запо́ўніць, ‑поўню, ‑поўніш, ‑поўніць; зак., што.
1. Поўнасцю заняць, напоўніць чым‑н. Запоўніць ванну вадой. Запоўніць зернем элеватар. // Поўнасцю заняць, запоўніць сабой. Маленькую вёску запоўнілі войскі. Мележ. Сонца грэла па-летняму, вуліцы запоўнілі дэманстранты. Грамовіч.
2. Упісаць неабходныя звесткі. Запоўніць анкету. Запоўніць табель.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заху́тацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Шчыльна абхінуцца, укрыцца чым‑н. Захутацца ў кажух. □ Іван адразу лёг, захутаўся з галавой і пачаў думаць. Чарнышэвіч. // перан. Абвалачыся (хмарамі, дымам і пад.). Сонца зноў захуталася ў хмары, і ясны дзень адразу змяніўся шэрымі непрыветлівымі прыцемкамі. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заху́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Шчыльна абхінуць, укрыць чым‑н. Стоцкі ўжо захутаў галаву ў жорсткую інтэрнацкую коўдру, маўчаў. Карпюк. Маёр паправіў на хлопчыку коўдру, захутаў.. дачку. Даніленка. // перан. Абвалачы (пра хмары, дым і пад.). Неба захутала суцэльная нерухомая хмара. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зняве́раны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад зняверыць.
2. у знач. прым. Які страціў веру ў каго‑, што‑н., пераконанасць у чым‑н. Не! Усё-такі не ўяўляецца, зняверанаму, мне І рэчка без вады, і лес без дрэў, гняздо без птушак. Сіпакоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
іне́ртнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць інертнага (у 2 знач.); бяздзейнасць, пасіўнасць, коснасць. Інертнасць старых звычак. □ Валахановіч пачаў стамляцца дома больш, чым на рабоце. А са стомай, як вядома, прыходзіць інертнасць. Карпаў.
2. Спец. Няздольнасць уступаць у хімічныя злучэнні. Інертнасць газаў. Інертнасць пяску.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вяле́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак. і незак.
Разм. Загадаць (загадваць) каму‑н. зрабіць (рабіць) што‑н. [Салдат:] — Закон так вяліць: казённае і скарбовае павінна быць на месцы. Лобан.
•••
Яму (ёй і пад.) і бог вялеў — пра бясспрэчнасць чыйго‑н. удзелу ў чым‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
арыштава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.
1. Пазбавіць каго‑н. волі з узяццем пад варту. Панура ступаючы па свежым, яшчэ не рыпучым снезе,.. [хлопчык] думаў, за што гэта фашысты арыштавалі маму. Кулакоўскі.
2. Накласці арышт на што‑н., забараніць распараджацца чым‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асаблі́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Не падобны да іншых; не такі, як усе, адметны. [Лялькевічу] хацелася сказаць.. [Сашы] нейкія асаблівыя, надзвычай цёплыя і сардэчныя словы. Шамякін.
2. Больш значны, чым звычайна. Максім з нейкай асаблівай акуратнасцю павесіў на куст складзены і ўсё яшчэ доўгі ру[ч]нік. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абліпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Пакрыць з усіх бакоў чым‑н. ліпкім. Боты абліпаюць граззю. // Шчыльна прылягаць. Мокрая сукенка абліпала стан Сцёпы, яе ўсю калаціла ад холаду. Барашка. Толькі пад дажджом ісці было не дужа зручна: ушчэнт мокрая куртка агідна абліпала цела. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абнадзе́іць, ‑дзею, ‑дзеіш, ‑дзеіць; зак., каго.
Паабяцаўшы што‑н., запэўніўшы ў чым‑н., абудзіць надзею; суцешыць. Абнадзеіў настаўнік Сцёпку, ахвоты да навукі паддаў. Колас. Дзівіліся партызаны спакою і вытрымцы гэтага чалавека, дзівіліся і стараліся падтрымаць яго, сказаць спагадлівае слова, неяк абнадзеіць. Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)