состави́тель (автор) склада́льнік, -ка м., уклада́льнік, -ка м.; (поездов) саставі́цель, -ля м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

супроти́вник уст., прост. праці́ўнік, -ка м., во́раг, -га м., непрыя́цель, -ля м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Па́расля ’малады хваёвы лес’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), параслі ’малады лес’ (Сцяшк.), поросля ’высокае пясчанае месца ў лесе’ (ТС). Ад парасціраем з суф. ‑ля (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 54).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

салаве́й, -лаўя́, мн. -лаўі́, -лаўёў, м.

1. Буравата-шэрая маленькая пеўчая птушка атрада вераб’інападобных, якая вылучаецца прыгожым спевам.

Ля рэчкі зацёхкаў с.

2. перан. Пра чалавека, які славіцца чыстым, прыгожым голасам, выключным вакальным майстэрствам (разм.).

3. перан. Пра гаваруна, балбатуна, які прыгожа гаворыць, многа абяцае (іран.).

◊

Пець (залівацца) салаўём — гаварыць красамоўна, з захапленнем.

|| ласк. салаве́йка, -і, мн. -і, -аў, м. і сало́ўка, -і, мн. -і, -аў, м. (нар.-паэт.).

|| прым. салаўі́ны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

*Ляшча́начка, крыч. лешча́начка ’невялікая прыбудоўка ля пуні, у якой захоўваецца сена’ (ДАБМ, к. 236). Утворана ад прыметніка ⁺ляшчаны, які з ле́ска 1 (гл.). Прыбудоўка як прымітыўнае збудаванне рабілася з арэшніку.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патрактава́ць ’пачаставаць’ (Шат.). З польск. potraktować ’тс’, ’зрабіць, уладкаваць’, якое да traktować < італ. trattare ’пачаставаць’ (якое з лац. < trahere, tractum ’цягнуць’), tratto ’шлях’, trattoria ’карчма (ля дарогі)’. Гл. таксама патрахтаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сігна́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак.

Тое, што і сігналізаваць (у 1 знач.). Ля дрэў, што падымаюць важка кроны, Ля дрэў, што дораць светлыя плады, Малодшы друг мой з гальштукам чырвоным Сігналіць збор, як я ў свае гады. Кірэенка. Па спалоханых позірках прахожых Косця здагадаўся, што машына сігналіць ім. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прычэ́пшчык, ‑а, м.

Работнік, які абслугоўвае прыладу, машыну, прычэпленую да трактара. За рулём сядзеў трактарыст, ля плугоў — прычэпшчык. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчу́пік, ‑а, м.

У біялогіі — членісты прыдатак ля ротавай поласці насякомых, ракападобных, мнаганожак, на якім знаходзяцца розныя органы пачуццяў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кво́кля ’квактуха, курыца, якая водзіць куранят’ (ТСБМ, Нар. лекс.). Для аддзеяслоўных назоўнікаў, якія абазначаюць назвы асоб (жывёл, птушак), характэрная пеяратыўная суфіксацыя на ‑ля. Параўн. піскля ’піскуха’, бегля ’непаседа’ (Сцяцко, Афікс. наз., 53).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)