхняй частцы параднай залы або царкоўнага будынка (першапачаткова для размяшчэння хору, музыкантаў). Зала губернскіх дваранскіх збораў нагадвала мора ў непагоду. Уся гэтая паўкруглая зала, усе месцы за калонамі, .. амфітэатр хораў — усё гэта было напхана людзьмі. Караткевіч. На хорах спявалі суровыя манахі. Асіпенка.

[Грэч. choros — хор.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ва́бік1адкрытая скрыначка, якая ставіцца на дрэве для лоўлі пчол’ (Сцяшк. МГ, Мат. Гом., Мат. Гродз., З нар. сл.), вабык ’вулей з калоды ў лесе’ (Анох.). Да вабіць (гл.). Гл. таксама вабіла.

Ва́бік2 свісток для прынаджвання дзікіх птушак’ (БРС, Інстр. II). Рус. вабик, польск. wabik. Да вабіць (гл.). Гл. таксама вабіла.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пуло́нь ’непакрытая лесам прастора (на сухім месцы)’ (малар., Сіг.). Фанетычны варыянт зафіксаванага на Палессі полонь, полоня (гл. палоня)9 што працягваюць польск. płonią ’лужок у лесе’, н.-луж. płoń ’гала, раўніна’, укр. полонь, полонинаадкрытая прастора, альпійскі луг’ і пад., адносна іх гл. Банькоўскі 2, 626; Ніканчук, Этимология–1984, 168; ЕСУМ, 4, 486 (да поле, гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пале́міка, ‑і, ДМ ‑міцы, ж.

Спрэчка ў друку, на дыспуце, сходзе пры абмеркаванні якіх‑н. пытанняў (навуковых, палітычных і пад.). Вострая палеміка. Весці палеміку. □ У некаторых творах Глебкі пачатку 30‑х гадоў узмацняецца адкрытая палеміка з прыхільнікамі абстрактнай рамантыкі. Гіст. бел. сав. літ. У арыгінальнай «Гісторыі вёскі Пількаўшчына» [М. Танка] за тонкай іроніяй праглядвае палеміка з вульгарызатарамі айчыннай гісторыі. Рагойша.

[Ад грэч. polemikos — варожы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рыдва́н ’вялікая дарожная карэта’ (ТСБМ), ’дужы чалавек’ (Сцяц., Сцяшк. Сл.), ридва́нъ, ридва́нчикъадкрытая лёгкая каляска’ (Нас.), ст.-бел. рыдванъ ’крыты воз’ (1582), рус. дыял. рыдва́н ’воз для снапоў’, ’калымага’, укр. ридв́ан. Слова прыйшло праз польскую мову, параўн. польск. rydwan ’карэта’, ’воз, калёсы’, з с.-в.-ням. reitwagen, нова-в.-ням. Reitwagen ’калёсы, воз’ (Булыка, Запаз., 290; Фасмер, 3, 527; Брукнер, 471).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

распрацо́ўка, ‑і, ДМ ‑цоўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. распрацоўваць — распрацаваць. // Спец. Сукупнасць горных работ па здабычы карысных выкапняў. Распрацоўка жалезных руд. // Спец. Спосаб здабычы выкапняў. Адкрытая распрацоўка.

2. звычайна мн. (распрацо́ўкі, ‑цовак). Месца, дзе распрацоўваюцца якія‑н. карысныя выкапні. Тарфяныя распрацоўкі.

3. Р мн. ‑цовак. Разм. Праца, часцей навукова-папулярная, у якой распрацоўваецца якое‑н. пытанне. Метадычная распрацоўка для настаўнікаў па «Новай зямлі» Я. Коласа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паліго́н, ‑а, м.

1. Участак мясцовасці, спецыяльна абсталяваны для трэніровачнай стральбы і выпрабавання баявой тэхнікі. Артылерыйскі палігон. Танкавы палігон. □ — Сёння мы будзем страляць па наземных цэлях на палігоне, — гаворыць камандзір. «Маладосць».

2. У будаўнічай справе — адкрытая пляцоўка, на якой вырабляюцца жалезабетонныя канструкцыі і дэталі. Тут закладваюцца дзесяткі заводаў будаўнічых матэрыялаў: палігоны жалезабетонных канструкцый, магутныя растворныя вузлы.. Грахоўскі.

3. Спец. Тое, што і многавугольнік (замкнуты або незамкнуты). // Замкнуты і незамкнуты многавугольнік на мясцовасці і на плане.

[Ад грэч. polý — многа і gōnia — вугал.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пуці́на, ‑ы, ж.

1. Спец. Сезон масавай лоўлі рыбы. Зімовая пуціна. □ Адкрытая вада, навігацыя, лоўля рыбы з адкрытай вады — для рыбака змяшчаецца ў адным ёмкім слове — пуціна. «Маладосць».

2. Паэт. Тое, што і пуцявіна. Люблю, не знаючы пуціны, Ісці праз лес, балота, гаць, Мінаць квяцістыя нізіны, Пад грушай ў полі спачываць. Жылка. Усе гэтыя мучанікі за праўду выклікалі здзіўленне і глыбокае спачуванне і з непераможнаю сілаю хілілі на тую цярністую пуціну пакуты, па якой ішлі яны. Колас. Кожны з вядучых пісьменнікаў ішоў тут — у залежнасці ад уласнага таленту — рознымі пуцінамі. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

траншэ́я, ‑і, ж.

1. Вузкі, глыбокі роў з брустверам, які злучае ў адну лінію ўсе агнявыя пункты абароны. І толькі я падышоў да берага, як з траншэі, якую калісьці выкапалі ўздоўж рэчкі мае салдаты, падняліся два хлопчыкі. Хомчанка. // Вузкі роў для хавання ад асколкаў снарадаў і бомбаў.

2. Доўгі роў, канава і пад., якія служаць для ўкладкі, захоўвання або вырошчвання чаго‑н. Траншэя для кабеля. □ Пры запаўненні траншэй будзе дабаўляцца мякіна, здробненая салома і іншыя кампаненты з такім разлікам, каб атрымаць корм высокай якасці. «Звязда».

3. Спец. Адкрытая горная вырабатка.

[Фр. tranchée.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)