спалучы́ць, -лучу́, -лу́чыш, -лу́чыць; -лу́чаны; зак.

1. каго-што. Злучыць адно з другім, аб’яднаць.

С. тэорыю з практыкай.

С. фарбы, колеры.

2. каго-што чым. Наладзіць сувязь з кім-, чым-н.

С. рэкі каналам.

|| незак. спалуча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. спалучэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інтэграва́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

1. Знайсці (знаходзіць) інтэграл пэўнай функцыі.

2. Кніжн. Аб’яднаць (аб’ядноўваць) часткі чаго‑н. у адно цэлае.

[Ад лац. integrare — узнаўляць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звянча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Аб’яднаць шлюбам па царкоўнаму абраду; павянчаць. Злюбіліся ў сяле тым двое, Ды вось бяда — няма каму Звянчаць. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панцюркі́зм, ‑у, м.

Шавіністычная дактрына турэцкіх рэакцыйных буржуазна-памешчыцкіх колаў, якая ставіць сваёй мэтай аб’яднаць пад уладай Турцыі ўсе народы, што гавораць на цюркскіх мовах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

згуртава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.

1. Аб’яднаць у гурт, наблізіўшы аднаго да другога. Ды і ўсе армейскія коні, відаць, такія. Прывыкаюць да гурту, адзін да аднаго. Магчыма, баі і страхі іх так згуртавалі. Няхай.

2. перан. Аб’яднаць; зрабіць узгодненымі, аднадушнымі чые‑н. дзеянні. Верны, светлы праклала нам партыя шлях, Згуртавала, з’яднала нас воляй адзінай. Танк. Сам таго не заўважыўшы, .. [Мікалай] згуртаваў вакол сябе моладзь. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кансалідава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак. і незак., што.

Кніжн.

1. Умацаваць (умацоўваць), аб’яднаць (аб’ядноўваць), згуртаваць (згуртоўваць).

2. Ператварыць (ператвараць) кароткатэрміновыя дзяржаўныя даўгавыя абавязацельствы ў доўгатэрміновыя. Кансалідаваць пазыку.

[Ад лац. consolidare — умацоўваць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арганізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак.

1. што. Заснаваць, стварыць.

А. курсы.

А. хор.

2. што. Падрыхтаваць, наладзіць.

А. сустрэчу.

А. дастаўку газет.

3. каго-што. Аб’яднаць для якой-н. мэты.

А. моладзь.

4. што. Упарадкаваць што-н.

А. свой час.

|| незак. арганізо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. арганіза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сшы́так ’злучаныя лісты паперы ў вокладцы’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), сшыто́к ’тс’ (Гарэц., Ласт.). Ад сшыць ’злучыць, аб’яднаць’, гл. шыць. Наватвор па ўзору польск. zeszyt, укр. зо́шит ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аб’ядна́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аб’яднаць, аб’яднацца.

2. Арганізацыя, саюз. Вытворчае аб’яднанне. Фінансавае аб’яднанне. □ Па ініцыятыве ЦК камсамола Беларусі ў 1923 г. было створана літаратурнае аб’яднанне «Маладняк». Пшыркоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сплоти́ть сов.

1. (плотно соединить) збіць, звяза́ць;

2. перен. згуртава́ць, з’ядна́ць, аб’ядна́ць;

сплоти́ть наро́дные ма́ссы згуртава́ць (з’ядна́ць) наро́дныя ма́сы; см. спла́чивать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)