Лахтачы́на ’паніжанае месца’ (слонім., КЭС). Відавочна, лагтачына. Узнікла шляхам кантамінацыі лексем лагчына і лссгачына (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зва́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.

Злучэнне металічных (радзей пластмасавых, шкляных, керамічных) частак шляхам сплаўлівання або пластычнага дэфармавання іх сутыкальных паверхняў. Дугавая зварка. Тэрмітная зварка. Газавая зварка. Аўтагенная зварка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змурава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Пабудаваць, узвесці шляхам кладкі (каменю, цэглы і пад.). Змураваць склеп. Змураваць каменную сцяну. □ Людзі ўсе хаўрусам, талакой змуравалі мост па-над ракой. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́лічыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.

1. Знайсці шляхам вылічэння; вызначыць. Вылічыць агульны назоўнік дробаў.

2. Утрымаць пэўную суму пры выдачы грошай, недаплаціць за што‑н. Вылічыць з зарплаты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абмы́ліцца, ‑ліцца; зак.

Спец. Ператварыцца ў мыла шляхам хімічнай рэакцыі (пра тлушчы).

абмылі́цца, ‑лю́ся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

Абл. Памыліцца. — Я абмыліўся — людзей не слухаў... Болей гэтага не будзе... Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калы́мшчык, ‑а, м.

Разм. Той, хто калыміць, падзарабляе незаконным шляхам. Нават падзёншчыкі, калымшчыкі — не адпетыя. Калі трэба, дзень і ноч не злезуць з рыштавання, заткнуць прарыў, працэнт дадуць. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каля́днік, ‑а, м.

Той, хто калядуе, ходзіць па калядзе. Скамарошніцтва ў Беларусі развівалася шляхам прафесіяналізацыі найбольш таленавітых арганізатараў народных гульняў і прадстаўленняў: сваты, каляднікі, валачобнікі і г. д. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пена...,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая 1) адпавядае па значэнню слову «пена», напрыклад: пенагенератар, пенатушыцель; 2) надае слову значэнне: атрыманы шляхам змешвання з пенай, напрыклад: пенабетон, пенашкло, пенапласт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыкава́цца, ‑куецца; зак.

1. Прымацавацца шляхам коўкі.

2. перан. Стаць неадрыўна пакіраваным на каго‑, што‑н. (пра ўвагу, погляд і пад.). Позірк .. вачэй [Аляксея] прыкаваўся да маленькай маўклівай дзяўчынкі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзяле́нне, -я, н.

1. гл. дзяліць, дзяліцца.

2. Матэматычнае дзеянне, шляхам якога пазнаецца, у колькі разоў адна велічыня большая за другую.

Д. лікаў.

Д. дробаў.

3. Спосаб размнажэння ў прасцейшых арганізмаў і клетак.

Д. клетак.

4. Адлегласць паміж дзвюма суседнімі рыскамі на вымяральнай шкале.

Ртуць на тэрмометры паднялася на тры дзяленні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)