канту́зія, -і, мн. -і, -зій, ж.

Удар або траўма арганізма без пашкоджання знешняга покрыва цела.

Цяжкая к. пры выбуху бомбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маркёр¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

Асоба, якая прыслужвае і вядзе падлік пры гульні ў більярд.

|| прым. маркёрскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

медпу́нкт, -а, М -кце, мн. -ы, -аў, м.

Медыцынскі пункт; амбулаторная лячэбніца пры якой-н. установе, прадпрыемстве.

М. на заводзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

найме́нны, -ая, -ае (спец.).

Названы, абазначаны.

○

Найменны лік — лік, пры якім стаіць назва адзінкі вымярэння (напр., 7 кілаграмаў, 5 метраў).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нацяжны́, -а́я, -о́е.

1. Які надзяваецца шляхам нацягвання, нацяжкі.

Нацяжная шына.

2. Такі, які дзейнічае пры нацягванні, нацяжцы.

Н. канат.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

патэ́нцыя, -і, мн. -і, -цый, ж. (кніжн.).

Магчымасць, тое, што існуе ў скрытым выглядзе і можа праявіцца пры пэўных умовах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прычы́м, злуч. далучальны.

Да таго ж, у дадатак да гэтага.

Пры школе добры сад, п. большасць дрэў пасаджана самімі вучнямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

псало́мшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Служыцель у царкве, які дапамагае святару пры адпраўленні абрадаў; дзяк.

|| прым. псало́мшчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

радзі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак.

Паведаміць (паведамляць) пры дапамозе рацыі, па радыё.

Р. пра стан надвор’я.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ры́зніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Памяшканне пры царкве, у якім захоўваюцца рызы і царкоўныя рэчы.

|| прым. ры́знічны, -ая, -ае.