дыве́рсія, -і, мн. -і, -сій, ж.

1. Ваенны манеўр, які мае на мэце адцягнуць увагу і сілы праціўніка ад месца галоўнага ўдару.

2. Вывядзенне са строю аб’ектаў ваеннага, дзяржаўнага значэння ў тыле ворага або ў якой-н. краіне агентамі замежнай дзяржавы, злачыннымі элементамі.

|| прым. дыверсі́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нейтро́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да нейтрона. Нейтроннае выпрамяненне.

•••

Нейтронная бомба — ядзерная бомба для паражэння біялагічных аб’ектаў, якой характэрны высокі ўзровень пранікальнай радыяцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адцягне́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адцягнуць (у 5 знач.).

2. Мысленнае вылучэнне і адасабленне адзнак якіх‑н. канкрэтных аб’ектаў; абстрагаванне, абстракцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэйд², -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Набег рухомых ваенных сіл у тыл праціўніка з мэтай ажыццяўлення баявых дзеянняў.

Р. партызанскіх атрадаў.

2. перан. Нечаканая рэвізія, праверка дзейнасці якіх-н. аб’ектаў, што праводзіцца групай актывістаў па заданні грамадскіх арганізацый.

Р. народных кантралёраў.

|| прым. рэ́йдавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падле́глы, ‑ая, ‑ае.

Кніжн.

1. Які адносіцца да ліку асоб, аб’ектаў, з’яў, на якія распаўсюджваецца што‑н. абавязковае, прымусовае. Мяшчанства — з’ява, падлеглая вынішчэнню. Лужанін.

2. Падуладны, падначалены.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́трыца, -ы, мн. -ы, -рыц, ж. (спец.).

1. Увагнутая частка друкарскай формы, у якой атрымліваюць шрыфты.

Свінцовая м.

Пластмасавая м.

2. У матэматыцы: сістэма якіх-н. элементаў, размешчаных у выглядзе прамавугольнай табліцы.

3. Узор, штамп, форма ў серыйнай вытворчасці аб’ектаў мастацтва і тэхнікі.

|| прым. ма́трычны, -ая, -ае.

М. прэс.

М. цэх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маніто́р, ‑а, м.

1. Браніраваны з неглыбокай пасадкай ваенны карабель з буйнакалібернай артылерыяй, прызначаны для абстрэлу берагавых аб’ектаў і караблёў у прыбярэжных водах. Рачны манітор. Маракі манітор.

2. Тое, што і гідраманітор.

[Англ. monitor ад назвы першага карабля гэтага класа.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

водаправо́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Сістэма труб, нагнятальных і фільтравальных апаратаў для забеспячэння вадой насельніцтва, прамысловых аб’ектаў і пад. Водаправод таксама не працаваў, і ваду ў бальніцу насілі са старой вадакачкі. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эпідыяско́п, ‑а, м.

Аптычны прыбор для праектавання на экран непразрыстых аб’ектаў (чарцяжоў, малюнкаў, табліц і пад.) і празрыстых (дыяпазітываў). На ўроках літаратуры добрымі памочнікамі настаўніка сталі эпідыяскоп, дыяпраектар, фільмаскоп, магнітафон, кіно. «Полымя».

[Ад грэч. epi — на, над, пры і diáskopéō — гляджу праз, скрозь.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гідралака́цыя, ‑і, ж.

Спец. Вызначэнне месцазнаходжання падводных аб’ектаў шляхам пасылкі і прыёму гукавых сігналаў, якія вылучаюцца аб’ектамі або адбіваюцца імі. // Галіна навукі і тэхнікі, якая вывучае метады і стварае сродкі для такога вызначэння.

[Ад грэч. hýdōr — вада і лац. locatio — размяшчэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)