філёнга, ‑і, ДМ ‑нзе, ж.

Спец.

1. Тонкая дошка або фанера, якая ўстаўляецца ў дзвярную, паркетную або іншую раму.

2. Вузкая палоска, якая аддзяляе афарбаваную панель ад верхняй часткі сцяны. Працягнуць філёнгу.

[Ад ням. Füllung.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крышы́ць, крышу́, кры́шыш, кры́шыць; незак.

1. што. Наразаць дробнымі кавалкамі. Крышыць сала. Крышыць цыбулю. □ Анежка, якая стаяла каля стала і крышыла капусту, разгубілася так, што выпусціла нож з рук. Броўка. // Расціраць, раздрабняць на невялікія часткі, ператвараць у крошкі. Крышыць хлеб курам.

2. каго-што. Разм. Ламаць, руйнаваць, разбіваць на часткі. Крышыць, ломіць вецер І платы і стрэхі. Купала. Адмыслова малаток адбойны У забоі крышыць скібы вугалю. Звонак. // Забіваць, нішчыць. Як пайшлі глушыць І мячом крышыць, — Парадзелі раці. Пушча. // перан. Ліквідаваць, разбураць. Рабочы клас пачаў ламаць і крышыць устоі старога свету. «ЛіМ».

3. Разм. Накідваць крошак дзе‑н. Не крышы на падлогу.

4. што. Разм. Выклікаць боль у касцях; ламаць. Прастуда ломіць, крышыць косці.

•••

Крышыць на капусту — сячы на дробныя часткі (мячом, шабляй і інш.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перадра́ць, -дзяру́, -дзярэ́ш, -дзярэ́; -дзяро́м, -дзераце́, -дзяру́ць; -дра́ў, -ра́ла; -дзяры́; -дра́ны; зак. (разм.).

1. што. Разадраць папалам, на часткі.

П. паперу.

2. што. Падраць, разадраць усё, многае, доўга носячы.

П. адзенне.

3. каго. Задраць, забіць (пра ўсіх, многіх жывёл, птушак).

4. што. Пацерці на тарцы ўсё, многае.

П. усю бульбу.

|| незак. перадзіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адме́рці, адамрэ; пр. адмёр, ‑мерла; зак.

Страціць жыццяздольнасці загінуць; стаць нежывым (пра часткі арганізма, расліны). Клеткі тканак адмерлі. Знізу сучкі на дрэве адмерлі. // перан. Страціць жыццяздольнасць; знікнуць (пра грамадскія з’явы, асаблівасці быту і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абмярцве́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які страціў адчувальнасць, стаў нежывы (пра клеткі, тканкі, часткі цела).

2. перан. Нерухомы, застылы, без жыцця. [Камары] не лёталі і не кусаліся, а сядзелі абмярцвелыя ў шчылінах і пад лісцямі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надрабі́ць 1, ‑раблю, ‑робіш, ‑робіць; зак., што.

Падоўжыць, павялічыць вязаннем што‑н. Надрабіць панчохі.

надрабі́ць 2, ‑драблю, ‑дробіш, ‑дробіць; зак., чаго.

Разбіўшы, разламаўшы на дробныя часткі, нагатаваць нейкую колькасць чаго‑н. Надрабіць кучу камення.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нубі́йцы, ‑аў; адз. нубіец, ‑бійца, м.; нубійка, ‑і, ДМ ‑бійцы, мн. нубійкі, ‑біек; ж.

Народнасць, якая жыве ў Афрыцы паміж першым і шостым дарогамі Ніла, у межах паўднёвай і паўночнай часткі Усходняга Судана.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падку́рчыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Сагнуцца, падагнуцца (пра часткі цела). Ногі падкурчыліся. Хвост падкурчыўся. // Сесці або легчы, сагнуўшы або падагнуўшы ногі. Алесь падкурчыўся на лаве і глядзіць, праз цьмяныя шыбы на гразкую вуліцу. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакро́іць, ‑крою, ‑кроіш, ‑кроіць; зак., што.

1. Скроіць усё, многае. Пакроіць касцюмы.

2. Парэзаць, падзяліць на часткі ўсё, многае. Бацька пакроіў хлеб і парэзаў тонкае сала. Брыль.

3. і без дап. Кроіць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгалінава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.

1. Раздзяліць на некалькі частак, ліній, напрамкаў, якія ідуць ад аднаго пункта ў розныя бакі. Разгалінаваць чыгуначны пуць.

2. перан. Раздзяліць на часткі, аддзелы (установы, арганізацыі і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)