Паўка́шак ’негустая каша’ (КЭС, лаг.). Першая частка слова паў⇉у выніку народнай этымалогіі за па- ў рэгіяналізме + пакашак (< прасл. *pa‑kaš‑ъkъ, дэмінутыўны суфікс якога мае значэнне ’другасны, не стопрацэнтны, падобны’ (Борысь, Prefiks., 53–54). Аналагічна ўтворана пасітак ’рэдкае сіта’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перамо́ўчка ’момант, калі сабака не падае голасу ў пагоні за зверам’ (б.-каш., Мат. Гом.). З рус. перемітиш ’перапынак у брэху ганчака, які, згубіўшы след праследуемага звера, ненадоўга сціхае, пакуль зноў не возьме след’, якое да пера- і маўчаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́мста ’адплата за зло’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Сл. ПЗБ, Яруш., Бяльк.), помства ’тс’ (Мядзв., Касп.). Укр. по́мста, польск., славац. pomsta, чэш. pomsta, msta ’тс’. Форма помсты ’помслівы’ (ТС), відаць, ад по́мстны ’тс’ (Варл.) з выпадзеннем суфіксальнага ‑н‑. Да мста (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пракуро́р ’асоба, якая ажыццяўляе нагляд за дакладным выкананнем законаў; дзяржаўны абвінаваўца ў судовым працэсе’ (ТСБМ). Праз рус. прокурор ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 78) з франц. procureur ад лац. procurare ’клапаціцца’ або ад лац. procuro‑ ’наглядаю’. Запазычанне XIX ст. (Гіст. мовы, 237).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыту́ліца ’жаўтазель фарбавальны, Genista tinctoria L.’ (Ласт., Кіс.). Магчыма, адаптаванае польск. przytulia ’павіліца, Galium aparine’, якое ад przytulić się па ўласцівасці расліны прыхіляцца, чапляцца, прытуляцца да чаго-небудзь (Махэк, Jména, 219). На жаўтазель назва была перанесена з-за той жа ўласцівасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пі́кша ’лясны клоп расліннаедны’ (рэч., ЛА, 1). Магчыма, балтызм, утвораны ад літ. прыметніка pìktas ’злы, злосны’ і суф. ‑ša(s). З-за яго смярдзючага паху называецца яшчэ смярдзю́ха, біздзюха́, воню́ха, бзьдзю́ля, а таксама бікзды́кша — кантамінаванае ўтварэнне з асновы бзд‑ і пікша.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́тман ’старшы над плытнікамі, які падае каманды таркавым, адказны за плытагонаў і стан плытоў’ (гродз., Нар. сл.; маст., Нар. лекс.; Скарбы). З польск. rotman, часцей retman ’тс’, якія з ням. Rotte ’рад’, ’натоўп’, ’банда, шайка’, ’атрад’ і mann ’чалавек’, ’мужчына’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сяміро́га ’грыб вожычнік караляваты, Hericium coralloides Fr.’ (лун., Сярж.–Яшк.), семеро́га ’назва грыба’ (ПСл), семіро́гі ’грыб вожычнік’ (стол., Нар. ск., Сярж.–Яшк.). Да сем (гл.) у значэнні ’многа; шмат’ і рог (гл.) з-за знешняга выгляду грыбоў, якія маюць выступаючыя часткі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сяўру́га ’від асятра, Acipenser stellatus Pall.’ (ТСБМ). Запазычана з рус. севрю́га ’тс’, што, у сваю чаргу, з тат. söirök, уйг. süriik ’тс’ ад ст.-цюрк. сювре ’востры’, названа з-за вострай морды, гл. Фасмер, 3, 589; Адзінцоў, Этимология–1983, 128.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тырге́нь ‘шморг’ (чавус., Нар. сл.), ‘торк’, ‘таўхель’: тырге́нь за палу (Мат. Маг. 2). Аддзеяслоўнае ўтварэнне, да торгаць1, таргануць (гл.) з дыялектным пераходам а > ы ў пераднаціскным складзе. Сюды ж тыргі́каць ‘кульгаць, ісці пакульгваючы’ (глыб., Рэг. сл. Віц.), гл. таргікаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)